Трывожнае шчасце, частка 3
Прыжмурыўшы блакітныя вочы пад густымі брывамі, Сеня паглядзеў на мяне з прыкметнай іроніяй, як дарослыя глядзяць часам на дзяцей.— Глупства. Не думай пра форму,— сказаў ён. Я не адразу зразумеў, што ён мае на ўвазе.— Калі нас вучылі, то залішне надавалі ўвагі форме, нібы ўсё вызначае яна. Ад нас нават патрабавалі — помніш? — каб мы, я да цябе, ты да мяне, звярталіся на вы. А хіба ў гэтым галоўнае? Галоўнае ў змесце, у сутнасці людзей — у іх шчырасці, адданасці ідэі, у калектывізме і прыязнасці аднаго да аднаго... Ты ўстрывожыўся, што сустрэлі не так, як ты хацеў. Дзівак, людзі проста хацелі спаць. Пройдзе час, разам пабудзеце ў баі, ты праявіш сваю волю, яны...— Ты думает, яна ёсць у мяне, воля?— Ого, яшчэ якая! Я, магчыма, менш за цябе здатны да ўсялякага камандавання. Але я веру ў людзей. Людзі добрыя. Пераважная большасць. Яны заўсёды памогуць — і самі падначаленыя і камандзіры. Толькі твайму другу Кідалу хацелася «ўтапіць» мяне...— Які ён, да д"ябла, мне друг!— Я табе прызнаюся... Ты вось не спіш, бо нечага спалохаўся, чаго — сам не ведаеш. А я хаджу і радуюся. Ведаеш чаму? Што я адарваўся ад гэтага чалавека — ад Кідалы. Сорамна прызнацца, але ябаяўся яго. I ненавідзеў. I гэта, разумееш, як было цяжка?.. Гэта блытала мае пачуцці. А я хачу, каб у іх была поўная яснасць... Вораг ёсць вораг, і ўся мая нянавісць павінна скіравацца туды.— Ён махнуў на той бок заліва.— А чалавек, які са мной разам страляе па ворагу, наш чалавек, яго я павінен... абавязаны любіць... ну, паважаць хаця б, верыць яму... А я баяўся яго і ненавідзеў, хадзіў і азіраўся... Чорт ведае, якая неразбярыха была тут.— Ён пакруціў кулакамі каля сваіх грудзей.— А цяпер супакоілася, проста і ясна стала. Я дагэтуль ні да кога не адчуваў нянавісці. Я любіў людзей. Мой бацька быў і маці вялікія гуманісты. Тата сам паехаў на ліквідацыю эпідэміі тыфусу і заразіўся там...З пачатку вайны Сеня ніколі не гаварыў так многа і шчыра. Цяпер жа ён гаварыў з нейкай дзіўнай асалодай, разважліва, паклаўшы на камень галаву і часам нават заплюшчваючы вочы. Толькі кал і ўспомніў маці і бацьку, прыўзняўся. Спачатку на кароткі момант як бы нейкі прамень асвятліў яго твар, а потым наплыў цень смутку. Ёнуздыхнуў:— Мая гаротная мама!У мяне балюча сціснулася сэрца. У яго — адна мама, у мяне — і маці, і бацька, і Саша, і дачка... Але хіба мне лягчэй? Мой неспакой, трывога — за многіх дарагіх людзей.На аэрадроме, што схаваны за сопкамі на поўнач ад горада, загулі маторы. Пачуўся голас камандзіра батарэі, значыцца, яму не спіцца таксама:— Разведчык! Што за шум?— Свае, таварыш старшы лейтэнант!У паветра ўзнялося шэсць тупаносых знішчальнікаў і, развярнуўшыся, чамусьці пайшлі не на захад, а на поўнач, па заліву, нізка над вадой. Мы правялі іх позіркамі.— Відаць, дзесьці нашы караблі атакуюць. Паляцелі на дапамогу,— сказаў Сеня.— Ты чуў вячэрнюю зводку? — спытаўся я.— Яны перайшлі ў наступление і тут...Я сам здзівіўся, што сказаў пра гэта зусім спакойна, як, дарэчы, спакойна і выслухаў гэтае паведамленне ад знаёмага радыста на КП дывізіёна, дзе мы спыняліся па дарозе сюды, на батарэю.Сеня кіўнуў галавой і задумліва памаўчаў.— Калі і тут здарыцца тое, што там, на Заходнім фронце, горача нам прыйдзецца... Тут няма куды адступаць.Мяне перасмыкнула ўсяго, і я мімаволі азірнуўся на высокі камень за нашымі спінамі, які сапраўды як бы перагароджваў дарогу