Трывожнае шчасце, частка 5
Разведчыкі без слоў выцягнулі лодкі.Стары Дняпро ласкава цалаваў рукі і ногі мужным і добрым, з чыстымі сэрцамі людзям.Ляснік легка, адной рукой, падняў мяшок, паважыў. Крутнуў галавой, як бы асуджаючы некага за тое, што скупа насыпаў. Нахіліўся, нагроб бульбы паўкаша, вытрас у мяшок. Здавалася, што гэты сукаваты, каструбаваты чалавек, быццам некалі зламаны бурай, усё робіць нязграбна. Такое адчуванне было, відаць, ад нязграбнасці яго постаці. Калі ж Шапятовіч угледзеўся болыи пільна, то ўбачыў, што доўгія рукі лесніка з вузлаватымі, парэпанымі пальцамі вельмі ўчэпістыя і ўмелыя. З такіх рук нічога не выслізне, яны зробяць любую работу, не надта, праўда, прыгожа і чыста, але трывала, надзейна.У хаце сядзелі тры дарослыя дачкі лесніка. Але ён не папрасіў іх памагчы. Усё рабіў сам. I з дзяўчат ніводная не паварушылася. Дзве сядзелі на вузкім драўляным ложку, на якім не было ніякай пасцелі, акрамя старой салдацкай коўдры. Трэцяя — на ляжанцы. Усе трое был і да неверагоднасці падобныя адна на адну і... на бацьку: такія ж высокія, нязграбныя, худыя.Шапятовіч, якому дагэтуль не давялося іх бачыць разам, спачатку разглядаў «лясных красунь» з вясёлым гумарам. Ад вяскоўцаў і Сашы, якая наведалася да хворай леснічыхі, Пятро чуў, што старэйшай з лесніковых дачок за трыццаць, а малодшай — семнаццаць. Аднак ён не адразу пазнаў, каторая з іх старэйшая, каторая малодшая. Адзеты яны былі па-рознаму. Але абуты... усе — у «буркі», пашытыя з салдацкага шыняля. I ўсе без панчох. З-пад нядоўгіх спадніц бліскалі худыя калені.Дзяўчаты таксама разглядалі яго бесцырымонна — нібы ўбачылі ўпершыню. Вось ён якое дзіва — доктарчын муж!Шапятовіч сядзеў на ўслоне, абапёршыся локцем правай рукі на хісткі стол, засланы падранай і бруднай цыраткай.У лесніка было ласкавае, сапраўды лясное прозвішча, якое рассмяшыла Пятра, калі ён упершыню пачуў яго,— Лісцік. «На лісцікі вы непадобныя»,— падумаў пра дзяўчат. Але шкада іх не было. Кажуць, старэйшыя, якія маглі вучыцца да вайны, не скончылі і па чатыры к л асы. Дурніцы. Лесавікі. Жывуць у лесе, а не маюць стала людскага. Якая пустэча ў хаце! На чым яны спяць пяцёра? А бульбы вунь якая куча! Проста на падлозе, каля сцяны,— відаць, учора адкрылі капец і перанеслі бульбу ў хату. Цяпер за гэтую кучу можна азалаціцца: дзвесце рублёў пуд!Убачыўшы, што ляснік укінуў у мяшок яшчэ паўкаша, Шапятовіч сказаў:— Не сыпце многа — не разлічуся я з вамі. Невядома, калі тая зарплата.— Нічога, дзілектар. Разлічымося, калі будзем жывы. Не льга было зразумець, чаму ляснік упарта называеяго «дзілектарам», хоць добра ведае, што ён — проста настаўнік.— Я па дарозе зважу ў краме. Можаце паверыць.— Чаго вам насіць па крамах? — Лісцік адарваў мяшок ад падлогі, перакінуў бліжэй да дзвярэй, сказаў: — Пуд верны будзе,— і абтрос з далоняў пясок.Пераглянуліся паміж сабою дочкі лесніка, яўна не ўхваляючы бацькавай шчодрасці. I адразу знік у Пятра вясёлы і добры настрой. Зрабілася крыўдна за сваю такую беднасць. Упершыню — непрыемна і горка, што ён, настаўнік, сакратар партарганізацыі, мусіў ісці сюды і прасіць гэтага ляснога куркуля прадаць напавер пуд бульбы. Асабліва брыдка стала ад таго, што ляснік насыпаў на пуд добрыя паўтара, а то і два. Быццам кінуў костку, як жабраку, ці даў хабар.За зіму Пятро звыкся з беднасцю людзей. Быў частым госцем у хатах, у якіх дзеці спалі на голых дошках; у зямлянках, дзе — ні стала, ні табурэткі, елі на бярозавай калодцы. І ў ім расло спачуванне і мацнела любасць да людзей, ён амаль радаваўся, што дзеліць з імі ўсе цяжкасці пасляваеннага жыцця. А вось гэтая вялікая і пустая, з бруднай, гнілой падлогай і павуціннем у кутах хата раптам стала яму брыдкая. Ненатуральная беднасць. Бруд, які выклікае грэблівасць. Людзі, да якіх няма ў яго спачування, нават да той нябачнай старой, што недзе на печы часта кашляе і зрэдку стогне.