Трывожнае шчасце, частка 5

— Ды сказаў я, што заўтра ўсе выедуць у поле. Выедзем, Панас Астапавіч? — I Бабкоў, які хадзіў па кабінеце і цёр сваю руку, хітра падміргнуў: маўляў, абяцай, няхай адчэпяцца.Пятро ўбачыў, што Булатаў злавіў гэтае падміргванне. Чакаў, што зараз ён умяшаецца ў гэтую даволі шумную размову. Але неспадзявана не толькі для яго, але, напэўна, для ўсіх, жаноча-дзіцячы голас спытаў зусім пра іншае:— Шапятовіч! Які вы ўрок давалі? Усе адразу змоўклі.— Гісторыю ў сёмым.— Што праходзілі?— Траяна.— Каго?— Рымская імперыя пры імператару Траяне.— Ыгы.— Капітан задумаўся, быццам успамінаў гісторыю, якую даўно вучыў.Усе чакалі, што пасля гэтых фармальных — для знаемства — пытанняў будзе працягнута размова пра сяўбу. Але Булатаў спытаў,хоць і дзіцячым голасам, але паважна, як экзаменатар:— Чым праславіўся Траян?I Пятро адказаў, як вучань, толькі што не падняўся з лаўкі (пасля ўспамінаў гэты вучнёўскі адказ і чырванеў ад сораму):— Ён зрабіў, па сутнасці, апошнюю спробу аднавіць былую веліч імперыі. Рабіў паходы, заваёўваў землі...— Агрэсар, значыцца, быў?— Агрэсар.— Было іх у гісторыі, гітлераў гэтых,— уставіў Бабкоў.— Траянскі конь — яго? — спытаў Булатаў.Пятро зразумеў, што капітан у гісторыі, як кажуць, ні вуха ні рыла. Вось тут бы і паказаць яго невуцтва перад усімі гэтымі людзьмі. Дык не ж, не хапіла духу, не адважыўся — чамусьці пацвердзіў яўнуюлухту:— Яго.Булатаў усміхнуўся задаволена: паказаў прысутным, што ён ведае гісторыю не горш за іх сакратара, у якога хапіла зазнайства не з"явіцца адразу па выкліку раённых упаўнаважаных.Пазяхнуўшы, вярнуўся да справы — сказаў Рабіновічу:— Добра. Запішы, што заўтра ўсе калгасы выедуць у поле. Колькі плугоў?Бабкоў разгубіўся. Грамыка адказаў:— У мяне — восем.— Чаму толькі восем?— У кал гаее семнаццаць коней.— Ну, дык колькі ты можаш запрэгчы? — ухапіўся маленькі рухавы Рабіновіч, паказваючы сваю ўпаўнаважыцкую актыўнасць.У Панаса пабялелі зрэнкі і напяліся на шыі вены.— Восем,— сціснуўшы зубы, сказаў так, што Булатаў рэзка падняў галаву, пільна ўгледзеўся ў яго.— За коней адказваю я! I калі яны падохнуць...— I ўжо спакойна растлумачыў начальніку аддзела дзяржбяспекі: — Да вайны не такія коні был і, і то аралі на пары. А цяпер зямля задзірванела.Булатаў зразумеў і адвёў позірк на акно, зноў як бы выключыўся з размовы пра справы, даўшы поўную свабоду загадчыку райфа.Бабкоў на краі стала рабіў чырвоным алоўкам на газеце падлікі і рапартаваў:— «Ударнік» — 8, «Асвета» — 22, Варашылава — 38, «Чырвоныя пяскі» — 11...Рабіновіч занатоўваў гэтыя лічбы ў нейкую квітанцыйнуюкніжку.Пятро ведаў, што не выедуць усе калгасы заўтра ў поле, а калі хто і выедзе, то столькі плугоў, колькі называе Іван Дзямідавіч, нідзе не будзе. Не можа быць. У тым жа калгасе імя Варашылава, які лічыцца багацейшым у раёне, усяго сорак пяць коней. А галоўнае — землі яго зарэчныя, заліўныя, лепшыя ў гэтай лясной зоне, яшчэ, па сутнасці, усе пад вадой — коней патопіш. З гэтага калгаса дзеці ў школу не ходзяць з-за паводкі. Толькі на чоўне туды можна дабрацца. Са столі Бабкоў бярэ лічбы. Нават плугоў столькі няма. У яго, сакратара, усё запісана дакладна. Які тыдзень назад на партсходзе пра гэта гаварылі, і размова камуністаў была шчырая, без дыпламатыі. Людзі па-гаспадарску думалі, як наладзіць працу так, каб пасеяць больш і ў лепшыя тэрміны.На якое ж ліха Бабкову здалася цяпер гэтая ліпа? Падумаў бы хоць, што ўсе звесткі пра цяглавую сілу і сельгасінвентар ёсць і ў райкоме і ў райвыканкоме. Разумныя ўпаўнаважаныя маглі б мець іх у сябе. Падумаў бы, што такімі абяцаннямі ставіць пад удар усіх — сябе, старшынь калгасаў, партарганізацыю: могуць жа праверыць праз колькі дзён. Што тады скажуць пра іх партыйную сумленнасць? Пятро ўжо раскрыў рот, каб запярэчыць Бабкову, але нешта стрымала яго. Ён паважаў гэтага старога дзівака і фантазёра і ведаў, што ў раёне і так яго часта клююць. А тут яшчэ ён выставіць яго падманшчыкам, хлусам перад гэтым... Булатам? Не будзе тады добрага суседства (яны жывуць у адным доме), сяброўства, дружнай працы. А яму хочацца з усімі працаваць дружна.