Трывожнае шчасце, частка 5

Не, ён, Пятро, хлеба, па сутнасці, ніколі не сеяў. А Грамыка сеяў. I з сяўнёй на сваім аднаасобным загоне. I н? калгасным пол і — трактарам і сеялкай. Дык ці не разумней паслухаць спачатку, што ён думае пра пасляваенны хлеб?Але старшыня калгаса не спяшаўся выказвацца. Хітры дзядзька. Такі дарэмна слова не кіне — абы памянташыць языком. Узважыць, падумае. Вунь як разглядае свае боты і цярэбіць хваёвую галінку. Нюхае ігліцу, хоць духмянасці тут ад нагрэтага і прывялага галля — аж дыхание займае, быццам не паветра льецца ў лёгкія, а смала расталая — густая, цягучая. Можа, ад гэтага такая млявасць. Лепш памаўчаць. Навошта траціць энергію на марную спрэчку?Пятро ўжо амаль упэўніўся, што Грамыка больш не стане гаварыць на палітычныя тэмы. Аж — не...— У індустрыю, Андрэевіч, я веру,— сказаў ён пасля працяглагамаўчання.— А вось што, гэтак кіруючы, мы з табой хутка накормім людзей хлебам — вось у гэтым сумняваюся... Грэшны. Здаецца мне, не з таго мы пачынаем, не тыя захады робім... Пасля такой вайны, такой разрухі... Тут, брат, трэба добра-такі паварушыць мазгамі...Пятро мог раздзяліць любыя сумненні, але калі яны датычыліся таго, імем каго ў атакі паднімалі палкі і дывізіі,— тут ён быў непахісны. А яму здалося, што Грамыка хоча выказаць нейкія сумненні ў мудрасці гэтага чалавека. I ён рашуча перапыніў старшыню:— Такія думкі, Панас, выкінь з галавы! Што ж, па-твойму, араць зямлю больш складана, чым весці такую вайну?Грамыка зноў цамаўчаў.— Усё складана тое, што робіцца без глыбокага ведання... А я табе прызнаюся па сакрэту, пра што часам думаю: не ведае бацька, што робіцца ў сяле, як нас вайна падкасіла і як людзі жывуць. Каб знаў, то ўжо нешта прыдумаў бы. Ленін, калі бачыў усё пасля Грамадзянскай, то адразу знайшоў, як выйсці з разрухі.— Што знайшоў?— Ты гісторыю лепш за мяне ведаеш. I прадналог і нэп.— Што ж ты — цяпер нэпа захацеў? Калгасы распусціць, ці што? Чорныя вочы старшыні нядобра бліснулі. Заўсёды ён гаварыў зПятром тактоўна, з павагай, а тут не стрываў — сказаў ціха, але са злосцю:— Ты, брат, задаеш пытанні, як у асобым аддзеле. Я арганізоўваў яго, калгас. Камсамольцам быў. Мне кулакі пагражалі, а таварыша майго Васіля Лапатку падстрэлілі... Я сядзеў у танку і думаў пра калгас, як мы паставім яго пасля вайны... За калгаснае жыццё мы, сяляне, ішлі, каб Гітлеру галаву скруціць... А ты мне — «распусціць». Ты думает — я такі дурны, што не разумею: тых рашэнняў, што прыняў Ленін, не скапіруеш, жыццё пайшло наперад. Але штось і паўтарылася: вайна, разруха, галеча... Дык калі ты мудры,— ён тыцнуў пальцам у Пятра,— то прыдумай такое ж ленінскае рашэнне ў новых умовах, у калгасных.Пятру не спадабалася Грамыкава раздражнёнасць, але ён адчуваў сілу яго пераканання і ведаў, што любыя тыя доказы, якія прымушалі змаўкаць на калгасных сходах нават п"яных інвалідаў, тут будуць адразу разбіты ўшчэнт. Не, тут можна гаварыць толькі так, інтымна, па-сяброўску.— Не адразу і тады наладзілася.— А хіба я патрабую, каб за год пацяклі малочныя рэкі? У тым-то і бяда, што ў выступленнях усе — ад яго да любога ўпаўнаважанага — абяцаюць заўтра ж гэтыя малочныя рэкі. А што рабіць, як зрабіць,каб я ведаў і людзі бачылі і верылі — вось гэтага ніхто яшчэ толкам не сказаў. На фронце мне ставілі задачу: узяць пункт Н. Але я ведаў, што з сямі да васьмі «папрацуе» артылерыя, потым «папрацуе» авіяцыя. Сусед справа на дзесяць мінут раней атакуе пункт Б, каб адцягнуць увагу. А сусед злева падтрымае абходным манеўрам. За танкамі — ідуць аўтаматчыкі, яны замацуюць мой поспех. Былі, канечне, няўдачы. Але ўсё распрацоўвалася без ліпы, як кажуць. Не забываліся нават, як будзем адступаць, на выпадак чаго... Бо вораг — ён таксама галаву меў, і часта недурную. А тут жа і ворага няма перад табой, хіба пагода адна ды вось гэтае запусценне ваеннае, а ідзём мы — не ідзём, а тыцкаемся, як сляпыя... Без компаса, без разведкі... Ніхто разумнай каманды не можа даць...