Трывожнае шчасце, частка 5
— У маёнтку нейкага высокага фашыста мы знайшлі гару кніг — тры пакоі былі завалены... Бібліятэка аднаго нашага інстытута.— Якога?— Вінніцкага педагагічнага. Ну, я выбраў сабе пару дзесяткаў падручнікаў... Ведаў, што ў нас цяжка з кнігамі, спалена ўсё... А хацелася хутчэй вучыцца.— Словам, вы прысвоілі кнігі інстытута? Пятро ўспыхнуў:— Вы былі ў Германіі, таварыш капітан? Булатаў не адказаў.— Каб былі, то бачылі б, што не да кніг там было, калі вайна ішла. Кнігі гэтыя разбіраў, хто хацеў — бібліятэкі часцей, салдаты, дзяўчаты нашы, што ў няволі былі. Можа, усе разабралі. А можа, рэшта і цяпер там ляжыць. Калі на тое пайшло, дык я свае магу адаслаць у інстытут. Я чужога ніколі не прысвойваў...— Дык што будзе з малаком? — гэтак жа нечакана пераключыў Булатаў размову.— Вырасце трава — пойдзе малако,— адказаў Грамыка.— Значыцца, рабочы клас, які аднаўляе гарады, заводы, павінен сядзець і чакаць, пакуль у вас вырасце трава? — закрычаў загадчык райфа.— Ну, а з чаго ты яго цяпер надоіш? — расцягваючы словы, спытаў Панас, павольна затоптваючы нагой недакурак, і раптам мацюкнуўся.— Гаворыш ты, Абрам, і ў роце ў цябе суха. Гародзішхрановіну. Ты ж пятнаццаць год жывеш сярод нас. Больш. Я цябе помню яшчэ ў палітаддзеле МТС. Тады ты разумеў калгасніка. А стаў фінансістам...— Вы чулі? Яму ўжо не падабаюцца савецкія фінансісты! Яму ўсё не падабаецца!Каця, смяшлівая ад прыроды, заціснула канцом хусткі рот, каб не пырснуць.— Не думай, што калі ў цябе тры калодкі ордэнаў, дык табе ўсё дазволена!— Нічога мне не дазволена. З мяне ўсе многа патрабуюць і мала даюць. Жонка і тая за вайну выйшла з-пад улады. Бунтуе.— Ого, у цябе пабунтуеш! — Каця нарэшце знайшла зручны момант, каб гучна і адкрыта засмяяцца.— Вой, язык у цябе, Грамыка! Вой, язык! Я табе скажу, што табе такі ўсякуць яго,— ужо лагодна ківаў галавой Рабіновіч.— Хрэн з ім. Што мне, языка шкада? Я жыцця не шкадаваў. Булатаў зноў пільна паглядзеў на былога камандзіра танка,быццам жадаючы пераканацца, сур"ёзна ён усё гэта кажа ці жартуе. Мабыць, не разгадаў, бо пазяхнуў, паглядзеў на наручны гадзіннік. Спытаў:— Колькі ім за красавік трэба здаць, Рабіновіч? Фінансіст заглянуў у свае пакамечаныя паперы:— Шэсць тысяч літраў.— Выканаем! — раптам гэтак жа нечакана, як з выездам у поле, запэўніў Бабкоў.Грамыка даволі красамоўна кіўнуў Пятру: маўляў, з глузду з"ехаў стары. Але сам нізка нахіліўся і пачаў скручваць новую цыгарку — лепш прамаўчаць.Бабкоў зноў распісваў на газеце, у якой вёсцы колькі кароў і колькі адтуль можна атрымаць малака. Выходзіла, што ўсё вельмі проста, што задание не толькі рэальнае, але бадай што і заніжанае.— Капылаўцы — куркулі гэтыя — могуць салам здаваць. У кожнага поўныя кублы сала. Вунь, як у сакратара майго, у Капыла,— яшчэ даваеннае прагоркла, задубела.Каця весела смяялася: яна ведала, што Капыл слухае ў суседнім пакоі.Рабіновіч ззяў ад задавальнення — яму абы атрымаць абяцанне, тады лягчэй будзе патрабаваць: вы ж абяцалі!Грамыка, хоць і загадаў сабе маўчаць, не стрымаўся:— Не залівай ты, Іван Дзямідавіч. Таварышы з раёна і праўда падумаюць, што людзям сала няма куды дзяваць. А я табе па хатахпералічу, у каго яно ёсць. У Капыла ды яшчэ ў двух-трох...— А я на сённяшні дзень кавалка хлеба не маю! Я, можа, сёння не снедаў,— раптам невядома на каго ўзлаваўся Бабкоў.Ад гэтага яго недарэчнага, але, безумоўна, праўдзівага прызнання ўсім зрабілася неяк няёмка, быццам чалавек сказаў штосьці непрыстойнае. Нават Булатаў падняўся еа свайго месца і, павярнуўшыся да акна, разглядаючы дзяцей, якія высыпалі на перапынак, кінуў свайму памочніку: