Трывожнае шчасце, частка 3
— Вам цяжка, Уладзімір Іванавіч? — спытала яна.— Не, нічога.— Давайце пачакаем. Можа, ехаць хто будзе.— Не, не будзем чакаць. К чорту! А то і сані могуць забраць. А ў санях у нас скарб.Міма прайшла машына з немцамі. Салдаты паказалі пальцамі на іх і весела зарагаталі.Лялькевіч спыніўся, цяжка дыхаючы.— Гэта страшна. З каго яны смяюцца? З інваліда... Лялькевіч знясілена сеў на сані. У гэты момант Сашаадчула нейкую асаблівую душэўную блізкасць да гэтага чалавека. Знікла ўсё асабістае — злосць, раздражненне, здаліся дробнымі, нікчэмнымі ўсе ўласныя сумненні і ўчарашнія жарты, з"явіліся нейкія зусім новыя пачуцці, бо ў аснове іх было тое вялікае, галоўнае, што радніла, збліжала іх у барацьбе.— Змарыўся? — ласкава і ўпершыню на ты сказала яна і сама хусткай выцерла пот з яго лба. Ён апусціў вочы, бо ў іх бліснулі слёзы.Потым ім зноў пашанцавала: іх дагнаў начальнік атрада паліцыі — Гусеў. Ён ехаў у распісаным паводле рускага ўзору вазку на пары добрых стаеннікаў у суправаджэнні двух паліцаяў.— Што здарылася, салдат?— Ды вось выйшлі нейкія з лесу і каня забралі.— Партызаны? — спалохана азірнуўся начальнік.— А чорт іх ведае, хто яны такія!— Партызаны, вядома. Бачыш, якія яны бандыты. Ты павіненусім расказаць пра гэты факт.— Ды ўжо ж! Я ім ніколі не дарую!— Правільна! Ну, чапляйся хутчэй. Давязу.Калі стаеннікі ўскач ірванулі з месца, Лялькевіч тузануў Сашу за руку і прашаптаў:— Вось бачыце. Не бывае ліха без дабра.Шумела бурная вясна. Рэчка разлілася так шырока, як не разлівалася ўжо многа год, вада падышла пад самыя хаты, а школа апынулася на выспе. У другі канец вёскі і ў лес ездзілі на лодках.Данік прывёз першы гладышык бярозавага соку. Саша, даўшы пакаштаваць соку Ленцы, панесла рэшту Лялькевічу, які бандарнічаў пад паветкай. У двары яе асляпіла сонца — мора сонца. I зачараваў гоман шпакоў. Уладзімір Іванавіч і Данік нарабілі шпакоўняў, і цяпер здавалася, што шпакі з усяго наваколля пасяліліся на іх сядзібе. Па-вясноваму вясёлыя, клапатлівыя, закаханыя адно ў аднаго пары птушак завіхаліся кожная каля сваёй хаткі, ладзячы гнёзды і пільнуючы (адзін адлятае — другі застаецца), каб які-небудзь агрэсар не захапіў шпакоўні.Саша доўга назірала за імі. Шчаслівыя шпакі! Ім невядома, што ў свеце лютуе вайна, што кожную гадзіну гінуць тысячы людзей і разбураецца шчасце. А навакол усё ажывае ў прыродзе, цягнецца да святла, радуецца цеплыні. Сашы здаецца, што яна чуе, як малады клён, што расце пад акном, п"е сок зямлі. Струменіць сок і ў яблынях і ў кусце бэзу. Вось такі, жывы, празрысты, пахучы, што іскрыцца ў гладышку... I ў яе самой пачынае хутчэй струменіць кроў, мацнеи біцца сэрца... Што яна хацела зрабіць? Нешта добрае. Ага, напаіць гэтага працавітага чалавека, які, здаецца, ніколі не адпачывае. Яна пайшла пад паветку.— Бярозавік. Хочаце?Лялькевіч кінуў гэблю і ўзяў гладышык.— Дзякую, Саша.Ён выцер рукавом пот і, закінуўшы галаву, пачаў піць, павольна, смакуючы кожны глыток. З ласкавай, амаль мацярынскай усмешкай Саша сачыла, як ён п"е. Струменьчыкі пацяклі па барадзе, закапалі на гімнасцёрку, якую яна многа разоў мыла і кожны раз намер-валася адрэзаць гузікі з зорачкамі, каб не прыдраўся які-небудзь фашыст, але так і не адрэзала — пашкадавала. Кропля ад соку трапіла на адзін з такіх гузікаў, і зорка загарэлася, заіскрылася, прыкаваўшы яе позірк.Ён адняў гладышык ад рота, прычмокнуу.