Глыбокая плынь, частка 1
дму захацелася адпомсціць людзям за сваю шматгадовуюврыўДУ.«Буду я вам зноў дзяліць палеткі», — падумаў ен тады са злоснай радасцю.Але, будучы чалавекам сумленным, праўдзівым, ён вельмі хутка зразумеў, што памыліўся. Не гаспадаром ён стаў, а халуём у чужынцаў, якім ён патрэбны толькі ў тьім выпадку, калі будзе прадаваць сваіх людзей. Але гэтага ён не мог рабіць. Выпадкова спаткаўшыся з партизанам!, ён звязаўся з імі і сумленна вйконваў іх заданні. Яўген Лубян, які ў першйя дні пагражаў павесіць старасту на асіне, пасля смела заходзіў да яго. I стари палюбіў гэтага адважнага, вясёлага хлопца, як роднага сина....Кальнула думка:«А раптам ён дома? Ён часта наведвае», — і Бугай знарок сказаў вельмі гучна:— Хата Лубяна, пан яфрэйтар. Немец напісаў крыж.— Зайчук Алена.Якая? У вёсци дзве Алени Зайчук. Старая мнагадзетная ўдава, па вулічнаму прозвішчу Здориха, і ўрач — Алена Рйгораўна Зайчук. Урача няма з першага дня акупацйі. Кажуць, яна эвакуіравалася. Засталася толькі яе старая маці і живе адна. У Здорйхі — чацвёра дзяцей і два сини ў арміі. Якая ж з іх трэба немцам?«Пакажу доктариху, — рашыў стараста. — Што яни зробяць старой?»— Зайчук Іван.Старпшня калгаса. Аб ім таксама гавораць, што ён у партизанах. А дома — хворая жонка і пяцёра дзяцей. Старэйшая з іх — дзяўчйна год васемнаццаці, прыгажуня, пявуння, артистка. Яшчэ перад вайной Ларывон Бугай неяк выпадкова зайшоў вечарам у калгасны клуб і бачыў яе выступление. Яна выконвала ролю ўкраінскай дзяўчыны-нявесты. На ёй было вянчальнае плацце і вянок. Яе з"яўленне на сцэне сустракалі воплескамі. Яе прыгажосць здзівіла нават яго, старога чалавека. Пасля ён часта з пяшчотай думаў аб ёй, уяўляў у такім убранні. Цяпер уявіў яе і Генрыха Візэнера, здзекі над дзяўчынай, і яму зрабілася страшна. «Не пакажу! — цвёрда рашыў ен. — Ірады вы!»— Зайчук Іван, — яшчэ раз выразна паўтарыў гітлеравец.I ў старасты раптоўна нарадзілася новая думка.— Тут, — паказаў ён на дом Алены Зайчук.— Вас?Стараста паказаў два пальцы:— Два... Зайчук і Зайчук.Немец кіўнуў галавой і напісаў на сцяне побач з першым яшчэ адзін крыж.— Маеўскі Сяргей.«А гэты навошта ім?» — здзівіўся стараста. Сяргей Маеўскі — адвечны пастух. Сам ён у мінулым годзе хваліўся, што ў яго 50 год пастушынага стажу, і гэтаму верылі ў вёсцы. Жыў ён са сваей адзінай дачкой-калекай, гарбатай ад нараджэння. Хата яго стаяла побач з хатай старасты. I калі гаварыць праўду, гэта быў адзіны чалавек, якога Ларывон Бугай мог бы назваць сваім сябрам. Як суседзі, яны часта хадзілі адзін да другога, падоўгу гутарылі вечарамі. I нават цяпер, калі Бугай стаў старастам і ўсе ў вёсцы адвярнуліся ад яго, пастух па-ранейшаму заходзіў у хату і размаўляў так, як быццам нічога не здарылася.«Нейкае непаразуменне», — падумаў стараста, накіроўваючыся назад да сваей хаты.Генрых Візэнер нецярпліва паглядаў на гадзіннік і пачынаў нервавацца. Стараста вельмі доўга паказваў хаты. Заспявалі пеўні. Болып чакаць ён не мог. Падняўся і разам з салдатамі выйшаў на вуліцу. Салдат, які шпіёніў за старастам і яфрэйтарам, падбег і далажыў, што тыя вяртаюцца. Немцы пайшлі насустрач. I тут ў Візэнера нарадзіўся новы план. Ён злосна вылаяў сябе за тое, што не дадумаўся да гэтага раней і дарэмна патраціў столькі часу.«Вядома, так будзе лепш. Будзе сведка... Няхай распытваюць у яго», — і сказаў перакладчыку: