Трывожнае шчасце, частка 3
назад.— Ты думаеш, яны перамагаюць там?— Яны наступаюць,— адказаў ён са спакоем, які на гэты раз абурыў мяне.— Як гэта ты можаш вось так. .. спакойна? Не разумею!А чаму ты не думаеш, што гэта манеўр, стратэгічны манеур» такі, як у Кутузава?— Ты ж сам не верыш у гэта, а таму хвалюешся. Навошта нам ашукваць сябе? Трэба глядзець праўдзе ў вочы. I без панікі. Без страху. Так мы хутчэй мабілізуем свае сілы.— Будзь спакойны, мабілізацыя гэтая разгортваецца па ўсёй краіне, я ўпэўнены, з такім размахам...— Я кажу не толькі пра мабілізацыю людзей, арміі, але і пра мабілізацыю душэўных сіл... Маіх... тваіх... Нашых, Пеця. Нашых сіл! Каб усе мы перамаглі страх, паніку!..Я паглядзеў на яго з павагай і неяк адразу супакоіўся, мне нават зрабілася сорамна, што я сапраўды панікую, у той час калі ён, Сеня, якога мы называл і «мамчыным сынком», вось такі спакойны і разважлівы. Мне захацелася сказаць яму нейкія добрыя, сардэчныя словы, але я не знаходзіў іх і толькі ўглядаўся ў адзінокую постаць на адной з гарадскіх вуліц. Калі ж павярнуўся да Сені, то ўбачыў, што ён... спіць, няёмка адкінуўшы галаву на выступ каменя.Тады я дастаў з кішэні свой сшытак і пачаў пісаць. Захацелася хутчэй, пакуль не забылася, запісаць нашу размову. А заадно падзяжурыць пры Сеню, каб разбудзіць яго на выпадак трывогі. I вось канчаю свой запіс. Сонца, як добры вартавы, нізка абышло Баранцава мора і цяпер ужо глядзіць з усходу, з прастораў Кольскай тундры. Неба зноў стала блакітнае, без смугі. Зноў лётны дзень!3 ліпеняТры дні не было ні сну, ні адпачынку. Канчаўся адзін бой — цягалі цяжкія скрынкі з боепрыпасамі. Не ўпраўляліся сцерці змазкі са снарадаў — новы налёт. Ад выбухаў бомбаў, грукату стрэлаў, ад стомы і бясконцага напружання гудзе ў галаве і баліць усё цела.Фашысты наступаюць недзе там, за Заходняй Ліцай, на Мурманскім напрамку, як афіцыйна паведамляецца ў зводках, і хочуць паралізаваць тыл, разбурыць горад, які забяспечвае фронт усім неабходным.Горад гарыць. Другі дзень гараць бензасклады, і ўсё навокал засцелена чорным едкім дымам. Ад яго слязяцца вочы і кашаль раздзірае грудзі.Усе батарэі нашага дывізіёна сцягнуты да горада. На дапамогу нам прыйшлі ваенныя караблі. Такое ўражанне, што маракі прымаюць на сябе ўдары пікіроўшчыкаў, каб адцягнуць іх ад горада,— болыйасць бомбаў падае ў заліў. Сёння з раніцы хмарна і ўдалося крыху паспаць. Хочацца шмат што запісаць. Але ўсяго запісаць не ўдасца, бо ведаю, адчуваю — перадышка ненадоўга. Памяць асабліва яскрава ўтрымлівае першы дзень, першы мой бой, калі я стаў камандзірам.Заснуць у тую раніцу мне так і не ўдалося. Камбат яшчэ да снедання пачаў вучэбную трэніроўку, падняўшы батарэю пасігналу «трывога». Даведаўшыся, штостральбанебаявая, нумары майго разліку бурчалі, асабліва Муха:— Мала баявых трывог, дык на табе яшчэ вучэбную. Трэба было да вайны вучыць... Сеўчанка жонку ў тыл адаслаў, дык не спіцца яму... блукае ўсю ноч, злуе...Я здзівіўся: там, на вучэбнай батарэі, мы ніколі ў прысутнасці камандзіраў аддзяленняў не адважваліся асуджаць учынкі і дзеянні афіцэраў. «Ці не таму яны так паводзяць сябе, што не прызнаюць, не жадаюць прызнаць мяне за камандзіра?» — думаў я.«Стралялі» вяла і няўважліва. Адзін маленькі Чарняк вельмі спрытна ставіў трубку і перадаваў снарад зараджаючаму. Павел Астахаў, высокі, з доўгімі рукамі, былы каваль падольскага завода, ляніва браў патрон, узважваў на руках і не зараджаў, а перадаваў яго другому трубачнаму — Фрыду. А мы, калі вучыліся, зараджалі абавязкова. Чаму ж Астахаў не зараджае? Знарок, на злосць мне? Увесь час карцела патрабаваць, каб ён зараджаў і «страляў» — паварочваў ручку спуску. Але я не адважваўся: раптам тут рабілася так і да мяне? Але калі я ўбачыў, што першы нумар — Муха — сумяшчае стрэлкі азімута вельмі прыблізна, без патрэбнай дакладнасці, не вытрываў: