Трывожнае шчасце, частка 3
Свяціў ваенны карабель. Свяціў доўга — секунд сорак, відаць, і там пражэктарысты любаваліся ёй. I ўвесь тэты час не сціхалі апладысменты. Яна бянтэжылася, жмурылася, закрывала твар рукой, хацела збегчы з пляцоўкі, але камісар утрымаў яе за руку.Калі пражэктар згас, яна спявала валагодскія прыпеўкі.Колькі гарачых размоў было пасля канцэрта! Хлопцы мае ап"янелі: забыліся на стомленасць, вочы блішчалі, гаварылі голасна, перапынялі адзін аднаго, смяяліся.— Адна жанчына, а колькі шуму! — сказаў Астахаў з усмешкай дарослага, які апынуўся сярод дзяцей, і пажартаваў: — Недарма Сталін гаворыць: жанчына — вялікая сіла.— О жанчыны! — як бы ў роспачы прастагнаў Фрыд. У добрым настроі ён заўсёды крыху тэатральны.— У мяне, хлопцы, пяць сясцёр, а я адзін,— раптам паведаміў Муха, пра гэта ён раней маўчаў. У любы шшы час Чарняк, востры на слова, не прамінуў бы, каб не пакпіць з Мухі, якога недалюбліваў. Але тут папаўся сам: раптам, без дай прычыны, прызнаўся:— Скончыцца вайна, вярнуся дадому — адразу ж ажанюся. З яго пасмяяліся.Я маўчаў.Байцы радаваліся, а мне рабілася чамусьці сумна. Астахаў сказаў:— Чаму, камандзір, нахмурыўся? Калі і ў такія хвіліны хмурыцца, цяжка будзе ваяваць...Ужо многія гавораць так: замест жыць — ваяваць. Быццам нам наканавана ваяваць усё жыццё.Вячэралі з большым, чым звычайна, апетытам, хоць меню тое ж — аўсяная каша і салёная траска, якая страшэнна абрыдла. А пасля вячэры ў зямлянку нечакана зайшла яна, ваенфельчар. Хто з хлопцаў прылёг — адразу ўсхапіліся; спім мы, не раздзеючыся, і нават разувацца мае права толькі палавіна разліку.Яна крыху збянтэжылася і як бы пачала апраўдвацца:— Ішла з кухні, вырашыла паглядзець, як у вас тут, на новым месцы.— Агледзелася навакол.— Што ж, прасторна, чыста. Можна жыць...Фрыд прыбавіў агню ў «маланцы», зробленай са снарада МЗА3.МЗА — малакаліберная зенітная артылерыя.Астахаў ветліва запрасіў, падставіўшы табурэцік, які сам змайстраваў:— Сядайце, таварыш ваенфельчар!Яна села і спытала, як спадабаўся канцэрт.— О, о! Цуд!— Вы нам падаравалі столькі прыемных хвілін... — надзіва красамоўна пачаў хваліць яе Муха — гэткі галантны кавалер.— А вам, Шапятовіч, не спадабалася? — звярнулася яна да мяне.— Мне? Я сам удзельнічаў у канцэрце і, як няўдалы акцёр, цяпер перажываю...— Што вы, камандзір! Вы добра чыталі! — пачалі суцяшаць мяне хлопцы.Яна засмяялася і раптам прапанавала:— Давайце разам праспяваем што-небудзь. Я люблю спяваць. Заспявалі «Там, вдали за рекой». Але большасці з нас, як кажуць,«мядзведзь наступіў на вуха». Выходзіла не надта складна, хоць словы ўсе ведалі. Я прапанаваў паклікаць Сеню Пясоцкага і Віктара Вальнова з гітарай. Яны прыйшлі, і ўсё пайшло на лад. Што-што, а весялосць гэтыя хлопцы ўмеюць арганізаваць. Сабралася дружная кампанія добрых сяброў, звязаных цяпер нечым большым, чым звычайная дружба, вясёлая дзяўчына прынесла з сабой тое, чаго не хапала нам многія месяцы,— паэзію ў спевах, высакародства ў жартах. Мы спявалі ўсе разам і па чарзе, хто што ўмеў. Разам — рускія песні; я, Сеня і Чарняк — беларускія, Фрыд праспяваў яўрэйскую — у яго тонкі слых і добры голас. Віктар зноў чытаў Ясеніна. Антаніне спадабалася; яна прызналася, што раней не любіла вершаў.У зямлянцы зрабілася душна. Мы адчынілі дзверы.I раптам у праёме іх, унізе, куды падала святло, з"явіліся наглянцаваныя хромавыя боты. Злосны бас з вышыні кінуў словы-загад: