Глыбокая плынь, частка 1
— Хто?— Хто... Немцы. — I, секунду пемеўчеўшы, рвстлумачыле: — 3 еўтеметв... у грудзі.Хелодныя мурешкі пребеглі пе спіне ў Тецяны ед гэтых слоў.Яне зезірнуле ў твер сястры, есветлены полымем дагереючей хеты. Шводнея рысе не рухелеся на ім, твар нібы акемянеў і быў бледны-бледны. Толькі новыя незнаемый складкі ляглі каля губ. Вочы былі сухія і тексеме нерухомыя. Зерыве пежеру едлюстроўвелеся ў іх.Любе не плакала. Тацяне зрезумеле, што яне не плекеле і реней. Горе ў некелькі хвілін састврылв дзяўчыну.Некалькі хвілін яны сядзелі моўчкі. Потым Люба задуменна сказала, нібы самой сабе:— Я да пертызен пейду.— Келі? Зарез? — здзівілеся Тецяне.— Не, зераз я не ведаю, дзе яны. Як толькі Жэньке прьійдзе яшчэ рез.Змораныя трохмесячнай няволяй, людзі пачалі чакаць звароту Чырвонай Арміі, хоць і ведалі, што армія далёка, а немцы штодня крычаць, што захапілі Маскву. Нямногія верылі ім.Звычайныя радавыя людзі паступова пачыналі разумець, што да чаго і што ім трэба рабіць. Чуткі аб дзейнасці партызан актывізавалі народ. Тады і акупанты пачалі мацаваць сваю ўладу. У вёску ў дапамогу Міцьку Зайцу прыслалі чатырох чужых паліцэйскіх. Паліцаі штодня былі п"яныя і нахабна рабавалі сялян. За гарэлку яны прадавалі кулакам, што невядома скуль павярталіся, калгасныя будынкі.3 болем у сэрцы глядзелі калгаснікі, як кучка нягоднікаў бязлітасна знішчае тое, што стваралася іх упартай працай на працягу некалькіх год. Хтось не вытрымаў гэтага і ў адну цёмную восеньскую ноч запаліў калгасны двор, дзе заставаліся яшчэ галоўныя будынкі.Вяскоўцы, сабраўшыся на пажар, «грэлі вочы», як кажуць, і ціха размаўлялі паміж сабой, ухваляючы смельчака. Усе паліцэйскія ў гэтую ноч былі такія п"яныя, што ніводзін з іх не змог нават прыйсці на пажар. Толькі стараста, Ларывон Бугай, падышоў да мужчын і ціха сказаў:— Тушыць бы трэба.Яму адказалі ззаду, з цемры:— Нічога. Ты не будаваў. А мы пабудуем новыя. Сярод жанчын шаптала старая Сцепаніда:— Свіран, свіран яшчэ трэба. Збожжа там у іх. Свіран стаяў асобна ў маладым калгасным садзе. Тамляжала сабранае акупантамі збожжа, і паліцэйскія вартавалі яго.Ледзь управілася прашаптаць гэтае пажаданне старая Сцепаніда, як нехта з натоўпу крыкнуў:— Глядзіце — свіран гарыць!Свіран успыхнуў адразу агромністым полымем, відаць, абліты бензінам. Да яго з вяскоўцаў ніхто не райшоў. Усе засталіся каля калгаснага двара, пільнуючы, каб пажар не перакінуўся на бліжэйшыя хаты.А на другі дзень, як па змове, уся веска смела гаварыла аб тым, што пажар учынілі самі паліцэйскія: раскраўшы і прапіўшы збожжа, яны хацелі замесці сляды свайго злачынства. За гэтыя размовы паліцэйскія моцна пабілі некалькі чалавек. Але следчы камендатуры, які прыехаў цераз дзень, відаць, паверыў гэтым сцверджанням, і ўсе чацвёра чужых паліцэйскіх былі заменены новымі.Напярэдадні вялікага свята — 24-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі — у вёску прыбылі яшчэ шэсць паліцаяў з кулямётамі. Кулямёты паставілі на гарышчы ў школе. Паліцаі ўсю ноч патрулявалі вёску, зазіралі ў вокны хат.Людзі насцярожыліся, прытаіліся і вялікае свята адзначалі моўчкі, кожны ў сваёй сям"і, успамінаючы мінулыя гады, бацькоў і братоў. Дзе яны? Як адзначаюць гэты дзень? Што цяпер у Маскве? Пытанні гэтыя хвалявалі кожнага чалавека. Паўжыцця б аддаў кожны, каб ведаць усю праўду аб Вялікай зямлі; аб роднай арміі. Многа было розных чутак, сумных і радасных, але пэўнага ніхто нічога не ведаў, і гэтая невядомасць была найвялікшай пакутай.