Глыбокая плынь, частка 1
П"яны Візэнер раптам зноў убачыў перад вачыма маленькую кулю, якая вісела ў паветры і вельмі-вельмі павольна набліжалася да яго. Ён павярнуўся і ўбачыў расплюшчанае вока забітага. Вока гэтае глядзела на яго са злосцю, з дакорам, нібы гаварыла: «Ты жывы, обер-лейтэнант... А мяне пасадзіў пад кулю. Глядзі, куля гэтая набліжаецца і да цябе...»I Візэнеру здалося, што мярцвяк заварушыўся і рука яго ад прастрэленай скроні пачала цягнуцца да кулі.Фашысту зрабілася жудасна, і ён, забыўшыся на МаеўсКіх, павярнуўся і шпарка выбег з пакоя. Салдаты-вартавыя і перакладчык кінуліся за ім.Дабегшы, не азіраючыся, да машыны, Візэнер спыдіўся і паглядзеў на хату. Шыбы акон былі крывава-чырвонымі ад праменняў заходзячага сонца. А яму здалося, што на шыбах — кроў, а ў аконным прасвеце ва ўвесь рост стаіць Рэдар._Спаліць! — заскрыгатаў ён зубамі, паказваючы на— А лейтэнант, пан обер-лейтэнант? — здзіўлена спытаў адзін з салдат.— Спаліцьі Спаліць! — істэрычна закрычаў Візэнер у адказ і хутка схаваўся ў кабіне машыны.У адзін момант салдаты аблілі сцены хаты бензінам і паднеслі запалку. Полымя адразу скочыла да страхі. Салдаты кінуліся да наступнай хаты, але Візэнер спыніў іх. Тады яны пачалі страляць з аўтаматаў у вокны палаючай хаты Маеўскіх. Але ў гэты час Маеўскія былі ўжо ў хляве і назіралі ў шчыліну за садам і гародам, мяркуючы прабрацца да ручая і далей — у лес.Палагея ўбачыла пажар першая і ва ўвесь голас дзіка закрычала:— Га-а-ры-ым!Карп злосна штурхануў жонку і заціснуў ёй далоняйрот.— Маўчы, дурніца! Няхай гарыць... Цяпер не тое гарыць... Хутчэй у сад!Ужо за садам яны пачулі шум матораў і, аглянуўшыся, убачылі: усе чатыры нямецкія машыны выязджаюць з вёскі. Тады яны спыніліся і, дачакаўшыся, калі на пажар збегліся людзі, вярнуліся назад, да сваёй палаючай хаты.— Жывыя? Усе? — з радасцю спаткалі іх суседзі.— Ох, дзякуй Богу! А то ў мяне душа не на месцы была, — уздыхнула цётка Сцепаніда і пацалавала Тацяну і Віктара.— Дзядзька Карп, ратуйце ж дабро! — крыкнуў нехта з натоўпу. Маеўскі махнуў рукой.Вечар бьгў ціхі, марозны. Полымя не кідала ў бакі. А таму агонь дастаў толькі хлеў суседняй гаспадаркі. Але некалькі чалавек мужчын і з імі Карп узлезлі на хлеў і хутка патушылі салому, якая ўжо задымілася.Дагарала хата Маеўскіх.Палагея бегала вакол вогнішча, збірала розныя непатрэбныя рэчы і галасіла.Тацяна адна сядзела ў садзе, каля свірна, прыцісквючы да грудзей зеснуўшага Віцю. Яна так змарылася ад перажытага хвалявання, што не магла ні рухацца, ні гаварыць, ні нават думаць. Ёй хацелася толькі аднаго: спаць. I яна, па сутнасці, спала з расплюшчанымі вачыма. Прачнулася толькі тады, калі хтосьці спыніўся перад ёй. Яна схамянулася і падняла галаву. Перад ёй стаяла стрыечная сястра Люба, дачка цёткі Хрысціны. Любе шаснаццаты год, але выглядела яна значна старэйшей, бо ростам была вышэй ад Тацяны ды, бадай, і дужэйшая за яе. I паводзіны дзяўчыны адрозніваліся стелесцю ед паводзін яе аднагодак.Люба была без хусткі, у адной кофтечцы, ресшпіленай на грудзях.Тацяна заўвежыле гэта і ласкеве сказала:— Ты чаго ж так выскачыле? Геречая якая! Зестудзішся адрезу... Сядай хоць пад коўдру. Вось сюды.Люба села побач, і Тецяне некрыле яе коўдрей, прытуліле де сябе.— Ты чего мвўчыш, Любка?— Маму забілі, — ціхе скезеле яне нейкім чужым ехрыплым голесем.Тецяне не едрезу зрезумеле знечэнне гэтых слоў і недерэчне спытеле: