Трывожнае шчасце, частка 3
— ...Фашысты дрэнна ведаюць магутнасць нашай Чырвонай Арміі. Хутка яны пазнаюць яе! Не пройдзе і тыдня, як мы будзем маршыраваць па вуліцах Берліна! Вораг будзе разбіты на яго ж зямлі!..Потым ён гаварыў яшчэ, што няхай толькі з"явяцца фашысцкія самалёты тут, над «паўночнай крэпасцю», усе адразу будуць збіты трапным агнём нашых батарэй. (Я ўспамінаю цяпер, пасля налёту, яго словы, і мая непрыязнасць да гэтага пустаслова расце.)Усе мы цвёрда ўпэўнены, што няма ў свеце больш магутнай арміі, чым наша, і дагэтуль верым, што вайна будзе перанесена на чужую зямлю — у Польшчу і далей — у Германію, што нашы часці не адступяць ні на крок ад мяжы. Але залішне крыклівая, занадта ўжо самаўпэўненая прамова Кідалы была мне непрыемная. Навошта гэтак крычаць у такі момант? Хіба такія словы патрэбны людзям, каб узняць баявы дух? Нялёгка знайсці іх, патрэбныя словы!Відаць, гэта адчувалі многія, а таму выступалі неахвотна і ў сваіх прамовах паўтараліся.Палітрук звярнуўся да Сені — ён быў выдатнік вучобы:— Вы, Пясоцкі, скажаце?Сеня адмовіўся. Можа, таму, што яму толькі што загадалі «трымаць язык за зубамі».Пасля мітынгу мне захацелася пагутарыць з Сенем, з іншымі хлопцамі, пачуць, што думаюць, што адчуваюць яны. Магчыма, гэта было хітрае жаданне: праверыць свае ўласныя думкі, адчуванні. Разлікі стаялі нагатове каля гармат і прыбораў, хоць наўрад ці была такая патрэба: дождж і хмары засцілалі ўсё наваколле і самалёты ў такое надвор"е не маглі ўзляцець. Я папрасіўся ў камандзіра схадзіць да дальнамера. Хлопцы сядзелі пад чахлом, маўклівыя, панурыя. Я сеў побач, абдумваючы, з чаго пачаць гаворку, каб прымусіць іх выказацца шчыра пра ўсё. Спытаў у Сені, чаму ён не выступіў.— А што гаварыць? — неяк ажно ўстрапянуўся ён.— Крычаць, як Кідала? Абяцаць праз тыдзень Берлін узяць? Нельга забываць, што ў немцаў двухгадовы вопыт вайны, лепшая авіяцыя... танкі... Вайна з такім ворагам будзе нялёгкая! Страшная вайна будзе, Пеця, вельмі страшная. Пра гэта трэба было сказаць...— Значыцца, вы не верыце ў перамогу, курсант Пясоцкі? — раптам прагучаў над нашымі галовамі гол ас Кідалы. Ён стаяў на брустверы неглыбокага дальнамернага катлавана ў накідцы, з-пад капюшона блішчалі яго злосныя вочы.Сеня не разгубіўся ад такой нечаканасці і смела адказаў:— Я веру ў перамогу! Але крычаць, не ведаючы ворага, што мы закідаем яго шапкамі, каму гэта патрэбна? Каб заспакоіць нас? А я не хачу быць спакойным у такі час! Не жадаю!..— Ах, не жадаеш?— Не! Я хачу быць гатовым да ўсяго, самага страшнага!— Да чаго — страшнага?— Да ўсяго, што можа быць на вайне.— Ты выдаеш сябе за вялікага разумніка. Пабачым, адкуль у цябе такі розум!— Пакінь, Сцяпан! Не рабі з сябе начальніка! Не такі сёння дзень, каб сварыцца,— не стрываў і ўмяшаўся я, карыстаючыся правам друга.— А ты чаму тут, падпявала? Тваё месца каля гарматы! Бягом, марш!Я аслупянеў. Усяго я чакаў ад Кідалы, але такога... Не, я кепска ведаў гэтага чалавека.Праз нейкую гадзіну на закрытым камсамольскім сходзе абмяркоўвалі пытанне: «Аб паражэнчым настроі ў курсанта Пясоцкага».— У той час, калі ўся наша вялікая Радзіма, увесь савецкі народ узнімаецца, каб даць адпор нахабнаму ворагу, у нашых радах, таварышы, знайшоўся чалавек, які сумняваецца ў магутнасці Чырвонай Арміі...— Няпраўда! Я не сумняваюся! — запярэчыў збялелы Сеня.Усе паглядзелі на яго са здзіўленнем: перапыняць палітрука — парушэнне дысцыпліны, за гэта можна атрымаць яшчэ большую