Трывожнае шчасце, частка 5
— Ну, юда, хрыстапрадавец! Маліся апошні раз, калі помніш малітвы. Многа ты праліў слёз і крыві! Прыйшоў час расплаты. Даўнотабе вынес прысуд нябожчык Цішка... Вечная памяць яму!..Гусеў пасінеў, вочы яго, напоўненыя жудасцю, малілі аб літасці. Што ён думаў у той міг? Хто ж не партызан, калі нават поп з імі?Стары выцягнуў кляп з яго рота.— Кажы сваё апошняе слова, здраднік!— Даруйце... Айцец святы... Век буду...Раптам змоўк матацыкл, але недзе за школай пачуўся шум іншага матора.Гусеў дзіка закрычаў:— А-а-а... Рату-у...Аляксей Сафронавіч націснуў спускавы кручок.— Немцы! — папярэдзіў Коля, ускочыўшы ў двор.Начальнік гестапа Цынздорф працаваў значна больш аператыўна і, безумоўна, не так саматужна, як паліцыя. Калі Мілецкі пазваніў яму і сказаў, што натрапіў на цікавы след, шэф загадаў неадкладна з"явіцца асабіста. Выслухаў падрабязнасці, у сваю чаргу назваў сама-ўпэўненага начальніка паліцыі дурнем і цельпухом і праз якія паўгадзіны выехаў у вёску на грузавіку з дзесяткам гестапаўцаў. Машына падляцела да школы, і зняважаны, спалоханы Мілецкі падняў па трывозе сваіх падначаленых, большасць з якіх бестурботна спала.— Гусеў дзе?Адзін з паліцаяў бачыў, як іх камандзір паўгадзіны назад праехаў на матацыкле ў вёску.— Хату гэтага... кульгавага... на пратэзе... Шапятовіча! Хутчэй! Наспалі морды, падлюгі!.. Варушыцеся!З кузава гестапаўцы ўбачылі, што недалёка па гародзе бягуць у напрамку лесу, хаваючыся за кукурузай, два чалавекі з клункамі. На вуліцы затрашчаў матацыкл. Узняў пыл, аддаляючыся.— Узяць гэтых! — скамандаваў штурмбанфюрэр, паказваючы на гароды.— Дагнаць матацыкл! Штрык! Кнопе! Грубер! Узяць жывымі ўсіх! — і сам выскачыў з кабіны. 0, ён вопытны камандзір! Ён ніколі не высоўваецца наперад! Найлепшая пазіцыя ў часе аперацыі — за спінамі сваіх верных эсэсаўцаў.Данік вельмі спалохаўся, калі не знайшоў на гародзе Полі з Ленкай. Няўжо магла пайсці ў сяло? Не. Поля першая ўбачыла грузавік з салдатамі і своечасова перабралася за выган, у алешнік. Убачыўшы Аляксея Сафронавіча і Даніка ў канцы гарода, яна ціха паклікала іх.Калі падпольшчыкі беглі цераз выган, над галовамі засвісталі першыя кулі. Пераскакваючы цераз лазовыя плятні, гіа чужых гародах і пазашкольнай пустэчы, напярэймы ім, каб адрэзаць ад лесу,беглі гестапаўцы і паліцаі. Чалавек пятнаццаць!— Стой! Стой! Страляць будзем! — крычалі паліцаі. Гестапаўцы беглі моўчкі.Апынуўшыся ў кустах, Аляксей Сафронавіч сказаў Даніку:— Даніла! Бяры дзіця, пісталет, дай мне аўтамат... I бяжыце. Па маладняку ў Загацце. Старык пераходзьце ўброд... Каля Маркавай гары, у лазняку, сабяруцца хлопцы, адтуль пойдзеце ў атрад... А я... я лягу ў канаве і затрымаю гэтых сабак.— Дзядзька Аляксей!..— Не разважай, Даніла! Гэта загад! Выконвай, як салдат! Будзь шчаслівы, сын мой!Данік, аднак, не вытрымаў. Упаў на адно калена за кустом і даў доўгую чаргу па фашистах. Тады толькі перадаў аўтамат Старому. Аўтаматная чарга моцна ашаламіла прадстаўнікоў улады. Яны не чакалі такога супраціўлення, і ваяўнічасць іх астыла. Адразу ўсіх прыцягнула зямля. Цынздорф ускочыў у траншэю, выкапаную каля школы для абароны паста. Начальнік паліцыі ныркнуў следам за ім.— Вы бачыце, што вы зрабілі? — прахрыпеў шэф паліцыі.— Ідыёты! Я павешу гэтага вашага Гуся. А разам з ім, магчыма, і вас. Падыміце сваіх... — ён зняважліва зморшчыўся, шукаючы абразлівае слова для паліцаяў,— атакуй це адгэтуль... Я пайду ў абход... Што вы глядзіце на мяне, як баран? Ідзіце! Камандуйце!