Трывожнае шчасце, частка 3
— Не, невядома. Але сувязныя заўсёды могуць быць. Атрадаў вакол горада многа, і кожны можа мець сувязь са сваімі людзьмі, з той ці іншай групай.— Правільна. Атрадаў многа. I сувязныя бываюць. Гэта мы ведаем. Але я так разумею, што кіраваць усёй работай у горадзе павінны з нейкага аднаго месца.— Кіруе і будзе кіраваць гарком партыі. Мы, наш атрад, маем задание гаркома па сувязі з горадам.— Вось таму і паведамляем вам. Чалавек гэты наладжвае сувязі з многімі групамі. Імкнецца кіраваць усімі. Хацеў сабраць нас разам. Я не пайшоў на гэтую сустрэчу і Цімоха адгаварыў. Чалавек, канешне, правільны — мы праверылі. Наш. Але малады і залішне гарачы. Дзейнічае ў горадзе, як у лесе. Праваліць ён людзей. Прашу вас: перадайце там, каб даведаліся, хто яго пасылаў, і каб замянілі больш вопытным, асцярожным. Бачыш, клічка ў яго Баявы! Сябе выдае!— Добра, Сцяпанавіч. Хто такі гэты прадстаўнік, хто яго прыслаў, даведаемся. На сувязь з ім не ідзіце! Заўсёды помніце, што гестапа — вопытныя майстры ў галіне правакацый. За падарункі — дзякуй. Перадайце, таварыш Цімох,— звярнуўся Лялькевіч да маладога падпольшчыка,— партызанскую падзяку групе. Усё гэта нам вельмі дарэчы.Хлопец пачырванеў ад задавальнення, кінуў позірк на Сашу, кіўнуў галавой:— Перадам.— Цяпер аб галоўным... Набліжаецца вясна. Трэба думаць, што гітлераўскі штаб захоча ўзяць рэванш за сваё зімовае паражэнне пад Масквой. Мы ўжо маем даныя, што колькасць эшалонаў, якія ідуць да фронту, расце з кожным днём. Вось чаму чыгунка павінна стаць галоўным аб"ектам нашым. Удары па чыгунцы — найлепшая дапамога фронту! Першае, што нам трэба,— гэта агентурный даныя аб праходжанні цераз вузел эшалонаў. Колькі? З чым? Калі часці, то якія? Даныя такія вельмі патрэбны савецкаму камандаванню. Думаю, вы разумееце...— Зразумець проста, зрабіць цяжэй,— уздыхнуў Дрозд.— Каб мы служылі на чыгунцы!— Партызанскі штаб устанавіў сувязь з адным служачым. Дыспетчар. Баляслаў Шлім.— Немец?— Паляк. Камуніст. Ён будзе перадаваць патрэбныя нам звесткі. Але іх трэба забіраць у яго. Даручаем гэта вам, таварыш Цімох.— Мне? — У хлопца загарэліся вочы.— Падумаем, як лепш вам сустрэцца з ім. Даныя будзеце перадаваць Сцяпанавічу. Ну, а далей — вядома... Часцеи за ўсё, як і раней, будзе на сувязі поп.Цімох засмяяўся і зноў падміргнуў Сашы:— Люблю такіх папоў!На каго іншага Саша ўзлавалася б за гэтае недарэчнае падміргванне. Але на гэтага хлопца злавацца было немагчыма: кожны жэст яго быў надзіва натуральны і вясёлы. Лялькевіч таксама назіраў за імз цікавасцю.— Другая задача — усё тая ж... Абавязкова патрэбна модная група ў дэпо і ўвогуле на чыгунцы.— Будзем мець такую групу, таварыш Пятро! — запэўніў Дрозд.— Я ж кажу: ужо маем за каго зачапіцца.— Нарэшце, трэцяя, таксама звязана з чыгункай. Найболыиую колькасць дыверсій партызаны будуць рабіць на чыгунках у напрамку на Бранск і Бахмач. Натуральна, што пасля гэтага на вузле будуць «пробкі». Кожную такую «пробку» будзе выбіваць наша авіяцыя.— Здорава! — з захапленнем выгукнуў Цімох.— Але сокалам нашым трэба памагаць. Паказваць цэль. I каб менш бомб падала туды, дзе жывуць савецкія людзі. Патрэбна група энергічных, смелых хлопцаў.— О, гэта легка! — зноў не ўтрымаўся Цімох.— Такую работу хлопцы любяць!— Гэта нялёгка, таварыш... Гэта вельмі небяспечна. Больш, чым што іншае. Але трэба!— Я арганізую такую групу! Дазвольце мне... Лялькевіч паглядзеў на Дразда, позіркам спытаўшы: ці