Глыбокая плынь, частка 1
Стараста скончыў абмятаць снег і моўчкі пайшоў і сеў каля стала. Табурэтка зарыпела пад яго цяжкім целам.Тацяна разглядела старасту з цікавасцю і агідай, як калісьці першага немца. Да вайны яна проста не зауважала гэтага чалавека, не цікавілася ім. Ды і не часта ён трапляўся ёй на вочы.I вось ён прыйшоў, з"явіўся ў той момант, калі аб ім гутарылі, раіліся, як пайсці да яго і сказаць аб школе. З"явіўся, як здань, злы дух, перабіў іх гутарку і сам маўчыць, наваліўшыся локцямі на стол. День ад яго на сцяне быў непамерна вялікі і страшны. Тацяне здалося, пгго ён сваім велізарным целам заняў усю хату, сціснуў паветра і ад гэтага цяжка дыхаць. «Вось ён які, здраднік, думала яна. — Быў наш чалавек, хадзіў па адной Зямлі, вітаўся з усімі і яму адказвалі, карыстаўся ўсім нашым, савецкім, і раптам здрадзіў усяму роднаму, прадаў сябе і другіх прадае. Блукае, як здань. Чаго ён прыйшоў? I як гэта да вайны ніхто не разгадаў яго? Ён і ў кал гас не хацеў уступаць, з людзьмі баяўся сустракацца. Воўк... Цяпер гэта на твары яго можна прачытаць... Якая звярыная морда!»Твар яго быў шырокі, квадратны, зарослы кароткай чорнай барадой. Бровы густыя, заросшыя над пераносіцай, і ён глядзеў з-пад іх, не паднімаючы галавы. «Як бадлівы бугай, — падумала Тацяна. — Недарэмна ў яго прозвішча такое».Стараста кашлянуў і ахрыплым басам сказаў:— Снег ужо лішні падае.— Але... снежная зіма, — згадзіўся Маеўскі.Зноў хвіліну памаўчалі. Тацяна бачыла, што гэтае вымушанае маўчанне страшэнна прыгнятае ўсіх. Бацька некалькі разоў кашлянуў у кулак. Люба нервова стукала нагой аб нагу і, не адрываючыся, глядзела на Тацяну.— Ну, як жывеш, Карп Пракопавіч? — нарэшце спытаў Бугай.— Ды бачыш, як жыву. У чужой хаце. Стараста ўздыхнуў.— Добрая жанчына была Хрысціна. Царства ёй нябеснае, — і перахрысціўся. — Нізавошта загінула...У-у, яшчэ хрысціцца, гад!.. Юда!» — падумала Тацяна.— Што ж, трэба хату будаваць, Карп Пракопавіч. Лес пад бокам.— Не, Ларывон Гаўрылавіч... Я вырашыў пачакаць...— Пакуль свае вернуцца? — усміхнуўся стараста.— А хоць бы і так... У нас з табой сыны там... Нам ёсць каго чакаць.Стараста ўздыхнуў зноў.— Мабыць, не вярнуцца ім. Сілішча такая...— Хто ж яго ведае. Я так скажу: не нашага розуму гэта справа. Наша справа чакаць — а што далей? Я асабіста так думаю, — заключыў асцярожна Маеўскі.— Яно так... Але жыць жа трэба неяк, трэба прыстасавацца да жыцця.Люба не вытрымала і іранічна заўважыла:— Вы, пан стараста, ужо прыстасаваліся. Навошта вам турбавацца?Карп Маеўскі кінуў на пляменніцу папераджальны позірк. Бугай не звярнуў увагу на яе словы і працягваў разважаць далей:— Хата, напрыклад, свая пры ўсякай уладзе патрэбна.— Але не пры той, якая паліць гэтыя хаты і забівае старых, — зноў не вытрымала Люба.— Што зробіш, дачка. На вайне ўсялякае бывае. I ўсякія людзі на вайне. Адны — людзі як людзі, другія — звярамі робяцца... Але жыццё павінна ісці сваім парадкам... Народ павінен жыць, — філасафічна разважаў ён. — Вось, напрыклад, дзяцей вучыць трэба, — ён павярнуўся да Тацяны, яна насцярожылася. — Калі ўсё гэта скончыцца — невядома. А дзеці бегаюць без усялякага догляду. У мяне вунь двое. Учора снарад дзесь знайшлі. I дзе яны зімой выкапалі яго? А былі б у школе — ведалі б сваю справу.Бацька здаволена кіўнуў Тацяне галавой. Стараста хвіліну памаўчаў.— 3 нашай вёскі нешта настаўнікаў мала выйшла. Трое толькі. У Залессі, напрыклад, — ажио дванаццаць чалавек. У нас усё камандзіры. Восем камандзіраў.