Глыбокая плынь, частка 1
— Сяргей Фядотавіч?— Ён самы. Дзівішся, стары?— Ёсць чаму. Разам вы кіравалі, разам, значыцца, і ваюеце.— Разам будавалі жыццё, разам павінны і абараняць яго, — адказаў Прыборны. — Але. Сядзем, сябры.Прыборны зняў з шыі аўтамат і апусціўся на зямлю, пад дубам. Лясніцкі і Маеўскі селі побач, адзін насупроць другога.— Ну, пачастуй хоць тытунём, калі мядку няма. У цябе ж усё адменнае, стары чараўнік, усё першага гатунку. Эх, а з"еў бы я цяпер мядкуI — з асалодай цмокнуў губамі Прыборны.— Я магу прынесці, Сяргей Фядотавіч, — адказаў Карп.— Ды ну? Усё-такі захаваў?— Пудзікаў дзесяць.— Малайчына! — весела засмяяліся Прыборны і Лясніцкі.Закурылі. Хвіліну памаўчалі. У небе пачалі запальвацца першыя зоркі.Цішыню парушыў Лясніцкі.— Што ж змоўклі? Расказвай аб жыцці, Карп Пракопавіч.Маеўскі цяжка ўздыхнуў.— Што ж тут расказваць! Самі ведаеце. Не жыццё, а пакуты... Пекла. Калі толькі скончыцца гэта?— Хутка, — усміхнуўся Лясніцкі. — Але ўсё-такі давядзецца пазмагацца. Нішто не прыходзіць само. Тым болып такая перамога. Вораг наш моцны, хітры і бязлітасны... Мэта яго — знішчыць наш народ, захапіць нашу зямлю, наша багацце. Галоўнае ён бярэ зброяй... але ў апошні час, калі зброя яго пачала тупіцца, ідзе на розныя выдумкі, хітрыкі... Але наш народ не верыць яму. Не павінен верыць ніводнаму фашысцкаму слову. Тады хутчэй будуць расці нашы рады, — сакратар райкома змоўк, а пасля нечакана спытаў: — За што яны спалілі цябе?Маеўскі расказаў.Прыборны і Лясніцкі пераглянуліся паміж сабой і ўсміхнуліся.— Проста скарб гэты хлопец. Шбы прысутнічаў там, — сказаў Прыборны.— Хто? — не зразумеў Маеўскі.— Адзін наш партызан, — адказаў Прыборны.— Ваш сусед, — дадаў з усмешкаю Лясніцкі.— Нешта даўно ён не з"яўляецца ў нас. Мае дзяўчаты з нецярплівасцю чакаюць яго.— Навошта ён ім?— Адна, дачка нябожчыцы Хрысціны, да вас хоча з ім пайсці, а мая — пабачыць старога знаёмага. Яны ў школе разам вучыліся некалі.Лясніцкі спытаў:— Але, да слова прыйшлося... Хто муж тваёй Тацяны і дзе ён цяпер?Маеўскі збянтэжана закашляў.— Кхе-кхе... Як вам сказаць? Няма ў яе мужа.— Няма?— Вы не падумайце, Павел Сцяпанавіч, чаго дрэннага. Справа ў тым, што дзіця гэта не яе, — і стары шчыра расказаў гэтым двум партызанскім камандзірам, аб чым ведалі толькі ён ды Тацяна і што яны трымалі ў вялікім сакрэце нават ад старэйшай замужняй сястры Тацяны.Камандзір і камісар слухалі Маеўскага з цікавасцю. У адзін голас выказалі сваё захапленне дзяўчынай.— Гераічны ўчынак. Вось, камісар, яшчэ адзін яскравы прыклад. Ганарыцца трэба такой дачкой, стары чараўнік.— Сапраўды, у такім узросце — і ўсынавіць, ды яшчэ ў такі час... Малайчына!Іх словы ўсхвалявалі Маеўскага. I ўстрывожылі. «Яскравы прыклад?..» Чаго? Навошта ім гэты прыклад? I ён ціха сказаў:— Але аб тым, што гэта не яе дзіця, не ведае ніхто, нават... жонка мая...— Правільна! Няхай ведае аб гэтым як мага менш людзей. Будзе лепей, — адказаў Лясніцкі і, памаўчаўшы, спытаў:— Значыцца, сям"я ў цябе надзейная? За старога адказаў Прыборны:— Як бачыш... Жонка толькі ў яго злая. Не крыўдзіся, стары. Нядобрая баба, неразумная. Вось тут памыліўся, пчаліны кароль.Маеўскі збянтэжыўся і нічога не адказаў. Хвіліну памаўчалі. Навокал панавала цішыня. Толькі дзесьці далёка ў лесе завыў воўк.Лясніцкі схамянуўся.— Але да справы. — I звярнуўся да Маеўскага: — Нам трэба твая дапамога, Карп Пракопавіч. Гавары адразу — згодзен. Не баішся?