Глыбокая плынь, частка 1
Яна ўсміхнулася.Лубян заўважыў яе усмешку і раззлаваўся.— Нічога ты не разумеет. Каб разумела, то не сушыла б зубы. Чаго ты вытарашчыла вочы на мяне? Разумеет?Яна засмяялася..Яўген нарэшце зразумеў, з чаго яна смяецца, І, збянтэжана ўсміхнуўшыся, сказаў у апраўданне:— Прывычка... А ты несур"ёзная стала... Я баюся нават даручаць табе.— А ты вельмі ўжо сур"ёзны стаў. Такі надзьмуты певень! Усё я разумею.Ёй раптам зрабілася весела. Яна адчувала сябе вельмі ўтульна ў лесе побач з гэтым разважлівым хлопцам.— Дык вось, каб ты разумела, то даўно схадзіла б да старасты і ўзяла дазвол адкрыць школу... Разумееш?.. Табе трэба жыць, а ўсё згарэла, аў цябе дзіця і ўсё такое... Вось... Ведай, адзін вельмі разумны чалавек сказаў: «Савецкая школа ў тыле ў немцаў найлепшая агітацыя». Але ў такой справе нельга варон лавіць. Разумееш?Жэнька спыніўся, паглядзеў на дзяўчыну і раптам увесь засвяціўся, успомніў самае радаснае.— Вось так... А цяпер слухай другое... Учора атрымалі па радыё радасную вестку. Чырвоная Армія разграміла немцаў пад Масквой, адкінула іх на дзесяткі кіламетраў на захад і гоніць... Гоніць, Танюша. Разумееш? — радасна ўсхвалёваны памкнуўся ён да яе і паўтарыў урачыстым шэптам: — Гоніць, Таня... Каб ты ведала, што ў нас учора было! Камандзір да твайго бацькі па мёд хацеў пасылаць... Камісар стрымаў, а то быў бы я ўчора госцем у вас. Хлопцы адразу ж папрасіліся ў паход, каб адзначыць гэты дзень... Каб і фашисты не забывалі яго. Разумееш? Дык вось... Усё гэта трэба перадаць людзям. На, — ён выцягнуў з-пад кажуха некалькі надрукаваных на машынцы лісткоў паперы са зводкай Саўінфармбюро. — Тут падрабязна.Тацяна схапіла гэтыя дарагія лісткі і прыціснула іх да грудзей...— Вось гэта радасць, Жэня!..— Сапраўдная, Таня.Неяк незаўважна яны ўзяліся за рукі і так стаялі доўга, пільна разглядаючы адно аднаго. Нарэшце Тацяна не вытрымала і сарамліва апусціла вочы.Жэня схамянуўся.— Ну, мне пара, — сказаў ён і ўзяўся за лыжныя кіёчкі, але потым паставіў правы назад у снег і працягнуў ёй руку. — Да сустрэчы...— Да сустрэчы, Жэня.Але ён затрымаў яе руку ў сваей і ціха спытаў:— Значыцца, замуж выйшла?— Выйшла, і ў яе чамусьці радасна забілася сэрца.— I сын ужо?— I сын.— Хутка ты.— Чаму ж хутка? Мы з табою ў апошні раз бачыліся гады два назад.Жэнька кіўнуў галавой.— А муж як... добры?— Муж як муж. — Тацяна засмяялася; ёй раптам захацелася пажартаваць, пазлаваць яго. — Добры муж. Лепшы, чым ты...Жэнька выпусціў яе руку, схапіў кіёчак і спрытна павярнуў лыжы.— А я, здаецца, не набіваўся табе ў мужы, — буркнуў ён і, скочыўшы з дарогі ў снег, шпарка пабег у лес.Тацяна глядзела на яго мільгаўшую паміж сосен широкую спіну, і нейкі невядомы смутак легка, ледзь дакранаючыся, сціскаў сэрца. У адзін момант ёй захацелася крыкнуць, вярнуць яго назад, каб расказаць праўду, але яна стрымала сябе.Заячая шапка схавалася за соснамі.Тацяна ўздыхнула, аглянулася навокал і з новымі, адначасова трывожнымі і радаснымі, пачуццямі накіравалася назад у вёску.Густы снег засыпаў сляды.Увечары, калі яна, хвалюючыся, расказвала бацьку і Любе (Палагеі не было дома) аб сустрэчы з партизанам, у хату раптам уваліўся стараста Ларывон Бугай. Ёнсказаў:— Добры вечар у хату, — і спыніўся ў парозе, расшпіліў кажух, старанна абтрусіў з каўняра снег, а потым доўга аббіваў венікам валёнкі.Тацяне зрабілася холадна, нібы чалавек гэты разам са сваім вялікім целам занёс у хату студзеньскі мароз. Яна адышла да грубкі, прытулілася плячамі да цёплай цэглы. Па целу прабеглі калючыя дрыжыкі.