Трывожнае шчасце, частка 3
— Што тут за вечарынка? Дэмаскіравалі ўсю пазіцыю! Спаць! Сяржант Шапятовіч!— Слухаюся, таварыш малодшы лейтэнант!Гэта Сцяпан Кідала, дзяжурны камандзір. Ён знік, не заглянуўшы, не паказаўшы твару.Груба абарвалі нашу весялосць. Мне зрабілася да слёз крыўдна. Ды і ўсім іншым было няёмка перад дзяўчынай. Усе маўчалі.Яна сказала, апранаючы шынель:— Жыццё ваеннае...Я ўзяў ліхтарык для начной устаноўкі трубак і выишау, каб правесці яе да камандзірскай зямлянкі, дзе камісар уступіў ёй свойложак.Чорная зямля, чорнае неба, ыіводнай прасветліны. Толькі на тым баку заліва, у порце, гойдаецца маленькі агеньчык, магчыма, нехта гэтак жа, як мы, асвятляе сцежку. Аклікаюць адзін за адным вартавыя: «Хто ідзе?», хоць пасля першага нашага адказу ўсе чулі, хтоідзе.— Не люблю я гэтага чалавека,— сказала Антаніна, калі Сеня і Віктар развіталіся каля сваёй зямлянкі.Я зразумеў — каго. Не адказаў. Спаткнуўшыся аб камень, яна ўзяла мяне за рукаў.— Ён мне любоўнае пісьмо напісаў.— Кідала? — здзівіўся я, і мне стала надзвычай весела, хацелася зарагатаць.— О , каб вы ведалі, колькі мне пішуць пісем! Усе маладыя камандзіры прызнаюцца ў каханні.Весялосць мая адразу знікла. Я адчуў, як адразу сцьмеў, стаў зямным, нецікавым яе незвычайны вобраз, створаны маёй фантазіяй. З"явілася такое адчуванне, што як бы падманулі мяне ў нечым, злосна пажартавалі з маёй даверлівасці і юнацкай узнёсласці.«А ты і рада гэтаму, дурная авечка? Табе хочацца, каб усе пры-знаваліся табе ў каханні. Ну і вешайся на шыі сваім камандзірам!»Мне не хацелася, каб яна расказвала пра гэта далей, адкрывала свае сардэчныя тайны. Навошта мне слухаць іх?Спыніліся каля камандзірскай зямлянкі.На паўночным захадзе палыхнула далёкая зарніца.Антаніна неяк баязліва прытулілася да майго пляча.— Страляюць? С трашна.— Страшна, што страляюць за дзесяткі кіламетраў? — з іроніяй спытаў я.— Я не за сябе баюся. За вас.— За мяне?— За цябе... I за ўсіх... Калі яны прарвуцца, вам не будзе куды адступаць. Заліў не пераплывеш.Да гэтага мы был і гатовы, не адзін раз гутарылі паміж сабой. Іншае паласнула мяне па сэрцы, балюча і адначасова прыемна,— гэтае яе першае «ты», «за цябе», якое яна сказала шчыра, як мог бы сказаць блізкі чалавек, добры друг. Заўсёды робіцца цяплей на душы, калі ведаеш, што нехта побач трывожыцца за цябе. Гэта зноў зблізіла нас. Я дараваў ёй пісьмы. «Хіба яна вінавата, што пішуць! Яна адна, прыгожая... Ды ўрэшце, што мне да яе асабістых сардэчных спраў?»Каб больш нішто не парушала таго пачуцця, што былоадноўлена, набыло ранейшую раўнавагу, я паспяшаўся развітацца. Моцна паціснуў яе маленькую гарачую руку.— Добрай ночы вам, Антаніна Васільеўна.— Добрай ночы... Пятро...У цэнтры пазіцыі мяне спыніў Кідала — кінуў у твар святло ліхтарчыка.— Выключы батарэйку! Разрадзіш,— загадаў ён.Я моўчкі выканаў яго загад. У густой цемры мы не бачылі адзін аднаго, але я чуў яго дыханне, ён стаяў крокі за два. Успомніўшы пісьмо да Антаніны, я з цікавасцю чакаў, да чаго ён можа прычапіцца янгчэ. А што прычэпіцца — не сумняваўся.— Што ж гэта ты?.. Так перажываў па жонцы, пакутаваў і ўжо заводзіш шуры-муры.. .— Якія шуры-муры?— Хэ! — непрыемна рагатнуў ён.— Уся батарэя гаворыць. Я чакаў усяго, але толькі не гэтага. Дзікае абвінавачанне! Дзікія словы! У любых іншых умовах, абражаны за Сашу, засябе, я, відаць, кінуўся б на гэтага тупагаловага цыніка з кулакамі. Але субардынацыя... I пісьмо... Я ўяўляў, як прызнаваўся ў каханні Сцяпан Кідала, «высокаправільны» чалавек, і мне рабілася чамусьці весела. Не трэба кулакоў. Але да д"ябла і пачцівую субардынацыю! Як ён, так і яму...