Трывожнае шчасце, частка 5
Шапятовіча даўно ўжо абражалі і абуралі паводзіны трупыінвалідаў. Здаецца, добрыя людзі, некаторыя проста героі — па тры калодкі ордэнаў, як казаў той Рабіновіч, а ставяцца да іх, мясцовых кіраўнікоў, як... амаль што да сваіх ворагаў. Быццам усе яны — Бабкоў, Грамыка, Капыл, ён, Пятро,— толькі і думаюць, як бы што ўкрасці, схапаць, змахляваць, некага абысці, «з"есці».Не раз Пятру хацелася сказаць ім з крыўдай, але спакойна і прачула:«Браткі мае! Я ваяваў гэтак жа, як і вы. I такі ж інвалід — навылет двойчы прастрэлены. Але ж я не крычу, не выстаўляю сваіх ран. Я працую. I не для свае карысці, акрамя асноўнай працы — настаўніцкай, цягну грамадскую. Мне даручыла партыя, я — камуніст і таму мушу думаць не толькі пра сябе, але і пра вас — пра ўсіх.. . А што вы маеце да Бабкова? Чалавек з першых дзён па заданию райкома пайшоў у партызаны. За гэта фашысты знішчылі ўсю яго сям"ю... Перажыў такую трагедыю. Да таго ж таксама двойчы паранены... Выходзіць, у вас нервы, а ў яго — няма?..»Але пагаварыць так, сардэчна, не ўдавалася. Размовы кожны раз былі нервовыя, бо інваліды патрабавалі немагчымага і пачыналі з папрокаў, абвінавачванняў. Крыкам пачыналі. Вось як цяпер... Толькі селі члены выканкома ў сельсавеце, зачыніліся ў кабінеце старшыні, каб раздзяліць паміж тымі, хто мае найбольшую патрэбу, ячмень і юнраўскія лахманы (сапраўды-такі лахманы), яны, інваліды, тут як тут. Чалавек сем. Перад гэтым, безумоўна, заглянулі ў краму, хапілі па шклянцы, а можа, і па дзве, разліўной і разбаўленай ванючай гарэлкі. Селі — хто на лавачцы, хто проста на зямлі, у пясок, перад вокнамі і... давай скланяць і Бабкова, і Капыла, і Прымакову. Яго, Пятра, і Грамыку пакуль што не чапалі. Імёны, праўда, наогул не называлі. Але — намёкі...— Сабраліся: адзін сухарукі, другі суханогі. Два боты — пара.— Дык гэты хоць сваю міну п"яны разбіраў. А дзе той нагу пакалечыў?— А той немцам яйкі памагаў збіраць.— Гэта пра Капыла, хоць усім вядома, што кульгавы ён не з вайны, а яшчэ з дзіцячых год. За кожным словам — пакручастая лаянка. Асабліва стараўся аднарукі Рыгор Прышчэпа.Бабкоў «закіпеў»:— Пазваню ў міліцыю. Дакуль трываць? Працаваць не даюць. Добрых людзей з панталыку збіваюць. Я ім — што? Я — савецкая ўлада на сённяшні дзень. А выпады іх што? Гэта ж антысавецкая прапаганда.Грамыка паморшчыўся, быццам яму забалела.— Не кідайся, Дзямідавіч, словамі. Антысавецкая! Што яны — за Гітлера рукі ды ногі палажылі, калекамі пасталі?— Але нікому не дадзена права хуліганіць!— Выпілі хлопцы — няхай памянташаць языкамі. Стомяцца — разыдуцца. Вокны ж не б"юць.— А ты хаце ў, каб вокны білі?!— Дамо волю — і да вокнаў дабяруцца,— адкашляўшыся, прахрыпеў Капыл.— Эх, спалохаліся! — зняважліва да Бабкова і Капыла хмыкнуў Міхайла Атрошчанка, старшыня сельпо, таксама інвалід, без правага вока, з апаленай шчакой. Весела засмяяўся: — Дазволь, Шапятовіч, я з імі пагавару. Любаміла будзе паслухаць. Шпяктакль!Пятро ведаў, як Атрошчанка гаворыць. Чуў. Нікога, бадай, інваліды так не скланяюць, як яго. Але і паважаюць — свой. Ніхто з кіраўніцтва не ўмее так «крыць», як ён. Разыдзецца — то іх дзесяцёра не могуць перамацюкаць яго аднаго. Пятро мусіў пасарамаціць гандляра на партийным сходзе. Таму ён цяпер і прасіў дазволу.Ляпнулі дзверы ў медпункце, і на вуліцы з"явілася Саша.Пятро пазіраў у акно. Інваліды, пэўна, забыліся, што доктарка можа быць тут. Убачылі — трохі сумеліся.