Трывожнае шчасце, частка 5

Панас сарваўся. Плёснуўся ў ваду так, што пырскі даляцелі да Пятра. А вунь жа якая вышыня! Трэба ратаваць! Але ніяк нельга сцягнуць з нагі цесны бот. Пятро кідаецца ў ботах. Ды ў вадзе замест Грамыкі — Тоня. Яна крычала гучна і весела: «Ратуйце!» А калі Пятро падплыў, сказала: «Гэта твой зямляк і сябра Сцяпан Кідала спіхнуў мяне».Пятро ўзлаваўся:«Шалёны сабака яму сябра, твайму Сцяпану. Я яшчэ не адплаціў яму за Сеню Пясоцкага».«Ратуй мяне — і я стану тваёй жонкай». «Што ты вярзеш? У мяне ёсць жонка!»Нейкі правал, і замест Тоні — Саша. Яна моцна абшчапіла яго за шыю. А вада з шалёнай хуткасцю, круцячы, віруючы, несла іх на мост. «Пеця, я тану. Я тану!» — са смяртэльным смуткам у вачах шап-тала Саша пасінелымі вуснамі. I тады яму стала жудасна. Ён закрычаў, просячы дапамогі. Нарэшце схапіўся адной рукой за цагліну быка, другой трымаў Сашу. А вада напірала. Ён крычаў, маліў:«Трымайся, Сашок! Трымайся, слаўная мая!»Вада круціла, і ён біўся галавой аб цэглу і ўсё прасіў жонку пратрымацца яшчэ хоць хвіліначку.— Пеця! Пеця! Што з табой? Прачніся!Не адразу зразумеў, што гэта Саша будзіць яго, трасе за плечы.— О Божа! Што табе снілася? Спалохаў: думала — галаву аб печ разаб"еш.Ён спаў на вузкім лежаку.Прыйшоўшы нарэшце да памяці, уцяміўшы, што ўвесь кашмар з ракой — сон, а Саша — вось яна, жывая, у белай сарочцы, стаіць у ранішнім паўзмроку перад ім, Пятро імкліва абняў жонку, прыцягауў да сябе. Але яна, пацалаваўшы яго ў лоб, вызвалілася з абдымкаў.— Спі. Яшчэ рана. I не сні дурных сноў.Шапятовіч любіў шосты клас. У настаўнікаў гэта бывае: сімпатыя да якога-небудзь аднаго класа. Большасць, праўда, ніколі не могуць як след растлумачыць, чаму яны любяць гэты клас, а не іншы. Пятро ж, бадай што, мог бы адказаць, завошта ён любіць шасцікласнікаў — за сур"ёзнасць.А хіба сур"ёзнасць такая ўжо прываблівая рыса ў дзяцей?Клас сапраўды быў сур"ёзны, больш сур"ёзны, чым нават старэйшыя — сямікласнікі. Хоць разумение «старэйшыя» і «малодшыя» ў першыя пасляваенныя гады не адпавядала ўзросту вучняў, а толькі класу, у якім яны вучыліся. Па гадах дзеці былі розныя і ўсе — пераросткі. Але некаторым вайна сарвала ў гэтай мясцовасці толькі два гады вучобы — увосень сорак трэцяга яны зноў пайшлі ў савецкую школу. Другія ж не вучыліся ўсе чатыры гады: бацькі на фронце, трэба было памагаць мацярам карміць сем"і. А мясцовым уладам было не да ажыццяўлення закону аб усеагульным навучанні. Так што ў шостым класе сядзелі вучні, якія па гадах павінны былі вучыцца ў дзесятым.Усе педагогі свету пісалі, што пераросткі самыя цяжкія вучні. Пятро, каб пісаў педагагічны трактат, мог бы лёгка аспрэчыць такія сцверджанні. Хоць ён не меў ні тэарэтычнай методыкі, ні практыкі (а можа, менавіта таму, што не меў нічога гэтага?), з вучнямі-пераросткамі займацца яму было лёгка і проста. Ён гаварыў з імі як з роўнымі — гэтак жа, як, будучы камсоргам дывізіёна, гаварыў з байцамі. I бачыў, адчуваў, што вучням падабаецца такая роўнасць.Не, сур"ёзнасць іх не была прываблівая, яна была цяжкая, бо нагадвала пра вайну, напамінала пра тое, што перажылі яны, дзеці вайны, і перажываюць дагэтуль. Так што любіў Пятро сваіх вучняў не за сур"ёзнасць, а за тое, што на сваіх слабых дзіцячых плячах яны вынеслі не менш, чым ен, чым бацькі іх і маці. А хутчэй за ўсё яго асаблівыя пачуцці да гэтага класа тлумачыліся тым, што неяк так падабралася, што добрая палавіна класа — сіроты, але былі ў гэтых сірот надзіва мужныя і не па-дзіцячы цвярозыя, простатакі мудрыя,