Глыбокая плынь, частка 1
— Добрыя людзі пачынаюць з прывітання, малады чалавек, — сур"ёзна, нават крыху злосна адказала Тацяна. Яе сур"ёзнасць збянтэжыла Жэньку, і ён прывітаўся:— Ну, добры дзень, — і, падумаўшы, дадаў: —маладая Дзяўчына.Тацяна не стрымала усмешку, і гэта разбіла лёд сур"ёзнасці. Жэнька пад"ехаў да яе і працягнуў руку.— Ану цябе, Таня, з тваёй сур"ёзнасцю. Я рад, што спаткаў цябе. А то цябе не злавіць... Пракісла там у сябе...— Сам ты пракіс, — пакрыўдзілася Тацяна. Яна не магла дараваць яму свайго спалоху і надумала аб тым, як бы адпомсціць яму. Мабыць, Яўген зразумеў гэта і змяніў ход — сам зрабіўся не менш сур"ёзным, паважным і сказаў:— Добра. Сварыцца будзем пасля. Калі фашыстаў разаб"ем. Цяпер ёсць справы важнейшыя.Пасля гэтых слоў Тацяна ўраз забыла сваю крыўду і насцярожылася.— Раскажы лепей, як жывеш, што робіш.I толькі цяпер яна пачала з незахаванай цікавасцю разглядаць таго, каго так доўга жадала спаткаць, аб кім у вёсцы расказваюць легенды. Яўген быў у новым кажуху, у валенках, у цёплай заячай шапцы. Зброі ў яго не было бачна, але Тацяна звярнула ўвагу на адтапыранае крысо кажуха і на раздутыя кішэні. У яго выраслі маленькія вусікі, і яны рабілі яго малады, амаль што яшчэ дзіцячы твар нейкім прывабным і крыху смешным.«Каб ён з такімі вусікамі ў школу з"явіўся», — падумала Тацяна і ўсміхнулася. Жэньку, відаць, не падабалася, што яна так доўга разглядае яго, і ён нахмурыўся.Тацяна апусціла вочы.— Як жыву? Дрэнна жыву, — адказала яна на яго пытанне. — Пачала дзяцей вучыць і спалохалася. Сёння вось кінула сваю школу і ўцякла ў лес.— Арыштаваць хацелі? — бліснуў вачыма Лубян.— Не... Проста сама разгубілася і не ведала, што рабіць. Я ж пачала вучыць толькі вашых, Сярожку і Ленку, а тут раптам сёння прыходзіць цэлая гурба дзяцей, просяць прыняць у школу. Выходзіць, што я без усялякага дазволу ўлады арганізавала школу і не абыякую, а савецкую. Што ты скажаш на гэта?— Думаю, што яны дурні, калі не арыштавалі цябе да гэтага часу.Тацяна здзіўлена ўзмахнула брывамі.— Сур"ёзна. Канспірацыя называецца... Двух чалавек вучыла, а ўся веска ведае... Ды болып таго, усе ведаюць, як ты вучыла іх... Думает, я выпадкова спаткаў цябе? Я да цябе ехаў па заданию... — ён крыху памаўчаў,думаючы, як назваць таго чалавека, па заданию якога ён ехаў, камісара... Каб папярэдзіць цябе... Разумеет?Цяпер Тацяна ўжо з павагаю і ўдзячнасцю глядзела на свайго старого сябра, забыўшыся на ўсе крыўды.«Вось ён які!» — з захапленнем надумала яна.— Нельга так працаваць.— А што ж рабіць? Не займацца?— Займацца трэба. Дзяцей трэба выхоўваць, а інакш іх галовы могуць забіваць усялякай фашысцкай хлуснёй. Дзе-нідзе яны спрабуюць ужо рабіць гэта. Разумеет? Хадзем, а то яшчэ які сабака пабачыць, — прапанаваў раптам Жэнька.Яны пайшлі ў глыб лесу. Яна па сцежцы, а ён на лыжах — побач. Яна з цікавасцю глядзела збоку на прыгожы твар з дзіўнымі вусікамі і прагна лавіла кожнае слова з таго, што Жэнька гаварыў.— Бачыш, яны хочуць паказаць сябе гаспадарамі, а таму і дазваляюць такую раскошу, як школы. А мы ім павінны паказаць, што сапраўднымі гаспадарамі па-ранейшаму з"яўляемся мы, савецкія людзі. Разумеет? Няхай будуць школы, дазволеныя ўладай, — сказаў ён са злоснай іроніяй на слова «ўлада». — А ў школах павінны быць нашы настаўнікі, і вучыць яны павінны так, як трэба... Разумеет?Тацяна заўважыла, што ў яго ўсё яшчэ трымаецца старая школьная прывычка — перапытваць — «разумеет?». Бывала, адказваючы на ўроку, ён задаваў гэтае пытанне настаўніку, выклікаючы дружны смех у класе.