Трывожнае шчасце, частка 5
Дык вось Таня гэтая ў час размовы раптам загарэлася, як мак, вочы апусціла і, здалося Пятру, траха не заплакала.— Што з табой, Таня?— Мяне не прымуць у камсамол, Пятро Андрэевіч.— Чаму?— У мяне бацька — вораг народа.— Вораг народа?— Але . Вам хіба ніхто не казаў, што бацька мой быў дырэктарам нашай школы? I яго арыштавалі. Перад ваинои яшчэ...Шапятовіч не ведаў, чым скончыць размову з дзяучынкай.Пасля распытваў пра Нізаўца. I дзіўна яму рабілася і незразумела. Са студэнцкіх год яму ўбівалі ў галаву, што кожны вораг народа — нямецкі шпіён, пачвара, а тут сяляне, асабліва жанчыны, якія заўсёды менш стрымана і больш непасрэдна выказвалі свае пачуцці, хвалілі Антона Пятровіча: «Залаты чалавек быў, да кожнага сэрца сцежку ведаў. I да малога і да вялікага».— Завошта ж яго арыштавалі?— А хто ведае, завошта тады хапалі людзей? Хіба яго аднаго! Грамыка адказаў на Пятрова пытанне коратка — аб прычынеарышту:— З пісьменнікам нейкім доўга перапісваўся, у госці таго запрашаў. З Галавачом ці з Чаротам, не помню ўжо. На чорта яму здалася тая перапіска? — Прагучала так: па дурноце сваёй трапіў у бяду.«Няўжо ж не маглі разабрацца, што не вінаваты чалавек? — пакутліва думаў Пятро.— Маглі ж запытаць у людзей, з якімі такі «вораг» пражыў усё жыццё. Тутэйшы ж ён, мясцовы... »Пасля даведаўся ад Бабкова, што жонка Нізаўца, Таніна маці, цэлы год выпякала партызанам хлеб. На яе ніхто з фашысцкіх паслугачоў не мог падумаць, што яна памагае партызанам.— Адзін раз хлопцы пшанічную муку з гарнізона вывезлі,— расказваў Бабкоў.— I яна нам такіх булак напякла! Я сам забіраў гэтыя булкі. На досвітку. Дастаём апошнюю выпечку проста з печы. Гарачыя. Пах — на ўсё наваколле. Галава кружыцца. А дзеці прачнуліся — галоднымі вачамі з запечча глядзяць, сліну каўтаюць. «Ты што, пытаю, не дала ім булкі паспытаць?» — «Як жа я дам чужую?» Во, брат, сумленне! Святая Марыя!..З таго часу Шапятовіч палюбіў Таню не толькі за тое, што яна першая вучаніца. Аднак калі запытаў у сакратара райкома Анісімава, ці можна Таню Нізавец прыняць у камсамол, той паглядзеў на яго як на дзівака і з насмешкай спытаў:— Табе што — няма больш каго прымаць?...Таня адказала ўрок, як заўсёды, без запінкі — прачытала тэкст, праскланяла словы.— Во як трэба вучыць! Чулі, гультаі? — нязлосна ўпікнуў Пятро ўсіх астатніх, падыходзячы да хісткага непафарбаванага століка, каб паставіць у журнале найвышэйшую адзнаку. Ён ужо ставіў ей 5 +, хоць дырэктар і рабіў яму заўвагі, што такой адзнакі не існуе.Ды раптам нешта стукнула каля дошкі, за яго спіною. Клас падхапіўся.— Таня!Таня ляжала на падлозе бледная, як нежывая. Пятро кінуўся да яе:— Таня! Танечка! Што з табой, дзіця мае?— Трэба доктара! — крыкнуў нехта з хлопцаў.Але, доктара! Але навошта, каб яна ляжала тут, у класе на падлозе, пакуль прыбяжыць Саша? Медпункт за нейкія пяцьдзесят метраў.Пятро падхапіў дзяўчынку на рукі. Хлопцы ціхенька, каб не патрывожыць другія к л асы, адчынілі перад ім дзверы, і ён хутка збег уніз, з другога паверха.Саша ўбачыла праз акно, выскачыла насустрач:— Што з ёй?— Упала каля дошкі.— Ты крыкнуў на яе?— Ну што ты! На Таню? Завошта?Убачылі работнікі сельсавета, ля будынка якога размяшчаўся фельчарскі пункт, і ўсе, следам за Пятром і Сашай, уваліліся ў маленькі пакойчык.Не прытомную паклалі на канапку.У Сашы, заўсёды такой спакойнай і ўпэўненай, дрыжалі рукі, калі яна расшпільвала Тані кофтачку, адкрывала стэрылізатар, брала шпрыц. Потым Саша ўзлавалася, крыкнула на цікаўных: