Трывожнае шчасце, частка 5
Саша гаварыла так, быццам у медпункце больш нікога не было. I ўвогуле рабіла выгляд, што ўсе яны — муж, Бабкоў, Капыл — не існуюць для яе, пакуль яна занята такой неадкладнай працай. Ды і самі яны адчулі, што лішнія тут. Патапталіся збянтэжана каля дзвярэй, нібы вырашаючы, як найлепшым чынам, з гонарам, пакінуць «поле бою», адкуль гэтая маленькая жанчына даволі-такі няветліва папрасіла іх. Па адным шмыгнулі ў калідор. Але ў кабінеце сваім Бабкоў яшчэ доўга «кіпеў»:— Ты ёй скажы, Пятро Андрэевіч. Мы яе паважаем... Але... няхай не распускае язык...— Вось так і скажы ёй сам. — Пятро ведаў, што нічога такога Бабкоў не скажа, бо баіцца Сашы: яна, хоць дагэтуль і далікатна, як бы жартуючы, але часам добра-такі, як ніхто іншы, давала яму праборку за некаторыя слабасці.Пятро ганарыўся жонкай, што яна такая — нікому не змаўчыць за праўду.Хутка нават гэтае «балбатуны няшчасныя!» здавалася яму не крыўдным, а смешным, і ён у душы смяяўся, слухаючы прыглушанае «кіпенне» Бабкова. Няхай стары выпусціць пару.Пятро спалохаўся, калі Таня ўпала, усцешыўся, калі яна апрытомнела; з вясёлым гумарам ён слухаў крыўду Бабкова і асцярожнае — не закрануць парторга і дагадзіць старшыні — падтакванне Капыла.— Ад нерваў усё... А ў каго яны цяпер у парадку, нервы?..«Падліў масла» ў невясёлы «агонь» Капыловых разважанняў:— Нервы, што сталь, яны гартуюцца ў нягодах,— і пайшоў у школу.Але ў класе яго раптам апанаваў нейкі дзіўны смутак, душэўны неспакой. Чаму — не разумеў. Нічога ж асаблівага не здарылася. Хіба яму навіна, што дзеці недаядаюць? Амаль усе. Але як ні стараўся супакоіць сябе — урок гісторыі ў сёмым класе не клеіўся: расказваў ён пра паходы Траяна нудна, нецікава, збіваючыся.Клас адчуў, што гісторык не ў настрод, і вучні сядзелі насцярожана, ціха, як, бадай, ніколі. Калі паепрабаваў праверыць, як засвоілі новы матэрыял, ніхто з вучняў не здолеў талкова паўтарыць тое, пра што гаварылася. Пятра гэта яшчэ больш расстроіла. Не, ён не злаваўся. Наадварот, неяк усё больш абмякаў, сціхаў, падоўгу сядзеў у глыбокай задуме. Але калі ў дзвярах нечакана з"явілася паштарка Надзя, рыжая сарамлівая дзяўчына, і, чырванеючы, таямнічым голасам сказала:— Пятро Андрэевіч, выклікаюць вас. Упаўнаважаныя...— Шапятовіч неяк адразу ажыў.Само сабой перад класам у яго вырвалася:— Пашлі іх к чорту, Надзя!— Эх! — войкнула спалоханая дзяўчына і ляпнула дзвярамі. Клас весела загудзеў.Пятро адчыніў дзверы і закрычаў у калідор услед пасыльнай:— Скяжы, што ў мяне ўрок! А ўрока ніхто не мае права зрываць! Сам Пан Бог! Сам нарком! Міністр!Хлопцы-пераросткі не проста гудзелі — вылі ад захаплення. Тады Пятро да іх:— А вы што загрымелі, як калясніцы Траяна? Зубараў, паўтарыўрок!На задняй парце падняўся хлопец на галаву вышэй за настаўніка і пачаў нядрэнна расказваць пра спробы аднаго з апошніх імператараў аднавіць былую славу і веліч Рымскай імперыі.Шапятовіч бачыў, што Зубараў бесцырымонна заглядвае ў падручнік, які яму сябры падсунулі, але маўчаў: вучань падглядваў умела і спрытна — адным вокам лавіў самую сутнасць. Акрамя таго, Пятро ўжо ведаў са свайго небагатага вопыту, што часам, калі расказвае вучань, матэрыял засвойваецца лепш, чым калі расказвае настаўнік.Хутка ўбачыў праз акно: да школы кульгае Капыл. Зразумеў: дарэмна крычаў Надзі, з урока яго ўсё адно сарвуць, як гэта было неаднойчы ўжо. I на душы зноў стала пагана.