Глыбокая плынь, частка 1
Але ў дарозе камендант паступова супакоіўся і ў разважаннях з самім сабою ўсё віну склаў на чыгуначную варту. Вярнулася страчанае ў злосці адчуванне голаду. Ён успомніў свой багаты абед, які некранутым застаўся стаяць на стале, і загадаў спыніцца ў першай жа вёсцы.— Ніякіх беспарадкаў! — сурова загадаў ён афіцэрам. — Толькі паабедаць. Мы — сапёрны раз"езд па рамонту дарог... Даю адну гадзіну.Салдаты разышліся па вёсцы.I праз некалькі хвілін задымілі коміны, запахла смажаным салам, закудахталі апошнія куры.Бегалі адна да адной жанчыны, каб пазычыць розныя прыправы, параіцца ўпотайкі.— Накармі ты іх, хай іх разапрэ... Абы не чапалі яны нас...— Хутчэй бы яны паехалі... Чорт іх прынёс да нас!— Трымаюцца яны пакуль што ціха. Не будзем ужо станавіцца ім папярок дарогі...I ўсе ў вёсцы жахнуліся і насцярожыліся, калі маланкаю праляцела чутка, што цётка Хрысціна адмовілася карміць немцаў, палаялася з імі, плюнула на іх запатрабаванні і, пакінуўшы іх у хаце, сама кудысьці сышла. Але ўсё абышлося добра. Трое вясёлых немцаў парагаталі са сварлівай русішэ фрау і пачалі гаспадарыць самі: распалілі печ так, што вяскоўцы пачалі баяцца новай небяспекі — пажару, лавілі курэй, забілі апошняга парсюка.Да Маеўскіх зайшлі два афіцэры. Адзін з іх трохі гутарыў па-руску і адразу пачаў растлумачваць Палагеі, што ім патрэбна. Палагея зразумела яго і хутка замітусілася па хаце.Тацяна купала Віктара, калі ў хату суседка прынесла вестку пра тое, што прыехаў нямецкі атрад. I ў яе адразу моцна дрогнула сэрца, самлелі рукі і падкасіліся ногі. Не дакупаўшы хлапчука, яна хуценька загарнула яго і паклала ў калыску. Але дзіця чамусьці расплакалася. Разгубіўшыся, Тацяна рабіла няўмелыя і няўдалыя спробы супакоіць яго. Але яно не сунімалася і напаўняла хату такім галосным крыкам, што нават ласкавая і клапатлівая заўсёды мачыха паморшчылася і дакорліва спытала:— Ці ён перастане ў цябе?Тацяна праглынула горкі камяк слёз і ўзяла Віктара з калыскі на рукі.У гэты момант у хату зайшлі афіцэры.Тацяна прытуліла да грудзей хлапчука і нерухома застыла каля акна, баючыся павярнуцца, паглядзець на іх.Яна чула іх размову з Палагеяй. Потым пачула, як Палагея выйшла, і ледзь утрымалася, каб не кінуцца за ёй, так жудасна было застацца адной з немцамі.Яна не бачыла іх, але адчувала, што іх пільныя позіркі колюць яе спіну.«Нельга так стаяць», — падумала яна і хутка адвярнулася ад акна. Малады гітлеравец, зусім яшчэ юнак, сядзеў каля стала і глядзеў на яе, другі, старэйшы, стаяў і разглядаў фатаграфіі на сцяне.Убачыўшы яе твар, той, што сядзеў, мнагазначна ўсклікнуў:— 0-о! — I паклікаў: — Вілі!Старэйшы адарваўся ад фатаграфій і насмешліва пакланіўся ёй.Тацяна падумала:«Трэба паказаць сябе дурной», — і зрабіла здзіўлены і вельмі спалоханы твар, разявіўшы рот, ва ўпор глядзела на немцаў, моргаючы вачыма. Твар яе ў гэтую хвіліну сапраўды быў вельмі смешны і дурны, і гэта выклікала гучны рогат маладога немца. Старэйшы пагардліва ўсміхнуўся і, нешта сказаўшы, накіраваўся да дзвярэй. Таня правила яго вачыма, а калі дзверы зачыніліся за ім, зноў перавяла позірк на маладога немца.Некалькі хвілін яны моўчкі і вельмі пільна глядзелі адно на аднаго. Потым на нейкі вельмі кароткі момант яна забылася на сваю ролю: твар яе зрабіўся звычайным, а ў вачах бліснулі іскры нянавісці да прышэльца. Немец, відаць, заўваясыў гэтую перамену, бо раптам усклікнуў зноў: