Глыбокая плынь, частка 1
Грузавікі стаялі. Салдаты ляжалі за імі і з аўтаматаў, з ручных кулямётаў прачэсвалі арэхавыя кусты на левым баку шашы.Візэнер аглянуўся і ўбачыў, што і з правага боку, там, дзе адкрыта ляжаў ён сам і яго салдаты, такія ж густыя кусты падыходзяць да самай шашы. Мароз жудасці прабег у яго пад скурай.— Дурні! Вар"яты! — істэрычна крычаў ён і, прыгінаючыся, пабег да пярэдняга грузавіка. — Хто загадаў спыніцца?— Спыніліся заднія машыны, пан обер-лейтэнант.— Па машынах! Наперад! — скамандаваў ён і ўскочыў у кабіну грузавіка.Машыны з шалёнай хуткасцю памчаліся далей.Некалькі хвілін Візэнер сядзеў нерухома. Не мог нават паварушыцца, вымавіць слова. Але паступова страх змяніўся злосцю. Ён увесь задрыжаў і застагнаў ад роспачы і сораму, як ад самага пякучага болю. Паспрабаваў успомніць абставіны гібелі Рэдара і не мог. Не памятаў нават, ці чуў ён стрэл. Здавалася, што стрэлу ён не чуў. Дык адкуль жа прыляцела гэтая куля, якая на поўным ходзе машыны трапіла проста ў скроню Рэдару? Вядома, гэта не выпадковая куля. Такіх выпадкаў нават у казнах не бывае. Гэтая куля рукою выдатнага стрелка была накіравана ў яго, Генрыха Візэнера, каменданта раёна. I толькі выпадковасць уратавала яго. Простая выпадковасць... Добра, што ён пасадзіў з сабою гэтага лейтэнанта. Цяпер ён ляжыць мёртвы, а Генрых Візэнер жывы... Жывы! А магло быць... Ён уздрыгануўся і абмацаў сябе, не верачы, што сапраўды жывы. Два гады праваяваў ужо ён. Прайшоў Польшчу, потым — Францыю, вярнуўся назад у Польшчу, перайшоў рускую граніцу на другі дзень вайны. Але ніколі яшчэ смерць не была так блізка ад яго. Ён не бачыў яшчэ так блізка пометы тых, каго ён прымушаў скарыцца законам «нойорднунг». Вось яна, гэтая помета! Яму рабілася горача і холадна, калі ён думаў аб гэтай звышенайперскай кулі нябачнага стралка. Такая куля ў любы момант можа знайепд і яго, Генрыха Візэнера. Але на гэты раз шчаслівая выпадковасць уратавала яго...Насустрач машынам з-за павароту шашы вынырнуў невялікі пасёлак — хат дваццаць.— Спаліць!.. Знізчыць!.. — закрычаў Візэнер, убачыўшы яго.Шафёр спыніў машыну.Візэнер выскачыў з кабіны і махнуў рукой у напрамку пасёлка: аддаць загад словамі ён усё яшчэ не мог. Але гэтага жэсту было дастаткова для напрактыкаваных салдат. Праз хвіліну мінамёт пачаў сыпаць міны на мірныя хаты. Ад першых жа мін пасёлак загарэўся.Жанчыны, дзеці, старыя выскачылі на вуліцу, на гароды, імкнучыся хутчэй дабегчы да хвойніку, што пачынаўся за якіх сто метраў ад пасёлка. Але кулі з аўтаматаў і кулямётаў і асколкі мін даганялі людзей і касілі іх. Нямногія ўправіліся дабегчы да хвойніку і схавацца ў ім.Генрых Візэнер стаяў каля машыны, назіраў работу салдат і прагна, за дзве-тры зацяжкі, выкурваў сігарэту сігарэтай. Пажар і выгляд забітых паступова супакойвалі яго Нервовае напружанне, што давяло яго да фізічяага здранцвення, прайшло. Ён спыніў абстрэл, агідліва ЛІОнуў, выцер хустачкай рукі, нібы сам ён уласнымі зарэзаў усіх гэтых людзей, што засталіся ляжаць на полі, і сеў у машыну.Тое, што лес кончыўся і цяпер паабапал шашы было роўнае поле, зусім супакоіла обер-лейтэнанта.Ён заўсёды аналізаваў кожнае здарэнне, шукаў прычыны, што выклікалі яго, і ўмеў даць апраўдальнае тлумачэнне самаму бруднаму ўчынку і вынесці прысуд усяму высокамаральнаму, чалавечнаму. Між іншым, гэтая акалічнасць дапамагла яму заняць кіруючую ролю ў арганізацыі «Гітлерюгенд» у гарадку Крывіц.