Трывожнае шчасце, частка 3
Аб"явілі трывогу. Ішоў разведчык. Бусоль і дальнамер давалі каардынаты. Паўз гармату, пачуўшы звон гільзы, прамчаўся наўскач Лёша.— Глядзіце, алень! — па-дзіцячы закрычала ваенфельчар.— Наш алень,— раўніва адказаў Габаў.Другі Лёша — санінструктар — непрыкметна знік, забыўшыся на сваё начальства. Гэты мядзведзь баяўся гарматных стрэлаў, у яго «баліць ад іх галоўка».— Будзеце страляць? — спытала.— Можна мне пабыць з вамі? Больш не было ваенфельчара, асталася дзяўчына, якой хацеласяпабыць у самым небяспечным месцы, дзе сапраўдная вайна, і якой, аднак, не ўдавалася перамагчы свой страх: абяскровіліся вусны і шчокі, нервова таргануліся вейкі.Усе мы зведалі гэты страх. I ўжо некаторыя забыліся на яго. Муха, баязлівец Муха, якога я некалі шыбануў з сядзення, глядзеў цяпер на дзяўчыну з насмешкай. Мне хацелася даць яму па мордзе.Весці агонь па разведчыку для нас цяпер — што «семкі лускаць», як сказаў Чарняк. Хлопцы выконвалі свае абавязкі спакойна, нават весела.Але дзяўчыну першы стрэл аглушыў. Паветраная хваля сарвала пілотку, ускудлаціла белыя валасы. Яна выпусціла сумку, заціснула рукамі вушы, твар скрывіўся ад жаху і зрабіўся непрыгожы, як у старой бабулі. Я ўзяў яе за руку і адвёў да Астахава, дзе хваля ад стрэлу не так біла. Але там яе спалохала гільза, якая вылецела пад ногі і дымілася.— Ой! — ускрыкнула яна.Я мацней сціснуў яе маленькую руку, адпіхнуў гільзу нагой. На яе шчасце, зрабілі ўсяго пяць залпаў. Разведчык развярнуўся і пайшоў назад, набіраючы вышыню.Ваенфельчар глядзела на нас, як на герояў.Забыўшыся на субардынацыю, я ціха спытаў:— Як ваша імя?— Антаніна Васільеўна... Тоня... Тоня!Потым схамянулася — успомніла сваё становішча, свой страх, на які яна не мела права па статуту, і, невядома за што падзякаваўшы, хуценька пайшла.Муха чамусьці хіхікнуў.Чарняк сказаў:— Прыгожая.Астахаў, збіраючы гільзы, уздыхнуў і... нечакана прачытаў вядомы радок з Някрасава:— Доля ты, русская долюшка женская!22 жніўняБоль. Боль у сэрцы. Я думаў, што людзі гавораць так, каб вобразна перадаць пачуццё гора, смутку... Баліць сэрца? Не, яно не баліць. Яно проста сціскаецца і робіцца ў два-тры, можа, у пяць разоў меншае, і яму цяжка — яно не прыносіць бадзёрасці, упэўненасці, радасці. Яно сціскаецца — і ў чалавеку ўсё замірае, насцярожваецца. Гэта страшней за любы фізічны боль...Раніцой, як заўсёды, першы абышоў разлікі камісар.— Якія навіны, таварыш палітрук?Мы прывыклі да благіх навін і ўжо не баімся іх: верым, што будзе пералом. Я спытаў бадзёра, бо ноч была ціхая і доўгая. А што трэба, як жартуюць хлопцы, салдату: добры харч ды доўгі сон!Лазебны неяк асабліва паглядзеў на мяне і адказаў не адразу:— Пасля жорсткіх баёў нашы войскі пакінулі Гомель.— Ён сказаў так, быццам і для яго гэта быў самы дарагі горад.Чаму яно сціснулася, дурное сэрца? Хіба я не чакаў гэтага? Не, гэтага нельга чакаць, як нельга чакаць смерці і ДУ* маць пра яе, бо тады не было б як жыць. Увесь час жыла надзея: а можа, пералом наступіць да таго, як гэта здарыцца? Можа, іх затрымаюць там, на Дняпры? Нават калі некалькі дзён назад паведамілі аб здачы Смаленска — дзе Смаленск! — яна ўсё яшчэ цяплілася, мая надзея. А цяпер?Камісар гаварыў нешта пра стратэгію, пра неабходнасць выраўніваць лінію фронту — я не чуў. Я слухаў уласнае сэрца — як яно сціскалася.Пайшоў да Сені. Ён сядзеў на скрынках з-пад дальнамера і курыў. Па выразу твару, па смутку ў вачах я ўбачыў, што ён ведае, таму я нічога не сказаў. Доўга сядзелі моўчкі. Нікол! мы так падоўгу не маўчалі, гэта не ўласціва нам. Ад маўчання зрабілася яшчэ цяжэй, і я паспрабаваў суцешыць яго і сябе: