Глыбокая плынь, частка 1
— Дык што ж будзем рабіць, дзеці? — спытаў ён у Дзяўчат, якія ціха рыхтавалі вячэру, перашэптваючыся паміж сабой. — Не чакаць жа нам, пакуль яны і нас прыкончаць...А я думаю, дзядзька, — адгукнулася Люба, — пакуль што яны нікога чапаць не будуць. Пачакаюць. Яны зрабілі гэта, каб напалохаць людзей і спыніць рост партызанскіх атрадаў, Яны пачакаюць цяпер. Яны зрабілі гэта не толькі ў нас...— Ды ты адкуль ведаеш усё гэта? — здзіўлена спытаў Карп. А Тацяна паглядзела на сястру і канчаткова пераканалася, што тая была не ў Залессі.— Людзі ў Залессі казалі.— Людзі... Людзі цяпер шмат чаго нагавораць. А хто ведае, што думав звер, куды ён накіруецца ў наступную ноч? — I стары цяжка ўздыхнуў: — Эх, з Паўлам Сцяпанавічам не ўправіўся пагутарыць. I ісці не магу. Зусім расхварэўся... А трэба параіцца.Іх размову спыніла з"яўленне жонкі старшыні калгаса Мар"і Зайчук з малодшым сынам. У хворай жанчыны і ў шасцігадовага хлапчука былі чырвоныя заплаканыя вочы. Хлапчанё тулілася да маці і палахліва шаптала:— Я баюся, мамачка. Мне страшна...Жанчына, зайшоўшы ў хату, разгубілася і не ведала, што гаварыць.— Вы ўжо выпальваеце? — звярнулася яна да Любы. — Добра вам усім разам... Вось вы і выпалілі і вячэра гатова ў вас... А я... адна... адна, а іх пяць... Насця пайшла, — яна не сказала, куды пайшла яе старэйшая дачка. — Я адна... I нічога не рабіла яшчэ, рукі апусціліся, — і раптам заплакала, за ёй заплакаў і хлапчук.Тацяна абняла яе за плечы, правила і пасадзіла на канапу.— Супакойся, цётка Мар"я. Люба, дай вады.— Не трэба, Танечка, — жанчына ўзняла галаву, убачыла на печы Карпа і звярнулася да яго:— Што ж гэта такое, дзядзька Карп? Што ж гэта яны робяць? А-а? Як жа жыць цяпер людзям? Гэта ж яны сёння па нас прыйдуць, сыночак мой... А бацька ж ваш... — яна зноў заплакала і гаварыла праз слёзы: — Бацька ж ваш так наказваў мне сцерагчы вас, ягадкі вы мае. А як жа я вас усцерагу ад гэтых людаедаў? Любыя вы мае!.. Куды ж нам схавацца ад іх? Дзядзька Карп, родненькі мой, парайце ж вы нам...«А што, калі ўсе так напалохаліся?» — падумала Тацяна і чамусьці раззлавалася на гэтую хворую жанчыну, на яе слабасць.Магчыма, і бацька адчуў гэта ж, бо сярдзіта сказаў:— Перестань, Мар"я! Слязамі не паможаш. А баяцца няма чаго. Сёння яны не з"явяцца, а там пажывём — пабачым.— Ой не, дзядзечка, прыйдуць яны зноў. Кажуць, кожную ноч будуць па столькі знішчаць, аж пакуль нікога не застанецца, — перастаўшы плакаць, выціраючы рукавом слёзы, адказала Мар"я.— Не гавары глупства!.. Дзяцей не пал охай! Так мы і дамо ім сябе знішчыць! Як жа, няхай чакаюць! Не бойся!— Ды я сама не баюся. Вось за іх дрыжу. Мне ўсё адно паміраць, а яны павінны бацьку дачакацца. Іван, як уходзіў, гаварыў: «Сцеражы, Мар"я, іх...» А як жа мне ўсцерагчы, калі такое?.. Вось і прашу я: людзі добрыя, дапамажыце мне захаваць маіх птушанят. — Яна паднялася, падышла да печы, зашептала: — Усіх ужо развяла па людзях, адзін вось застаўся, меншанькі самы. Дзядзька Карп? — яна ўтаропіла на яго позірк.Карп маўчаў. Дзяўчаты глядзелі на яго, чакалі, што скажа ён.Хлапчук таксама прытаіў дыхание і паглядаў то на маці, то на дзядзьку.— Адна застануся ў хаце... Няхай ужо мяне адну. А вось людзі добрыя не пакінуць іх, і дачакаюцца яны таго светлага дня і свайго бацьку...Карп задуменна, не спяшаючыся, пачухаў патыліцу.— Бачыш, Мар"я... Як табе сказаць?.. Ты ведаеш, што мы таксама не з надзейных. Я баюся, што да нас яны могуць у першую чаргу дабрацца.