Глыбокая плынь, частка 1
Тацяна широка расчыніла вароты, каб больш было святла, і пачала пхаць у пяхцер сена.I раптам нехта зверху ціха паклікаў яе:— Таня.Яна ўздрыгнула, выпрасталася, баючыся падняць галаву.— Таня! — паклікалі гучней, і зашумела сена.Яна перамагла страх і зірнула ўгару. Над яе галавой на сене стаяў Жэня Лубян. Яна раззлавалася: другі раз ён палохае яе. «Дурань такі! Усё жартачкі яму», — захацелася даць яму добрую аплявуху, каб ён больш не з"яўляўся так нечакана і не палохаў.— Чаму ты топчаш сена? Злазь! — рашуча загадала яна, нават не прывітаўшыся.Ён скочыў да яе, яна ўбачыла яго твар і змоўкла. Можа, першы раз за ўсё жыццё яна не ўбачыла ў яго вачах знаёмых, жартлівых іскраў смеху. Яны гарэлі нейкім агнём, а твар быў шэры, ажио чорны, з запалымі шчокамі.— Што ў нас, Таня?Яна ўспомніла пра начное наведванне гітлераўцаў і адчула, як халадзеюць пальцы, у якіх былі заціснуты жмені сена. Яна расшчапіла іх, і сена выпала.— Немцы былі ў вас пад раніцу...— I што? — нецярпліва схапіў яе Жэнька за руку.— Не ведаю... Мабыць, вобыск рабілі.— Вобыск... Эх, — уздыхнуў ён. — Хадзем!— Яўген! Ты нікуды не пойдзеш! — адгукнуўся нехта з сена па-руску з волжскім вымаўленнем. Праз хвіліну з сена спусціўся і стаў побач з імі стары ўжо чалавек з густой барадою, у нямецкім шынялі. На шыі яго вісеў аўтамат.— Не пойдзеш... Там засада можа быць. Няхай опечатку вось яна сходзіць, суседка. Гаспадыні раніцою ходзяць адна да адной. Ідзі, дзяўчына, разведай, што там у яго хаце, — звярнуўся ён да Тацяны. — Ды добра глядзі і хутчэй вяртайся.Тацяна кіўнула галавой і, забыўшыся на сена, хутка пайшла з пуні. Яна перабегла свой двор, вуліцу і толькі ў двары Лубянавых спынілася ў нерашучасці. Яе спыніла цішыня ў хаце — такой цішыні не бывае раніцой ў сялянскай хаце. «I ў печы не паляць... Што ж гэта такое, — з нарастаючым хваляваннем думала яна, баючыся ступіць на ганак. — Дзе яны? Можа, дамоў пайсці, бацьку паклікаць. Але ж яны прасілі хутчэй... Хутчэй!..»Узышла на ганак. I тут спынілася зноў: дзверы ў сенцы і з сянец у хату былі адчынены.«Значыцца, забралі ўсіх. Павялі. Але калі? Яны так хутка выйшлі і нікога не вялі...»Яна зайшла ў сенцы і зірнула ў хату. Жудасны крык сам вырваўся з грудзей. Яна аслупянела і доўга не магла зрушыцца з месца.Сярод хаты, раскінуўшы рукі, ляжала Ганна Лубян, маці Яўгена. Яе твар быў у крыві. А крыху далей, каля печы, абапершыся грудзьмі на нізкі ўслончык, стаяла на каленях, нібы малілася, старая бабуля. Яна была ў белай кашулі. На спіне, паміж лапатак, на кашулі чарнела невялічкая пляма крыві. Больш Тацяна не ўбачыла нічога. Ёй зрабілася млосна: закружылася галава, чорны туман паплыў перад вачыма. Амаль у непрытомнасці яна выйшла на ганак і, ухапіўшыся рукамі за слуп, доўга стаяла, прагна глытаючы марознае паветра. Але праз хвіліну схамянулася і кінулася бегчы.Яна бегла па снегу, не бачачы сцежкі, спатыкаючыся. Сэрца так калацілася, што здавалася, вось-вось вырвецца з грудзей.Партызаны заўважылі яе і кінуліся насустрач. Жэнька на бягу схапіў яе за рукі.— Што, Таня?Яна глытала паветра і не магла вымавіць слова. Але ён усё зразумеў і заскрыгатаў зубамі.— Гавары ж! — крыкнуў ён. — Што?Яна заплакала. Ён адпіхнуў яе ад сябе і пабег да вёскі.— Іх няма там? — спытаў таварыш Лубяна.— Няма, — нарэшце адказала яна. Стары партызан пабег за Жэнькам.Калі яна, хістаючыся, зноў зайшла ў хату, там ужо былі бацька, Люба і стары дзядуля — сусед Лубянавых. Мужчыны стаялі моўчкі каля дзвярэй, зняўшы шапкі. Жэнька стаяў на каленях каля маці, падняўшы яе галаву. Ён пяшчотна сціраў далоняй кроў з яе лба і шаптаў: