Глыбокая плынь, частка 1
— Шкада, што зброі мала.— Нічога, Сяргей, будзе зброя і будуць у нас партызанскія брыгады, дывізіі.Галінка арэхавага куста балюча секанула Прыборнага па твары. Ён гучна вылаяўся.— Камісар, галлё не ад пускай так. Вочы высек, ліха яа цябе!Лясніцкі засмяяўся.— А ты на пяты не наступай.Хвіліну яны прайшлі моўчкі. А потым Лясніцкі зноў звярнуўся да перарванай гутаркі і пачаў развіваць план разгортвання партызанскага руху. Хоць гутарка гэтая і вялася паміж імі амаль кожны дзень, Прыборны заўсёды слухаў з цікавасцю, бо кожны раз сакратар райкома выказваў усё новыя і новыя цікавыя думкі. Прыборны захапляўся сваім камісарам і часта думаў: «Як ён хутка перастроіўся! Колькі прайшло таго часу, як ён з такім вось энтузіязмам сеяў і будаваў. А сёння — такі салдат! Нібы ўсё жыццё толькі і займаўся тым, што ваяваў».Сам Прыборны быў удзельнікам грамадзянскай вайны, камандаваў ротай, але Лясніцкаму ў той час было ўсяго якіх дзесяць год. Ён ніколі да гэтага не бачыў вайны.X Снег выпаў уначы. Ён ішоў некалькі гадзінперад раніцаю і пакрыў усё белай пушыстай коўдрай. Пасля доўгай шэрай восені хаты і дрэвы выглядалі нібы адноўленыя і асвятляліся мяккім лагодным святлом не толькі зверху, але і знізу, ад зямлі. Ад гэтага святла і раніца настала раней, чым учора, калі зямля была яшчэ чорная і ўсё навокал — шэрае і сумнае.Тацяна прачнулася, пачуўшы, як звычайна, асцярожныя крокі бацькі. У хаце было зусім светла.«Ах, соня якая я! Дагэтуль спаць!» — дакарала яна сябе, але, зірнуўшы ў акно, зразумела, адкуль гэтае святло, і ў душы ў яе таксама зрабілася светла. Зудучы ўжо і дарослай, яна заўсёды з дзіцячым захапленнем і шчырай радасцю сустракала першы дзень зімы.Прыемна і цікава было бачыць, як за адну ноч усё раптам робіцца не такім, як учора, набывае новы выгляд, нібы аднаўляецца. Не дзіўна, што ад гэтага і ў душы святлее.— Снег, тата? — нібы не верачы сваім вачам, спытала яна і борзда пачала апранацца; апрануўшыся, штурханула Любу, якая спала на суседнім ложку.— Любка, снег!Люба прачнулася, прыжмурыўшыся, паглядзела на вокны, пазяхнула і зноў павалілася тварам у цёплую падушку.Тацяна тым часам схапіла вёдры і выбегла на двор. Ад нязвыклага зіхацення снегу самі жмурыліся вочы. Пушыстыя рэдкія сняжынкі садзіліся на гарачы твар, на рукі, прыемна асвяжалі скуру.Тацяна, забыўшыся на момант на ўсё, па-дзіцячаму весела ўсміхалася, аглядаючыся навокал. Пасля таго як у студні знайшлі забітага ката (гаварылі, што гэта справа п"яных паліцаяў), увесь завулак браў ваду з дальняга калодзежа або з рэчкі. Да рэчкі было далей, але Тацяне захацелася прайсці па першаму снегу як мага далей. Яна перасекла вуліцу і паўз двор Лубяніхі накіравалася да рэчкі. Спачатку яна не думала ні аб чым і зауважала толькі хараство першага зімовага дня, любавалася ім. Але праз хвіліну запаволіла крок, потым спынілася ў канцы гарода і азірнулася навокал. Ззаду і ўправа дзвюма доўгімі вуліцамі раскінулася сяло. Над белымі дахамі падымаліся белыя дымкі. У белым убранні стаялі сады. А за садамі праз сетку сняжынак вырысоўвалася мутна-белая сцяна хваёвага лесу. Лес абгінаў сяло дугой. У бок рэчкі хвойнік змяняўся маладым дубняком. А за рэчкаю рассцілаўся абшар поля з раскіданымі па ім вёскамі. Каля рэчкі, на вузкай паласе лугу, стаялі стагі. А калі ўзысці на ўзгорак, што за рэчкаю, ці тут, на гэтым беразе, залезці на вярбу або дуб, то там, удалечыні на захадзе, можна ўбачыць другія стагі — у шырокіх дняпроўскіх лугах. Тацяна паглядзела ў той бок і цяжка ўздыхнула. Ёй зрабілася раптам сорамна за свае дзіцячае захапленне, за сваю кароткую радасць. Балюча сціснулася сэрца. Няма чаму радавацца! Яна паставіла вёдры на снег і яшчэ раз аглянулася. Родная зямля! Прыгожая, чароўная! Па ёй хадзілі савецкія людзі, па-рознаму заўважалі і цанілі яе прыгоства, адны спявалі песні аб ёй, пісалі вершы, простыл і шчырыя; другія шукалі ў ёй карысных выкапняў, бралі ў лабараторыі, рабілі доследы... Але ўсе любілі яе, бо гэта была зямля бацькоў, зямля-маці, яна карміла і паіла сваіх дзяцей. А цяпер? Чужынцы топчуць яе, аплёўваюць, паганяць. А ў гэтай зямлі ляжыць яе маці... Тацяна сціснула кулакі. Як ніколі раней, адчула яна пякучы боль у сэрцы, нібы не па зямлі гэтай, а па грудзях яе прайшлі цяжкія брудныя боты чужых салдат і растапталі ўсё самае дарагое, самае любае.