Трывожнае шчасце, частка 5

— сясцёр і сябровак. Плакалі свежыя пні.Пятро раптам адчуў, што мяшок цяжкі. Заныла прастрэленае плячо. Пакуты другога чалавека і нават раны зямлі і дрэвы заўсёды напамінаюць пра тваю рану. Ён паставіў клунак на стары сухі пень, прысеў сам. Агледзеў лесасеку. Прыпасці б зараз да ўсіх гэтых пнёў і выпіць слёзы бяроз. Не, няхай плачуць. Людзі пабачаць і, можа, зразумеюць, якія яны бязлітасныя, ачарсцвелыя. Знішчаць такую прыгажосць!.. Пятру раптам зрабілася да болю сорамна ад успаміну, што ён таксама быў парубшчыкам. Можа, вось гэтыя свежыя пні, залітыя сокам, ад тых бяроз, што ён спілаваў? Суровае жыццё! Як часта яно вымушае рабіць тое, чаго нельга рабіць не толькі па закону, але супроць чаго пярэчыць уласнае сумленне!У лютыя маразы асталіся без паліва. Колькі разоў яны з Сашай на санках-самацяжках прывозілі з хвойніку ламачча, каб зварыць абед і хоць крыху сагрэць няўтульны, сыры і цёмны пакой у старым панскім доме!У гэты час старшынёй мясцовага калгаса быў выбраны Панас Грамыка, былы афіцэр-танкіст. Відаць, убачыў новы старшыня, што фельчарыца і настаўнік на сабе цягаюць дровы. А да Сашы ў Грамыкі асаблівая прыязнасць. Яна вылечила яго сына. I вось у адзін з вечароў Панас заглянуў да іх і прапанаваў:— Паехалі ў лес. Па дровы. Снег добры пайшоў. Слядоў не астанецца. Ляснік ляжыць п"яны ў Сарочыхі.— Красці? — у адзін голас са здзіўленнем і страхам выгукнулі Пятро і Саша.Панас засмяяўся:— Ох, недарма мая цешча называв вас святымі! У наш час пры такой святасці загінеш ад холаду і голаду.Паехалі. I валілі гэтыя бярозы. Кралі лес двое з тых, хто павінен памагаць вартаваць яго. Ён, Пятро, хоць стараўся выбіраць найгоршыя дрэвы — крывыя, нізкарослыя. А Грамыка, наадварот, аблюбоўваў такіх белых красунь, што ныла сэрца, калі піла і сякера крышылііх застыглыя на марозе звонкія ствалы.На яго, Пятровы, угаворы не спускаць такіх бяроз адказваў:— Старыя людзі казалі: хто ў лесе не злодзей, у доме — не гаспадар.— Калі лес належаў князю Паскевічу, прымаўка мела сэнс. А цяпер лес — наша дабро.— Усё, Андрэевіч, гэта так, каб у свеце ўсё было па-людску. А калі не толькі лес, а людзей пакасілі, як траву. А ўдовы і сіраты без кутка і цяпла асталіся... Тут, брат, не да высокай матэрыі. Не спілуем мы — спілуюць другія. Вайна ўсё спіша. Самі леснікі засвоілі гэта лепш, чым усе мы, парубшчыкі па няшчасці.Пні перавярнулі душу. Настрой падаў. Куды падзеліся лёгкасць і маладая дужасць? Нечакана прыйшлі слабасць і стомленасць. Не тое што прытанцоўваць з мяшком за плячыма, а страшна зрабілася ад думкі, што трэба яшчэ добрыя кіламетры два несці гэты мяшок. Забалела плячо.Як яны ўсё-такі замінаюць паўнаце жыцця, гэтыя штодзённыя турботы пра кавалак хлеба! Хлеба! Каб пасля турбот з"яўляўся на стале хлеб — о, якая гэта была б узнагарода! Пра бульбіну думает. Сабе. I пра другіх трэба дбаць. Тыдзень назад выканком сельсавета ў поўным сваім складзе цэлы дзень дзяліў чорную юнраўскую фасолю. Але ўсе, хто лічыў сябе пакрыўджаным, ішлі са скаргай не ў сельсавет, а да яго, партыйнага сакратара.Не магчыма прасачыць і вытлумачыць ход думак! Як яны ўзлятаюць і падаюць, якія робяць павароты, петлі, звівы! То чапляюцца адна за адну, як шасцерні перадачы, то зіхаюць вольтавай дугой, то — як іскры ўначы: гасне адна, узлятаюць другія...Ляснік... Бабкоў... Саша, Ленка... Грамыка... ЗноўСаша. Зноў Саша! Вось ужо сем год, усюды і заўсёды, і тады, калі яна побач, і тады, калі вельмі далека, у былых баях і цяперашняй рабоце, думкі яго заўсёды вяртаюцца да Сашы.