Трывожнае шчасце, частка 5

— Што вам трэба? Прэч адгэтуль! — хоць былі тут усе свае людзі, з якімі яна штодня разам працавала і з некаторымі нават сябравала. Як ветрам выдзьмула ўсіх, акрамя «гасйадароў» — старшыні сельсавета і сакратара.Бабкоў усхвалявана кружыў па пакойчыку, цёр правай рукой левую — кантужаную, на якую заўсёды была надзета шарсцяная пальчатка, і даваў Сашы парады, здавалася Пятру, даволі кваліфікаваныя. За час доўгага ляжання ў шпіталях Іван Дзямідавіч сам зрабіўся добрым лекарам.Сакратар сельсавета Халімон Капыл, кульгавы стары, стаяў кал я дзвярэй, абапёршыся на свой тоўсты ядлоўцавы кій, і паўтараў аднуі тую ж фразу:— Усім вайна парвала нервы — і старым і малым. Усім. Здароўе— ад нерваў.Але на яго твары нічога не відно было — ні хвалявання, ні трывогі за жыццё дзяўчынкі. Можна было падумаць, што пры гэтым самым чалавеку людзі трацілі прытомнасць штодня і ён даўно ўжо прывык да гэтага: яго, як таго магільшчыка, нішто ўжо не кранае — ні сама смерць, ні гора і слёзы блізкіх. На яго твары наогул ніколі нічога не выяўлялася. На ім як бы некалі даўно хаатычна перамяшаліся і назаўсёды застылі ўсе рысы чалавечага характару: аскетызм— у запалых і заўсёды непаголеных шчоках; сытасць, ласуннасць — у вуснах, тоўстых, ружовых, тлустых; дабрата — у складках каля вуснаў, у мяккіх лініях падбародка і амаль калючая варожасць — у маленькіх і глыбокіх вочках пад карнізамі сівых кашлатых броваў.Саша чамусьці не любіла гэтага чалавека, і яе непрыязнасць да Капыла паступова перадавалася Пятру, хоць ён і працівіўся такому пачуццю: разам працаваць, разам жыць — і нельга праз тое, што табе не спадабаліся вочы ці барада, не любіць чалавека!Таня апрытомнела да ўколу. Расплюшчыла вочы, уцяміла, дзе апынулася, спалохана войкнула, памкнулася падняцца. Саша ўтрымала яе. Сеўшы на канапку побач і ўзяўшы яе руку, каб палічыць пульс, ласкава спытала:— Ты ела сёння, Таня?— Ела,— прашаптала дзяўчынка.— Што ты ела?Яна адказала не адразу:— Дранікі.— З той бульбы, што назбіралі ў пол і? Таня не адказала.— Усім вайна парвала нервы...— Што ты дудзіш пра свае нервы! — узлаваўся Бабкоў.— Хто табе рваў іх, твае нервы! Сядзеў каля жончынай спадніцы.Саша сказала з суровым дакорам:— Падумалі б, як дзяцей накарміць. Кіраўнікі! Балбатуны няшчасныя!Пятро аслупянеў ад нечаканасці: ніколі Саша не была такая злосная і бязлітасная. I несправядлівая. Сказаць такое пры вучаніцы! Бабкоў абразіўся, «узвіўся» — закрычаў:— Аляксандра Фёдараўна! Вы мне такіх слоў не кідайце! У мяне ў самога сэрца гарыць! Але дзе ўзяць — скажыце? Дзе?..Капыл неяк па-бабску ківаў галавой.— Усім вайна...— пачаў ён, але тут жа змоўк.— Саша! Ты — што?! — упікнуў жонку і Пятро.— Мы такога папроку не заслужылі. Ты лепш, чым хто, разумееш...Але, яна разумела ўсё. Словы вырваліся ад горычы і болю. Пятро бачыў, што ёй ужо сорамна. Але прабачэння Саша не папрасіла. Сказала амаль гэтак жа бязлітасна:— А вы не лезьце пад руку, калі чалавек заняты работай! — I чуць змякчыла:— Мала што я магу сказаць!..Падчас гэтай размовы яна набрала ў шпрыц з ампулы раствору і ўвяла Тані ў руку. Дзяўчынка баязліва войкнула. Праз хвіліну на лбе ў яе выступілі густыя кроплі поту.— Ну, як ты, Танечка? — спытала Саша.— Галава кружыцца.— Паляжы хвіліначку, потым пойдзем — накармлю цябе.— Я не хачу,— засаромелася Таня.— Ну, ну, не выдумляй, дадому не дойдзеш. На чым я цябе павязу? — Ісці ёй трэба было ў суседнюю вёску, кіламетры за тры.