Трывожнае шчасце, частка 5

Пятро шыбнуў на выбіты танкамі брук адзін бот, другі, гімнасцёрку... Трэба абагнаць і плысці напярэймы! Следам за ім яшчэ нехта бег. Яго спыніў дзявочы голас ззаду:— Кідаемся, камсорг! Тоне!На парапе це ўзбярэжнай стаяла ў адных блакітных рэйтузах і бюстгальтары іх радыстка Леакадзія Анечкіна — дзяўчына шумная, няўрымслівая, камандзіры з ёю мелі нямала к лопату.— Я — гэтую, што дае нырца! А ты бяры тую, ціхую! — скамандавала яна і кінулася першая. Паплыла размашыстымі сажэнькамі, лёгка перамагаючы плынь. Было відаць, што дзяўчына гэтая вырасла на вадзе. Ён, Пятро, не ўмеў так плаваць. Але кінуўся з няменшай рашучасцю напярэймы «ціхай». Ледзяная вада апякла цела.Крыкнуў:— Грабі да мяне! Да мяне!Але яна як бы не чула — магчыма, што яе аглушыла выбухам — і не паварушыла нават рукой, каб наблізіцца да свайго выратавальніка. Плынь аднесла яе ўбок. I Пятро выбіўся з сіл, пакуль дагнаў яе. Але як толькі падплыў, дзяўчына, як кажуць, «мёртвай хваткай» учапілася ў яго правую руку, скавала рухі, пачала тануць і яго пацягнула на дно.Пятро сербануў вады, але выхапіў дзяўчыну на паверхню. Яна зіхнула, хапаючы паветра: «Гэ-эх, гэ-эх!»— Пусці маю руку. Пусці руку! — закрычаў ёй у твар Пятро.— I плыві спакойна. Ты ж умееш плаваць! Не бойся! Я буду падтрымліваць.— Я тану, брацік,— прашаптала яна пасінелымі вуснамі.У вачах яе Пятро не ўбачыў жудасці, якую бачыў не раз за вайну, не — у яе вачах былі смяртэльны смутак і стомленасць. Ён зразумеў: чалавек змірыўся са смерцю, гатовы на той свет, а таму страціў волю да змагання і апошнія сілы. Гэта — як шок. Бачыў ён і такое, у партызанах. Таму яна не крычала, не прасіла дапамогі. Бязвольна, трохі ўмеючы плаваць, трымалася на вадзе.Пятра спалохала такая самаасуджанасць. Патоне яна і яго ўтопіць! Прайсці ўсю вайну, праз усе агні і воды — і так загінуць...Адчуў, што штаны, якія ён не паспеў, дурны, скінуць, сталі цяжкія, як жалезныя гіры. Анечкіна, пэўна, мела вопыт, што раздзелася амаль дагала. Няўжо нікога больш няма блізка? Дзе Бондар з лодкай? Не, крычаць нельга! I ён пачаў прасіць, маліць:— Сястрычка, родная, слаўная, мілая мая. Адну хвіліначку патрымайся... Адну... Адну... Зараз падыдзе лодка!..Падхапіў дзяўчыну пад пахі і нагой дакрануўся бота. Гэта спалохала яшчэ больш: боты цягнуць яе на дно! Як ён забыўся, што яна ў ботах? Каб скінуць боты! Паспрабаваў зрабіць гэта нагой, і зноў яны абое нырнулі, зноў сербанулі вады. Пятро адчуў, як распухае яго сэрца, запаўняе грудзі, жывот, лезе праз горла, б"ецца ў галаве. Канец! Закрычаў так, каб пачулі на беразе:— Трымайся! Плыві! — і вылаяў тую, каго толькі што называў «сястрычкай», «роднай», брыдкім словам... Прыгадаў, што чуў ці чытаў недзе — бывае карысна знясіленаму тапельцу прычыніць боль. Праз мокрую гімнасцёрку балюча ўкусіў дзяўчыну за плячо. Яна войкнула. Гэта ўзбадзёрыла Пятра. Ды і яе, здаецца, скаланула. Але яшчэ больш яе вярнуў да жыцця блізкі выбух. Каля правага берага ўзарвалася міна. Ьс абдало пырскамі вады, падкінула на хвалі. Пасля гэтага яна пачала грэбці рукамі, пачала змагацца.Набліжаўся чыгуначны мост. Пятро меў на яго надзею: можа, удасца зачапіцца за выступ быка і пратрымацца, пакуль не падыдзе лодка. Але яшчэ раней яны наскочылі на нейкае падводнае жалеззе,казалі пасля — на затоплены катэр. Пятро адчуў, што яму раніла вострым ногі і жывот. Але ён паспеў схапіцца рукой за нейкі прэнт. Плынь закруціла іх. Яшчэ больш абдзірала жывот вострае жалеза. Ён крыкнуў выратаванай: