Трывожнае шчасце, частка 5

— То чаму ж такі народ, як вы кажаце, даўся Гітлеру хамут на сябе надзець?Тады зашумел і і хлопцы:— Праўда — чаму?— Чаму?Не першы раз Пятро чуў гэтае пытанне. Яго задавалі байцы, калі ё н гутарыў з імі. Ды і сам яшчэ там, у Мурманску, у пачатку вайны ламаў галаву і пытаўся ў Сені Пясоцкага амаль гэтак жа, як Таня,— чаму? Здаецца, толькі Сеня пераконваў. Ён не помніць ужо ўсіх тлумачэнняў і доказаў, але помніць, што і сам і другія хлопцы ўрэшце здаваліся пад напорам Сеневай логікі і эрудыцыі. Пазней розумам ён прымаў усе тлумачэнні, а вось сэрцам... Год назад, у Германіі, калі следам за артыкулам Эрэнбурга з"явіўся артыкул Аляксандрава, перад афіцэрамі іх дывізіі выступаў палкоўнік з Масквы, з Палітычнай акадэміі. Гаварыў з такім жа натхненнем і перакананасцю, як і ён, Пятро, перад сваімі вучнямі. Але потым падняўся камандзір дывізіёна «кацюш» маёр Яшанкаў і, заікаючыся ад хвалявання, спытаў:— Што ж выходзіць, таварыш палкоўнік? Выходзіць, у тым, што сям"ю маю... маці старую, жонку, дзяцей малых... Ваню і Лёшу... жывымі... жывымі... спалілі... то, выходзіць, вінаваты ў гэтым толькі Гітлер ды яго акружэнне? А каб я сёння пайшоў ды вось так іх дзяцей?.. Каго б вінавацілі? Але я не пайду! Я — чалавек! — крыкнуў маёр асіплым ад каманд голасам.Палкоўнік разгубіўся амаль гэтак жа, як цяпер ён, Пятро. Сказаў:— Я разумею вас, таварыш маёр, гора ваша, боль. Але іменна таму, што мы чалавекі, як вы сказалі, людзі, гуманісты, мы ніколі не перанясём нашу нянавісць на ўвесь нямецкі народ.З гэтым агульным тэзісам афіцэры згадзіліся, нават Яшанкаў, напэўна, згадзіўся, бо змаўчаў. Але ж то афіцэры. А тут — дзеці. Як ім усё гэта растлумачыць? Тут аднаго ўрока, адной гутаркі будзе мала. I аднаго года, відаць, будзе мала.Урока не ведалі. Ніхто. Як змовіліся. Адны выходзілі да дошкі, крышылі крэйду, камячылі анучку, мыкалі і пыкалі. З нейкіх двух дзесяткаў слоў, якія трэба было вывучыць, добра, калі ўспаміналі два-тры, і то калі хто падказваў. Другія адмаўляліся з месца:— Не мог знайсці кніжкі, Пятро Андрэевіч.Падручнікаў сапраўды не хапала: на дзесяць чалавек — адзін, даваеннага выдання.— Матка карову паслала пасвіць.— Якая паша! Дзе тая яшчэ трава? Што ты мне галаву тлуміш? Выручае таварыша увесь клас — хорам тлумачыць:— Пятро Андрэевіч! Ужо усе ганяюць. У лазнякі. Галлё ды кару ядуць. Карміць жа няма чым.— За Займішчам увесь асіннік з"елі.Пятру зрабілася няёмка. Што гэта ён усумніўся: «Якая паша?» Быццам на небе жыве.Быў узлаваўся на свой любімы клас. Траха не сарваўся — не на-крычаў. Ужо калацілася рука, калі ставіў у журнале не ўласцівыя яго дробнаму почырку буйныя 2. Пасля размовы пра кароў — палагоднеў. Каб не мучыць больш ні вучняў, ні самога сябе, выклікаў да дошкі Таню Нізавец.Таня — любіміцаўсіхнастаўнікаў. Небыло яшчэвыпадку, каб яна не ведала ўрока. А нямецкі — Пятро гэта не раз праверыў — вывучала лепш, чым ён, настаўнік. У яго вывучыць усе новыя словы не хапала часу, а яна ведала ўвесь слоўнік падручніка і ўсе граматычныя правілы. Дзяўчынка мела проста зайздросную памяць. А з выгляду — самая непрыкметная ў класе: і гадамі самая малая, бо прапусціла ўсяго дзве зімы, і так — худзенькая, шчупленькая, на бледным завостраным тварыку — адны вялікія, заўсёды нібы здзіўленыя вочы.У пачатку працы ў Пятра пэўны час былі да яе адносіны дзіўна дваістыя. Неяк ён пагутарыў з вучнямі пра ўступленне ў камсамол. Спачатку — у класах, з усімі адразу, потым з лепшымі — паасобку, гэтак жа, як рабіў у арміі, калі быў камсоргам.