Трывожнае шчасце, частка 5
— Вы зноў за народам не бачыце чалавека! Аперацыя, каб узняць дух народа? А чалавека, значыцца, можна аддаць у лапы гестапа?— Гэта вы правалілі арганізацыю! А цяпер хочаце апраўдацца! — у сваю чаргу ўскіпеў Капыткоў.— Адчувалі правал і ўцяклі ў лес!Лялькевіч задыхнуўся. Такая абраза! Упершыню ў жыцці ён страціў уладу над сваімі пачуццямі, і рука пацягнулася да пісталета.Піліпенка стаў паміж імі. Капыткоў зразумеў, што сказаў лішняе, і пачаў «біць адбой»:— Прабач. Але ты першы пачаў. Ты першы абразіў мяне: выйшла так, што я хачу, каб наша сувязная трапіла ў гестапа. Глупства.Ліс (ням.)Капыткоў нерваваўся. Цяпер, калі атрад рэарганізоўваўся ў брыгаду, вярнуўся гэты Лялькевіч. Ці не таму, каб заняць месца камісара брыгады? Жыццё Капыткова прайшло ў турботах за свае званні і чыны. Акружэнне, лічыў ён, сапсавала яму кар"еру. Каб выправіць сваё становішча, яму вельмі трэба заняць месца камісара брыгады. А таму ён баяўся Лялькевіча, якога ўсе любілі і паважалі, і хацеў хоць як-небудзь прынізіць яго.Лялькевіч сам не здагадваўся аб гэтым. Сказаў Дзед, калі яны засталіся адзін на адзін. Уладзімір Іванавіч абурыўся яшчэ больш, а хітры Піліпенка смяяўся. Ён любіў пакпіць, пасмяяцца з чалавечых слабасцей — без злосці, калі гэта свой чалавек.— Не звяртай увагі. Стары, хворы чалавек. Пакалечаны вайной. А ў аснове сваёй ён добры дзядзька, сумленны камуніст. Умее пагаварыць з людзьмі...— Ты, чорт цябе вазьмі, робішся нейкім талстоўцам: усе ў цябе добрыя, усім даруеш... — сказаў сярдзіта Лялькевіч.— Усім, акрамя фашыстаў і здраднікаў...— адпарыравау Макар.— Ты дасі мне людзей? Ці я пайду сам.— А Бог мой! Як табе не сорамна! Бяры сваіх хлопцаў, Дажору з яго «яснавідцамі» і ляці ва ўсе канцы свету.А крыху пазней з хлапечай цікаўнасцю і сяброўскай шчырасцю Макар спытаў:— Скажы, табе вельмі дарагая гэта жанчына?— Мне дораг чалавек! — зноў-такі ўзлаваўся Лялькевіч.Цяпер ён ляжаў пад разгалістым дубам на краі балота трохі заспакоены, успамінаў гэтую сутычку і папракаў сябе за лішнюю раздражнёнасць. Безумоўна, правал арганізацыі ўразіў яго больш, чым любога іншага. Але нельга не згадзіцца з Макарам і самімі падпольшчыкамі, што фінал іх дзейнасці даволі шчаслівы. Правесці амаль усіх людзей у атрад — гэта перамога, а не паражэнне. I за пытанне Макара ён дарэмна ўзлаваўся. Але Саша вельмі дарагі яму чалавек. Як таварыш па барацьбе, як друг і — навошта хавацца? — як жанчына. У спакойных абставінах ён і Макару не пасарохмеўся б прызнацца, што кахае яе глыбока, шчыра і цяпер ужо, безумоўна, безнадзейна. Ён ляжаў, выцягнуўшыся, адпачываючы пасля бяссоннай ночы і верхавой язды, ад якой адвык. Недалёка ў кустах фыркалі іх коні. А на дубе сядзеў Данік — назіраў за дарогай.Разведчыкі яшчэ ўчора ўстанавілі, што Саша наведалася ў Заполле, пераначавала там, пайшла назад і ў мястэчку затрымалася ў бальніцы. Толя Кустар з-за ракі нават бачыў яе ў бінокль: яна мыла бялізну. Але папярэдзіць яе ніяк не маглі, побач былі немцы. Пакульнарэшце сёння не знайшлі старога дняпроўскага рыбака — дзеда Кліма, які неаднойчы памагаў партызанам. Цяпер чакалі Сашу ў пэўным месцы, але з перасцярогай.«А калі яе не выпусцяць? Затрымаюць?» — думаў Лялькевіч. Ад думкі такой ныла сэрца. Ён падскочыў, калі пачуў радасны крык Данілы:— Ідзе!— Хто?— Саша!— Глядзі добра. Яна?Данік хвіліну маўчаў. Потым выкрыкнуў: