Трывожнае шчасце, частка 3
«Человек! Точно солнце рождается в груди моей, и в ярком свете его медленно шествует — вперед! и — выше!— трагически прекрасный Человек!»Хораша я прачытаў гэтыя і яшчэ многія цудоўныя словы, сам заварожаны іх музыкай, іх глыбокім сэнсам. Хлопцы апладзіравалі так, што мне зрабілася няёмка. Купанаў сядзеў, з ухвалай ківаў галавой і неяк дзіўна ўсміхаўся. А Сідарэнка сказаў пасля:— Вы, Шапятовіч, дрэнна разумееце Горкага.Мяне гэта здзівіла і пакрыўдзіла. Я не разумею Горкага?— А як вы разумееце? — спытаў я.Ён не адказаў, і я дагэтуль не ведаю, што не спадабалася палітруку ў маім чытанні. I вось цяпер зноў загучалі ў маёй галаве горкаўскія словы. Я не толькі чую іх, але адчуваю, нібы яны матэрыяльныя, бачу перад сабой і бясстрашную велічную Мысль, і Любоў, і Нянавісць... і Надзею!.. Чаму «палахлівае бяссілле Надзеі»? А я хачу мець Надзею! I мая Надзея не можа мне спяваць аб радасцях спакою, не можа быць у саюзе з Хлуснёй і штурхаць у ціну салодкай Ляноты. Не! Мая Надзея іншая! А што сказана пра страх? Якое месца ў Чалавеку адводзіць яму вялікі пісьменнік? Я натужліва ўспамінаю... Няўжо пра страх нічога няма? Не, вось — «страх смерці ўладна гоніць Чалавека ў цямніцу Веры...». Не, немагчыма, нельга запісаць палёт думак. Яны — як маланкі, ахапілі адразу ўсё. А пішу я марудна, страшэнна марудна, хоць, магчыма, ніводзін чалавек у звычайных умовах не мог бы пісаць хутчэй... З усяго хаосу думак я зразумеў толькі адно: інакш, больш глыбока і цвёрда, сэрцам прымаю я тыя словы, якія чатыры дні назад з тэатральнай узнёсласцю чытаў, з патаемным самалюбным жаданнем бліснуць перад сябрамі, якія ведаюць Горкага, і здзівіць тых, хто не чуў, не чытаў, не помніў «Чалавека». Шмат за якія пачуцці мне зрабілася сорамна і больш за ўсё за страх. Я напісаў гэтае слова з вялікай літары, але тут жа закрэсліў яе: не, не мае права агіднае пачуццё на такую пашану! Але мне ніколі не будзе сорамна за маю Любоў! Ніколі!Здаецца, я хачу спрачацца з Горкім, папраўляць яго. Наіўна!У катлаван зайшоў камандзір гарматы, убачыў мяне, крыва ўсміхнуўся:— Раман пішаш? Я сумеўся:— Не. Пісьмо. Жонцы.— Такое доўгае пісьмо? — здзівіўся ён.— Глядзі, каб лішняга не напісаў. Цяпер ваенная цэнзура будзе правяраць.— Я ведаю.— Канчай сваё пісьмо, ды будзем трэніраваць устаноўшчыкаў трубкі.Ну вось, перадышка скончана. А я сапраўды хацеў напісаць пісьмо Сашы. Я ведаю, з якой нецярплівасцю яна, гаротная, чакае маіх пісем.Вечар 26 чэрвеняПасля бамбёжкі не працуе радыё, і мы ўсю раніцу не давалі спакою сувязістам, каб яны папрасілі ў сваіх калег на каманднымпункце дывізіёна ўчарашнюю зводку. Выказвалі здагадкі. Яны бы л і розныя: занадта аптымістычныя і памяркоўныя, уракрыклівыя і стрыманыя, але і ў першым і ў другім выпадку крыніцай іх было пазаўчарашняе паведамленне аб тым, што «на Шаўляйскім і Рава-Рускім напрамках праціўнік, які ўклініўся з раніцы ў нашу тэрыторыю, у другой палавіне дня контратакамі нашых войск быў разбіты і адкінуты за дзяржаўную граніцу». Помнілі толькі гэта і забывалі на другую частку зводкі, дзе гаварылася, што ворагу ўдалося заняць Ломжу, Брэст. Вельмі хацелася пачуць, што нашы войскі развіваюць наступление за мяжой, няхай сабе хоць на адным напрамку.У абе дзе нны час, калі разлікі па чарзе хадзілі ў сталоўку, мы з Сенем зноў сустрэліся каля прыбора. Мяне цягнула да яго шчыра пагутарыць, пачуць разумныя, аргументаваныя меркаванні. Але пасля таго, што здарылася, прыходзілася азірацца — ці няма паблізу Кідалы. Размова не ладзілася. Мы стаялі і моўчкі сачылі, як разрываюцца хмары аб сосны на сопках.