Глыбокая плынь, частка 1
Тацяна не спала ўсю ноч. За акном хадзілі паліцаі, некалькі разоў цішком падкрадваліся да акна. Ад гэтых іх зладзейскіх крокаў трывожна сціскалася сэрца, рабілася страшна.«Як жа жыць далей? Што рабіць?»Гэтае пытанне перад пажарам часта ў роспачы задаваў сам сабе і ёй бацька. Тады яна мала думала пра гэта, і многае, чаго не разумеў бацька, здавалася ёй простым і зразумелым. Але пасля пажару яна з жудасцю і ўсё часцей пачала думаць аб тым, як жа сапраўды жыць далей.Бацька і Люба таксама не спалі. Стары цяжка ўздыхаў, пачуўшы крокі паліцэйскіх, а Люба спаўзала з ложка і паўзла да акна, пазірала ў шыбу.— Ах, як мне хацелася стукнуць па шыбе, калі ён падсунуў сваю морду, паразіт, — злосна шаптала яна. — Ну, у другі раз я не вытрымаю...— Люба, не дурэй, — сурова загадваў ёй Карп. — Спі! Тацяна маўчала.Так цягнулася ўсю ноч.3 надыходам раніцы яны з палёгкаю ўздыхнулі. Дзень выдаўся сонечны, светлы, з невялікім марозам. Здавалася, што і прырода святкавала гэты ўрачысты дзень.Маеўскія па-святочнаму паснедалі, ціха пагутарылі аб Вялікай зямлі, успомнілі Мікалая. Дзе ён цяпер? На фронце ці ўсё яшчэ лазіць па гарах далёкага Урала, шукаючы руды к ал яровых металаў? Кожны выказваў свае меркаванні, летуценні, надзеі. А больш за ўсіх гаварыла Люба. Яе фантазія ўсё больш і больш распальвалася, і яна то выказвала вельмі разумный, абгрунтаваныя думкі, то разважала па-дзіцячаму наіўна.— А раптам сёння нашы прыйдуць, а, Таня? Што б ты тады рабіла? Шукала б сярод іх свайго мужа? Праўда? — усхвалявана пыталася Люба.Карп і Тацяна ціха ўсміхаліся.— I ўяві, што ён прыйшоў быі Ведае ж ён, адкуль ты? А-а?— Не гавары глупства, Люба! — перапыняла яе Таня.— Чаму глупства! А вось яны, можа, і знарок чакалі гэтага дня, каб зрабіць свята двайным. Мы адкуль ведаем! Чаго ты смяешся?— Цудаў, Люба, не бывае.— Не бывае, — раптам згаджалася дзяўчына, і яе схуднелы твар рабіўся сумным, заклапочаным. — Я дурная, праўда? Мяне, мабыць, і ў партызаны не возьмуць...Думка аб партызанах не пакідала яе пасля смерці маці ні на хвіліну, і яна нецярпліва чакала прыходу Жэнькі Лубяна. Кожны дзень наведвала яго сям"ю, якая жыла насупроць, цераз вуліцу. Хацела што-небудзь выведаць у іх пра Жэньку. Але Лубяніха, старая бабуля, і нават дзеці, сястра і брат Жэнькі, падазрона адносіліся да такіх роспытаў і лаялі свайго «непуцёвага сына», які не можа нават заглянуць дамоў.Пасля снедання стараста паклікаў Карпа працаваць — рамантаваць мост цераз рэчку.Тацяна пачала купаць Віктара. Хлапчук радасна плёскаўся ў начоўках і смяяўся. Тацяна і сама цяпер бачыла, што ён значна старэйшы. Некалькі дзён назад, поўзаючы па падлозе, ён падняўся, узяўшыся за ножку стала, і пайшоў да акна. 3 таго дня любімым заняткам Любы было вучыць яго хадзіць. I хлапчук ужо легка пераходзіў цераз усю хату. Тацяне было радасна ад гэтага і адначасова неяк трывожна ад насмешлівых позіркаў мачыхі. Палагея рэдка ў апошні час гаварыла з ёй, а ўсё неяк таямніча і злосна ўсміхалася. Гэтыя ўсмешкі нервавалі Тацяну. Зарожыя пачуцці да мачыхі ўсё больш раслі. Яна адчувала, што гэта нядобра, сумленне мучыла яе, але перамагчы гэтыя пачуцці не магла. Ёй хацелася б пагутарыць з кім-небудзь аб гэтым, параіцца. Але з кім? 3 бацькам? Баялася пакрыўдзіць старога.Люба таксама не любіла Палагеі. Але да яе Палагея ставілася падкрэслена ласкава, ветліва. Тацяна адразу разгадала намер хітрай мачыхі: жадае прыбраць да сваіх рук Любіну гаспадарку. Гэта яшчэ болып абурыла дзяўчыну. «Такі разумны чалавек, а такое глупства зрабіў», — часта думала яна пра бацьку.