Трывожнае шчасце, частка 3
— Табе што — зайздросна? — са здзекам спытаў я.Ён разгубіўся, бо замармытаў нешта незразумелае, ікнуў. Потым пагразіў:— Я жонцы тваёй напішу.Ён напіша маёй жонцы? Куды? Калі? Балюча мне стала ад думкі, што напісаць няма куды. Каб я ведаў, куды напісаць, дзе яна цяпер!.. Не трэба было б пісаць табе, Сцяпан Кідала! Я напісаў бы сам. Усё-ўсё, што запісваю ў гэты дзённік, і, можа, нават яшчэ больш падрабязна. Табе не зразумець, што я ніколі не таіў і нічога не стаю ад Сашы. Яна усе будзе ведаць: мае ўчынкі, думкі, абы вярнулася наша шчасце.Але словы яго не выходзяць у мяне з галавы, хоць я ужо трэці дзень запісваю падзеі таго вечара. «Шуры-муры...» Агіднае, абразлівае слова. «Уся батарэя гаворыць». Уся — хлусня; мае хлопцы нічога не гавораць, а адносіны ў нас простыя, сяброўскія, і яны, пэўна ж, не пасаромеліся б пакпіць з гэтай прычыны. Але, магчыма, некаму кінулася ў вочы, што Антаніна не прамінае маёй гарматы, калі бывае на батарэі. А я даўно, яшчэ ў тэхнікуме, заўважыў, што людзі не прызнаюць простай дружбы паміж жанчынай і мужчынам, заўсёдысхільныя думаць чорт ведае што і пусціць плётку. Мне напляваць, што думае Кідала. Але яго недарэчныя падазрэнні абражаюць Сашу. А гэта мне балюча, я не хачу, каб ён нават успамінаў яе імя.«Шуры-муры... » Дурань! Нічога ў мяне няма ні ў сэрцы, ні ў галаве, акрамя той цеплыні, якую заўсёды прыносіць жанчына, і ўдзячнасці за яе ўвагу. Яна адзіная прасветліна ў нашым аднастайным і небяспечным жыцці. Але калі людзі не разумеюць звычайнай чалавечай дружбы, няхай не будзе яе...12 кастрычнікаСнег і агонь... Агонь і снег... Агонь на зямлі ад выбухаў бомбаў, бясконцых залпаў гармат. Калі яны на нейкі час сціхаюць, снег усё адно гарыць — свеціцца блакітным водбліскам ад пажараў, што шугаюць у горадзе. А калі і пажараў няма, агонь астаецца ў стомленых запалёных вачах. Неба, дай адпачынак! Але і там агонь. У нязмернай вышыні гулліва калышуцца, плывуць, то ўзнімаюцца, то апускаюцца, пераліваюцца д"ябальскі прыгожыя рознакаляровыя сцягі паўночнага ззяння. У мінулую зіму я любіў гэтае дзівоснае відовішча прыроды, якому няма роўных па прыгажосці. Цяпер не люблю. Мне здаецца, калі я гляджу на гэтыя пералівы святла, то неба смяецца з таго, што робіцца на зямлі. А хутчэй за ўсё не люблю таму, што ззянне — лепшае надвор"е для налётаў. У немцаў новая тактыка. Яны рэдка прылятаюць удзень, але затое лётаюць усю доўгую ноч. Лётаюць па адным, так, што ў небе, недзе там, у яснай бездані, дзе калышацца ззянне,— бясконцы шум матораў, то з аднаго, то з другога боку. Страляем не па самалётах, страляем па шуму. Зрэдку драпежнік трапляе ў праменні пражэктараў, што паласу юць неба; тады пачынаецца агонь прыцэльны. Калі яны вешаюць над залівам і горадам «лампады» — б"ём па іх, каб пагасіць. А так увесь час вядзём загараджальны агонь. Я не веру, што можна «загарадзіць» неба. «Б"ём у белы свет, як у капеечку ». Ад гэтага цяжка на душы.Я думаю, што фашысты знарок выбралі такую тактыку, каб выматаць нашы сілы. Мы валімся з ног.Фрыд учора крыкнуў:— О неба, дай адпачынак! — I гэта не ў жарт.За ноч выпальваем увесь боезапас. Узвод забеспячэння не ўпраўляецца падвозіць снарады. Трактар не ўзбіраецца на абледзянелую гару, і ў час кароткіх перадышак, калі не чуваць шуму матораў, цягаем чатырохпудовыя скрынкі, а прыборшчыкі робяць гэта амаль усю ноч. Ад скрынак распаўзаюцца кажухі, а спіны быццам абвугліліся — чорныя-чорныя сталі.