Трывожнае шчасце, частка 5
У той дзень, калі Саша пайшла за Дняпро, Гусеў паехаў да начальніка раённай паліцыі. У размове, быццам між іншым, ён выказаў сваё падазрэнне наконт Шапятовіча. Хацеў пахваліцца: во які я пільны і дасціпны. Але Мілецкага быццам пчала ўкусіла: ён падскочыў на крэсле, усхапіўся і ледзь не палез на Гусева з кулакамі.— На пратэзе? Ідыёт! Доўбня! Пад тваім носам адзін з кіраўнікоў гарадскога бальшавіцкага падполля. А ты з ім самагонку п"еш... У цябе, у цябе, асіная галава, іх кубло. I пажар склада, і падрыў грузавікоў, і параход, і лістоўкі — іх работа... А я спадзяваўся, ставіў цябе ў прыклад... Зараз жа ляці туды! Выслізне з тваіх рук — расстраляю, павешу... Чаму лыпаеш вачамі? — панізіў начальнік голас і растлумачыў: — Учора нас выклікаў начальнік гестапа Цынздорф... Адзін з арыштаваных, хлапчукоў гэтых, кал і яму добра ўсыпалі, прызнаўся... На пасяджэнні іх групы вясной прыязджаў з невядомай вёскі чалавек на драўляным пратэзе... Прозвішча не назваў. Зразумеў, дуб? Забраць усю сям"ю! Управішся? Падмогі не трэба?— Матацыкл. Дайце матацыкл,— прахрыпеў Гусеў. Ён пабаяўся прызнацца, што Шапятовіч ужо, відаць, выслізнуў.«Царкву рамантуе... Ну, нічога... Будзе ў нашых руках жонка,дзіця — вернешся... Ах, які ж я дурань! Але ж і хітра работаюць, ой, хітра!.. »— Бяры матацыкл! А я пазваню Цынздорфу, і мы, можа, падскочым да цябе на машыне. Але ведай, Гусеў... Тры скуры спушчу, калі што...Калі яны выйшлі з кабінета, пышнагрудая бландзінка, якая працавала ў паліцыі за машыністку і перакладчыцу і якую начальнікі пастоў ненавідзелі за тое, што яна пагарджала імі і праводзіла вечары з афіцэрамі гестапа і жандармерыі, пляснула па шчацэ маладога паліцая Кольку Трапаша, якога ведалі ва ўсіх гарнізонах як самага вясёлага балбатуна, хлуса і бабніка.Начальнік паліцыі агледзеў дзяўчыну з падазронасцю раўнівага мужа.— Чэпіцца, як смала,— кінула яна, папраўляючы кофтачку. Мілецкі загрымеў на ўвесь дом:— Ты, барбос, сабака блудлівы! Табе б толькі за спадніцамі бегаць!.. Машына гатова? Я цябе, падл югу, на пост заганю, бліжэй да партызан, яны з цябе дурноту выб"юць. Бач, морду раз"еў!У самога начальніка морда была ў тры разы большая, але ён заўсёды папракаў падначаленых, што яны раз"еліся і нічога не робяць, што ўсе яны гультаі і баязліўцы.Коля ніколі не пярэчыў ніводным словам, выцягваўся ў струнку, вінаватаморгаючы. Загэтуюпакорлівасцьёнзатрымаўся на пасадзе шафёра даўжэй, чым усе яго папярэднікі.— Павязеш Гусева. Завязеш — і назад! Праз тры хвіліны яны был і за горадам.— Хутчэй, хутчэй! — нецярпліва падганяў Гусеў матацыкліста.— Куды ты спяшаешся? На вяселле, ці што?— На хаўтуры.— На свае?— Па тваёй бабулі, мянташка.— Мая жывая. Замуж збіраецца. Магу табе пасватаць.— Колька павярнуўся да «люлькі», выскаліў зубы. Матацыкл павяло ўбок.— На дарогу глядзі, а то ў канаве будзем.— Баішся? Не ўсё адно табе, калі паміраць?— А табе ўсё адно?— Мне? Чым раней — тым лепш.— Брахун ты несусветны.— Што?— Брахун, кажу, ты.— Дзякую. Але культурный людзі кажуць — фанказёр. СамаЭльза...— Б... твая Эльза.— Можна перадаць ёй гэта?— Ну, ты балбатаць балбачы, але не забывайся, што табе з намі жыць, а не з Эльзай. Заўтра сапраўды можаш апынуцца ў гарнізоне.— Гусеў ведаў, што наклікаць на сябе гнеў сакратаркі начальніка — больш страшна, чым гнеў самога Мілецкага. Гэтай падле даволі сказаць гестапаўцам адно слова, як ад цябе на другі ж дзень застанецца мокрае месца. Дзіўна, што адзін гэты Трапаш, здаецца, не баіцца яе — лезе цалавацца.