Трывожнае шчасце, частка 5

Колька, усміхнуўшыся дарозе, супакоіў Гусева:— Не бойся. Я сваіх не выдаю. Гусеў папрасіў лісліва:— Слухай, потым ты мяне да Буды падкінеш?— Начальнік з"есць. Чуў, што сказаў?— Калі мы з табой гэтую птушку хапанём, слова не скажа.— Якую птушку?— Ёсць тут адзін тып. Ціхім прыкідваўся. Бочкі рабіў. Інвалід.— Хто гэта? Я ж — з Хутаранкі, усіх ведаю.— Зяць Траянавых.— Кульгавы?— Ага.— А што ён, у Будзе?— Царкву рамантуе. Да Бога падлізваецца.Гусеў загадаў пад"ехаць проста да дома Траянавых. У двары адзін Данік гуляў з малой Ленкай. Навокал было пуста і ціха, як бывае ў вёсцы ў жнівеньскі дзень, калі ўсе на полі, на гумнах.— Дзе твой зяць? — спытаў Гусеў Даніка.— Які ён мой! Царкву пайшоў рамантаваць у Буду.— А сястра?— Якая?— Жонка яго. Якая! — паліцай мацюкнуўся.— А чаму вы крычыце, пан начальнік? Панесла яму ежу.— Ах, сволачы! Ты мяне яшчэ вучыш! Вырадак бальшавіцкі! Бяры дзіця! Хадзем са мной!— Куды?— Там даведаешся — куды.— А дзіця навошта? — па-блазнецку ўхмыляючыся, раптам спытаў Коля.— Гарачыня... Крычацьбудзе. Піць, есці... Адны турботы, пан начальнік...— Нічога не разумеет — не сунь свайго носа! — крыкнуў на яго Гусеў і сам пацягнуўся да дзіцяці. Ды раптам убачыў перад сваімносам пісталет. Ікнуў ад нечаканасці. Адскочыў.— Рукі ўгору! — прашыпеў Коля.— Так. Вышэй... Вышэй ручкі, пан начальнік...Гусеў падняў рукі і, ашаломлены, працягнуў:— Ах, сво-о-олачы!— Яшчэ адно такое слова, і шансы твае застацца жывым зменшацца напалавіну. Так і засячы сабе на носе, клоп ванючы! — Коля з агідай тыркнуў пісталетам паліцаю ў зубы.Данік тым часам спрытна выцягауў у Гусева з кабуры пісталет.— Памацай кішэні. Запаснога няма? Так. У хлеў — шагам марш! Нават маленькая Ленка застыла ад здзіўлення. I яшчэ большздзіўленая пара вачэй пазірала са птчылшы суседскага двара.«Начальнік гарнізона» не крануўся, спалатнела яго дагэтуль бураковая морда.— Слухай ты, улада! М ы гарантуем табе жыццё. Звяжам, заткнём зяпу і ціха паедзем да сваіх... А пікнеш — выхад у нас адзін, сам разумеет.Гусеў згорбіўся і цяжкімі крокамі пасунуўся ў хлеў.— Данік, лейцы!У хляве яму звязалі рукі. Потым Коля здзекліва загадаў:— Адкрый, душачка, роцік,— і сунуў у рот перапрэлай смярдзючай саломы.Страха хлява была дзіравая, і ў куце пасля нядаўніх дажджоў стаяла гнойная калюжа.Коля паказаў на яе рукой:— Лажыся.Гусеў закруціў галавой, паказваючы вачамі на сухое месца.— Бе з панскіх выбрыкаў! Кладзіся, дзе паказваюць гаспадары. Тут будзе мякчэй... I прахалода... Ну! Раз... Два...Вось так.Начальнику звязалі ногі.Хлопцы выскачылі з хлява і з захапленнем паглядзелі адзін на аднаго.Але што далей? Ініцыятыва перайшла да Даніка.— Коля! Ляці да Старога!— А хто Стары?— Поп.— Аляксе й Сафронавіч?У «палідэйскага» ад здзіўлення зрабіліся па яблыку вочы.— Дык і ён наш? Вось гэта дык здорава!Мікола Трапаш прымкнуў да падпольшчыкаў у самым пачатку,калі яшчэ не служыў у паліцыі. Але тады ён ведаў толькі трох чалавек: Толю Кустара, Даніка, нябожчыка Цішку. Лялькевіч і Аляксей Сафронавіч вырашылі, што з іншымі членамі арганізацыі яго знаёміць не варта — хлопец крыху неўраўнаважаны, і невядома было, як ён павядзе сябе ў паліцыі. Але, выбраўшыся ў раён, Коля наладзіў сувязь з падпольшчыкамі ў горадзе і шмат чым дапамагаў ім. Кустара і Даніка ён інфармаваў пра гэта даволі скупа ды наогул сваіх старых сяброў пачаў забываць, лчыў, што маленькая група вясковых хлопцаў мала чаго варта. А сябе як падпольшчыка ён ставіў высока: устанавіў сувязь з армейскай разведчыцай-радысткай, а таму лічыў, што ў яго асобае становішча ў падполлі.