Глыбокая плынь, частка 1
— Пачакаць? — устрапянулася яна. — А колькі ж чакаць, тата?Маеўскі ўсміхнуўся.— Гарачая ты... Як маці твая, — і ён пацалаваў дачку: у яго вачах заблішчалі слёзы.Пад вечар таго дня, вылучыўшы момант, калі Палагея выйшла з хаты, Люба паведаміла:— Сёння ўначы Жэнька прыходзіў.— Так адкуль ведаеш? — здзівіўся Карп.— Ведаю... У мяне ёсць разведка. У другі раз ён не ўцячэ ад мяне. — I пакрыўджана дадала: — Ходзяць, як ваўкі, ноччу.— А ты хочаш, каб ён удзень прыйшоў, у лапы паліцаям?— Прыходзіў жа ён раней... Тацяна абурылася.— Дурная ты, Люба! А яшчэ ў партызаны хочашісці.Карп прайшоў па хаце, спыніўся перад Любай і сказаў суровым шэптам:— Ты кінь гэтае глупства, сачыць за такімі людзьмі ды малых падгаварваць! — сурова сказаў ён. — Гэта смерцю пахне... Не маленькая ўжо...Люба пачырванела, апусціла вочы.— Каго ты падгаварыла?— Ленку, — шчыра прызналася яна.— Ну, вось... дзіцяці восем год, а ты яе ў такія справы ўмешваеш. Глядзі!Люба маўчала, вінавата ўставіўшыся ў падлогу.А на другі дзень гэтая самая Ленка прыйшла да Маеўскіх. Звычайна дзеці Лубяніхі рэдка наведвалі іх, калі-нікалі толькі заходзілі чаго пазычыць і ніколі не затрымліваліся доўга. Але на гэты раз дзяўчынка нічога не прасіла. Яна роўненька села на лаўку каля акна і зыркімі вачанятамі сачыла за кожным рухам Палагеі і Карпа. На пытанне Палагеі, чаго яна прыйшла, Ленка сарамліва апусціла вочкі і нічога не адказала. Тацяна ўпотайкі назірала за ёй і бачыла, што дзяўчынка хоча камусьці нешта сказаць або чакае Любу (Любы не было дома).Ленка дачакалася, пакуль Палагея і Карп выйшлі, тады хуценька падышла да Тацяны.— Цёця Таня... Я... я, — ад хвалявання яна заікалася і чырванела.Тацяна пагладзіла яе па галоўцы.— Што, Ленка?Дзяўчынка даверліва падняла вочкі.— Гэта не я, цёця Таня... Гэта Жэнька... Наш Жэнька. Ён сказаў, каб я хадзіла да вас і вы вучылі мяне.— Што? — здзівілася Тацяна. Ленка зноў пачала апраўдвацца.— Ён кажа, каб я год дарэмна не губляла... А вы... — дзяўчынка замялася і зноў апусціла вочкі.— Што я?— Вы, кажа, каб не гультайнічалі. А як, кажа, вучыць будзеце — ён праверыць.Настаўніца пачырванела ад гэтых слоў сваёй будучай вучаніцы. Яна ўраз зразумела, чаго хоча ад яе Жэнька Лубян, і вельмі ўзрадавалася. Нарэшце ёй сказалі, што яна павінна рабіць. Вучыць дзяцейі Выхоўваць у іх нянавісць да захопнікаў і любоў да роднай зямлі, такую любоў, якую адчула ўчора яна сама. Гаварыць дзецям суровую праўду, а цераз дзяцей — іх бацькам.— Добра, Ленка. Буду вучыць цябе. Сёння ж адвячоркам прыходзь, — адказала яна дзяўчынцы.Калі Ленка выйшла, Тацяна пачала апранацца. Праз некалькі хвілін яна была ў жонкі настаўніка Веры Кандыбы.Сам загадчык школы Васіль Васільевіч Кандыба знік у першыя дні вайны. Гаварылі, пайшоў у армію. Вера жыла ў свайго бацькі Івана Маеўскага (у вёсцы добрая трэцяя частка жыхароў мела гэткае прозвішча). Гаспадары сустрэлі Тацяну ветліва. Цяжарная Вера хутка кінула шытво і паплыла насустрач сяброўцы.— Нарэшце ты заглянула да нас, Таня. А то забралася ў завулак свой. Старых сябровак забыла... Ну, сядай, сядай... Як твой цыганёнак маецца? — яна ўсміхнулася і паглядзела на свой жывот. — Хутка і я чакаю. Мама ўжо нікуды не выпускав мяне.Стары, хворы Іван Маеўскі падняўся і сеў на край печы, адкашляўся.— Здароў, здароў, дачка. Сядайка бліжэй да мяне, а то я ўжо недачуваю. Гутарыць з табою буду.