Трывожнае шчасце, частка 5
Пэўна, унутраная барацьба відна была на Пятровым твары, бо Прымакова, гэтая не сказаць што праніклівая жанчына, падсунулася да яго, штурхнула каленам, прашаптала:— Маўчыце, Андрэевіч.Грамыка, які сядзеў насупроць, таксама даволі выразна пацёр далоняй твар, зрабіў гэткія кругавыя рухі: маўляў, няхай стары круціць — пасля разбяромся.Пятру зноў здалося, што чалавек з дзіцячым голасам, які быццам бы сумаваў, убачыў, зразумеў і жэсты Грамыкі і шэпт Каці. Зараз вось перапыніць Бабкова, зловіць яго на падмане. Цікава было б паслухаць, як ён крычыць, злуецца, Булатаў гэты.Перапыніў. Сказаў спакойна, амаль абыякава:— З сяўбой — ясна. Малако!— Але, малако! — адразу падхапіў Рабіновіч, дастаючы са сваёй кірзавай сумкі другія квітанцыйныя кніжкі.— Таварышы дарагія, што вы сабе думаеце? Вэй-вой-вэй. Вам жа на бюро паздымаюцьгаловы. Таварыш Бабкоў! Таварыш Шапятовіч! Вы ж на апошнім месцы. Ідзе красавік, а ў вас — шэсць і тры дзесятых працэнта... Шзсць гірадэнтаў! Што вы сабе думаеце?..— Як шэсць? Было адзінаццаць,— схапіўся за сваю сумку Бабкоў.— Якія адзінаццаць? Якія адзінаццаць? Вось учарашняя зводка маслапрома.Бабкоў, які так хітра і дыпламатычна вёў размову пра сяўбу, не стрымаўся: махнуў рукамі, як падбітая птушка, закрычаў, не гледзячы на ўпаўнаважаных:— Маслапром! Жулікі там! Пром-пром, а куды пром, чорт яго ведае! Паўмесяца назад было адзінаццаць, цяпер — шэсць.— Колькі вам год, Бабкоў? — раптам спытаў Булатаў спакойна і як бы зусім недарэчна, а таму вельмі неспадзявана для ўсіх.Іван Дзямідавіч адразу скіс.— Пяцьдзесят тры. А што? Капітан не адказаў — што.Шапятовіча пачала... не, не злаваць, а неяк крыўдзіць, амаль абражаць уся гэтая размова — мнагаслоўнасць Рабіновіча, булатаўская маўклівасць і нечаканыя яго пытанні, сэнс якіх немагчыма зразумець.Усе яны — камуністы. Чаму ж не можа быць простага, спакойнага, разважлівага абмеркавання, як што зрабіць, разумных парад, дапамогі? Каму патрэбна такая «накачка»? Няўжо яны не ведаюць, як людзі жывуць? З каго ты патрабуеш гэтае малако? Колькі тых кароў, ды і тыя чуць выйшлі жывымі з зімы!Пятро падняўся, рашуча падышоў да стала, пастараўся сказаць як мага разважлівей, прасцей, хоць гэта не вельмі атрымалася — хваляваўся:— Таварышы, мы працуем для людзей, каб ім лягчэй... каб раны вайны загаіць... Карацей кажучы, мы мусім ведаць, як жывуць людзі. Якое цяпер малако? Галлём жа кормяць. За Займішчам увесь асіннік з"елі... — і запнуўся, убачыўшы, як пільна глядзіць на яго Булатаў. Здалося, што той зараз спытае: «А вы бачылі гэты асіннік?» Пра асіннік сказалі вучні, а ён, Пятро, нават не помніў, які там асіннік за Займішчам — вялікі, малы? Якое агіднае адчуванне! Быццам ён баіцца гэтага капітана. А чаго яму баяцца? Аднак ніхто яшчэ так не гіпнатызаваў, як гэты знаёмы і незнаемы чалавек з прыгожым тварам і дзіцячым голасам.— У вас прыёмнік ёсць, Шапятовіч? — пытанне яшчэ больш неспадзяванае, чым Бабкову.Пятро нават не адразу зразумеў.— Што?— Радыёпрыёмнік.— Не.— Вы не прывезлі сабе з Германіі радыёпрыёмніка?— Не.— А што вы прывезлі?«Што яму адказаць? Гармату прывёз, чорт вазьмі! Немку прывёз. Што табе яшчэ трэба?»Але адказала Каця Прымакова:— Кнігі,— і засмяялася.— Кнігі?— Але. Хто вёз анучкі, а Андрэевіч — кнігі.— Якія кнігі?— Нашы. Савецкія,— раздражнёна адказаў Пятро.— Дзе вы іх там узялі?Не, ад яго проста так неадчэпішся. Кніга — рэч сур"езная, і прыйдзецца сур"ёзна расказваць праўду.