Трывожнае шчасце, частка 5
«Саша! Чаму мне здаецца, што ты часам як бы не верыш, сумняваешся, што я люблю цябе па-ранейшаму? Не, люблю мацней, глыбей, адданей! Чаму ў цябе з"яўляецца гэтая дзіўная незнаемая і нейкая нядобрая скептычная ўсмешачка, калі кажу табе пра сваю любоў? Чаму ты здаешся мне часам не такой?.. Не такой, якой была ў тую нашу першую, непаўторную вясну... Не такой, якой была ў партызанах, калі выходжвала мяне ад ран... Не такой, якой уяўляў я цябе ўвесь час... Няўжо вайна, пакуты людзей, твае пакуты і турботы зламалі, зруйнавалі той малады запал і тую дзіцячую непасрэднасць і шчырасць, якая так запаляла некалі не аднаго мяне? Ты была якмара, як песня. Ты цяпер залішне зямная... Бясконцая праца, бясконцыя турботы. Сардэчна пагутарыць, па-чалавечы пацалавацца няма калі. А мы ж, па сутнасці, толькі пачынаем жыццё. Бо хіба ж мы жылі дагэтуль? Галоднае маленства, вучоба... Потым ваявалі... Вайна адабрала ў нас маладосць... Але мы выйшлі пераможцамі. Мы жывём! Дык няўжо ж нельга вярнуць яе, нашу маладосць? Давай вернем, Саша! Давай вернем!.. Аддамо старым усе празаічныя турботы... Гэтую бульбу, попел, фекалп, фасолю... усё... Аддамо... Каму? Ты мусіш і чужую бяду ўзяць сабе. Гэтак жа ўзяла на сябе клопаты пра мнопх людзей Саша. I ты яшчэ хочаш ад яе ранейшай юначай гарэзлівасці? Дзівак. Летуценнік».У лесе былі день і цвёрдая дарога. У полі кірзавыя боты глыбока ўгрузалі ў размяклую, набрынялую снежнай вадой гліністую зямлю. На самай дарозе весела булькаў мутны ручай, несучы лісце і пену. Ісці трэба было ўзбоч. А поле тут, пад лесам, не задзірванела за вайну — засявалася, відаць, добрая зямля, таму на яе не забывалі.Сонца, хоць і скацілася ўжо нізка, прыпякала яшчэ шчодра. Дзень — надзіва, сапраўды вясновы. На небе — ні хмаркі, і ніводная сухая былінка не варухнецца ад подыху ветру. Ашалелыя ад радасці, заліваюцца жаваранкі. Але ўбачыць іх нялёгка — балюча глядзець у сляпуча-блакітную бездань. Ды і не да хараства гэтага стала Пятру. Падвячоркавае сонца, здавалася, свінцом налівала не толькі мяшок з бульбай, але і шынель, гімнасцёрку, нават шапку: усё ацяжэла, набрыняла потам, ціснула, сціскала. Рана не ныла, яна востра балела. Кроў грукала ў скроні.«Не данясу».Падумаў пра дзяцей — сваіх вучняў, што гулялі на мосце, калі ён ішоў да лесніка, і, безумоўна, любуюцца разлівам дагэтуль, бо ад рэчкі ў такі час іх не адарваць. Можа здарыцца, што менавіта каля вучняў ё н страціць апошнія сілы, скіне мяшок на гразкую грэблю і не здолее падняць. Праўда, дзеці вайны ведаюць, што такое паранены, і ў іх даўно ўжо другое, не дзіцячае, разумение чалавечых вартасцей. Але ўсё адно выяўляць перад імі якую б ні было слабасць нельга. Пятро яшчэ не вывучаў педагогікі, але з чаго складаецца аўтарытэт настаўніка — ведаў лепей за любога прафесара.«Знарок, мабыць, насыпаў столькі, стары чорт,— ужо без удзячнасці падумаў Пятро пра лесніка і праз хвіліну знайшоў выйсце, простае і хітрае: — Дайду да хвойніку, знайду патаемнае месца, высыплю пад старое галлё палавіну бульбы. А ўвечары прыйдзем з Сашай і забяром. Толькі б дайсці да хвойніку!»Гэта зусім блізка — пясчаны пагорак з парадзелым маладымпараснікам. Але перад ім — ручай, разліўся, як добрая рэчка. Пераходзячы яго, Пятро чэрпнуў кірзавымі халявамі ледзяной вады і тады ўжо ледзь дабраўся да сухой мясціны, да пнёў і свежага галля. Кінуў мяшок і сам паваліўся на гэтае галлё. Сцягнуў боты, адкінуў мокрыя анучкі, выкруціць іх сілы не хапала.