Трывожнае шчасце, частка 5
апошнія.Ён дастаў з кішэні штаноў гранату і паклаў на замшэлы насып старой канавы. Потым выцягнуў белую хусцінку і памахаў ёю над галавой.— Штаць! — пачуўся з алешніку рэзкі гол ас.Аляксей Сафронавіч зразумеў, што загадваюць падняцца. Ён стаў на поўны рост.— Хэндэ хох! Рукі!Ён крыху прыўзняў рукі. Гарачае і ліпучае пацякло па баку.— Поп! Хлопцы! — у вялікім здзіўленні крыкнуў адзін з паліцаяў і вылаяўся: — Наш поп! А туды яго...Паліцаі падхапіліся ўсе адразу, з галёканнем і свістам кінуліся на «папа».— Я яму, чорту кудлатаму!..— Не рабіць самасуду! — закрычаў начальнік паліцыі. Гестапаўцы был і бліжэй, але гэтак паспешліва не кінуліся. Яныдобра ведалі, што проста так партызаны не здаюцца.«Бач, начальства не спяшаецца вязаць мяне,— падумаў Аляксей Сафронавіч.— Шкада. Ну што ж, няхай лягуць гэтыя сыны юды. Заслужылі».Калі паліцаі наблізіліся, ён хутка нахіліўся, схапіў гранату і шыбануў у іх. I зноў нахіліўся — за аўтаматам, у якім заставалася яшчэ колькі патронаў. Але ўзяць яго не змог: адразу некалькі куль прабілі галаву. Ён упаў тварам ніц, шырока расставіўшы рукі, быццам хацеў абняць родную зямлю.Штурмбанфюрэр загадаў забраць цела каваля. На забітых і раненых паліцаяў ён нават не глянуў. Знайшоўшы ў хляве Гусева, злосна піхнуў яго нагой, а калі ўбачыў, што той яшчэ жывы (дрогнула, відаць, рука ў Аляксея Сафронавіча), дастаў з кабуры пісталет і выпусціў у непрытомнага «начальніка гарнізона» ўсю абойму.Інтуіцыяй старога спрактыкаванага драпежніка Цынздорф адчуў, што з яго рук выслізнула вартая здабыча, значна больш сур"ёзная, чым ён думаў, калі ехаў сюды. Безумоўна, усе яны пайшлі ў лес, да партызан. Няма чаго траціць час на тое, каб шукаць іх у вёсцы. Машыну, якая даганяла матацыкл, у лесе абстралялі, забілі шафера... Салдаты ледзь уцяклі. Не з яго сіламі сунуцца ў лес. У яго даволі спраў у горадзе.Цяпер ён шкадаваў, што наогул паехаў сюды. Але нічога. Адна ахвяра ў яго ёсць — начальнік паліцыі. Ен навучыць гэтую тоўстую свінню, як трэба служыць фюрэру. Можна, напрыклад, запытаць, чаму ён даў Гусеву свой матацыкл і паслаў яго наперад. Куды дзеўсягэты матацыкл і паліцэйскі, які кіраваў ім?Ад"язджаючы, Цынздорф уласнай рукой падпаліў хату Трая-навых. Згарэла паўвуліцы. У тым ліку і школа.Саша на момант замерла на парозе маленькага пакойчыка, скаваная страхам,— ці жывы? Пасля кінулася да ложка, упала на калені.— Пеця! Родны мой! Пецечка... Я так чакала цябе...Ён ляжаў нерухомы, з заплюшчанымі вачамі, з забінтаванай галавой, з марлевай наклейкай на твары. Але дыхаў — перарывіста, цяжка. Значыцца, жывы. I рука, на якой знаёмы кожны зморшчык, кожная лінія, гарачая. Вось шрам на мезеным пальцы — малы рассек сякерай. Саша прыпала тварам да гэтай рукі. Падняла галаву, убачыла паміж бінтоў радзімы знак на мочцы вуха — такі ж, як у Ленкі,— і мімаволі ўсміхнулася праз слёзы, пацалавала вуха. Адчула пах яго валасоў. Яны пахнуць гэтак жа, як і два гады назад,— родным і блізкім.— Пеця, саколік мой... Расплюшчы вочы... Глянь... Гэта я... Дурненькі ты мой! Як ты мог падумаць так? Хіба я магу прамяняць цябе на каго другога?Не, ён маўчаў. I ўсё навокал маўчала. Толькі за акном унізе плёскалася рака, ігралі сонечныя зайчыкі на белай столі пакоя. I было ці-ха-ціха. Здалося, яны адны на цэлым свеце. Зноў над сваім Дняпром. I ніхто ім больш не трэба. Пеця заснуў, змораны, бо вельмі здалёку ішоў да яе, спяшаўся. Зараз ён прачнецца і прытуліць яе галаву да сваіх грудзей... I вернецца шчасце, і зробіцца хораша-хораша.