Глыбокая плынь, частка 1
Яна схапілася за грудзі і прагна глынула марознае паветра, захлынулася ім. I тут жа нарадзілася новае пачуцце. Гэта была нейкая новая любоў да радзімы і новая нянавісць да захопнікаў. Яна ненавідзела іх з першага дня вайны, нянавісць гэтая расла пасля кожнай сустрэчы з акупантамі. Але тое, што яна адчула ў той момант, было сапраўды новым пачуццем, новай нянавісцю, актыўнай, кіпучай. Пачуцце гэтае патрабавала дзеяння, неадкладнай пометы тым, хто растаптаў яе шчасце. «А што я рабіла да гэтага? — падумала яна. — Нічога... Сядзела і чакала, пакуль другія прынясуць вызваленне...» Праўда, пасля спаткання з партызанскімі камандзірамі бацька даручыў ёй і Любе гутарыць з жанчынамі, з моладдзю, час ад часу прыносіў ім зводкі Саўінфармбюро. Дома яны з Любай перапісвалі гэтыя зводкі ў некалькіх экземплярах і потым распаўсюджвалі па вёсцы. Люба праводзіла гэтую работу галоўным чынам на гулянках моладзі, на вечарынках і рабіла гэта з энтузіязмам, з захапленнем. Тацяну таксама цягнула да моладзі, ёй таксама хацелася пабыць на вечарынках, пагутарыць са сваімі аднагодкамі. Але яна не магла гэтага зрабіць. Старэйшыя жанчыны сурова асудзілі б яе за тое, што яна кінула дзіця, забылася на мужа, які, магчыма, у гэты час дзе-небудзь сыходзіць крывёю. 1мя «салдатка», як называлі яе старыя жанчыны, многаму абавязвала жонку франтавіка, за паводзінамі кожнай салдаткі сачылі дзесяткі пар вачэй. I Тацяна вымушана была працаваць пераважна з жанчынамі.«Узяўся за гуж, дык не кажы, што не дуж», — думала яна аб сваей ролі.Жанчыны паважалі яе, верылі кожнаму яе слову, але, слухаючы невясёлыя зводкі Саўінфармбюро, цяжка ўздыхалі, выціралі вочы....Яна была ўсхвалявана ўвесь той першы зімовы дзень. Часта выходзіла на двор, у сад і зноў аглядала знаёмую разлегласць. Нейкая невядомая сіла цягнула яе ў лес. «Толькі там іх не было. Там зямля не патаптана іх ботамі. Там — нашы людзі», — думала яна.Хатняя работа пачала валіцца з рук. Абражала бурчание мачыхі, яе прычэпкі, на якія раней яна не звяртала ўвагі.Маеўскі заўважыў усхваляванасць дачкі і, спаткаўшы Ў двары, калі яна ішла з саду, ціха спытаў: — Што з табой, Танюша?Яна пільна паглядзела бацьку ў вочы і адказала пытаннем:— А што з вамі, тата?— Са мной? — здзівіўся бацька. — А што можа быць са мной?Яна недаверліва паківала галавой.— Навошта вы хаваецеся ад мяне, тата? Ці ж я не бачу? Я ўсё бачу. Пасля таго як вы спаткаліся з Лясніцкім... Да гэтага вы пакутавалі, як і я, ад няведання, ад бяздзейнасці. А цяпер бачу, другім жыццём вы зажылі. Ходзіце па вёсцы, размаўляеце, у старасты пачалі бываць. Значыцца, яны даручылі вам... Задание далі. Я ж бачу.Дзяўчына нахілілася да бацькі, заглянула ў вочы.— Тата, даручы і мне што... Дай работу. Я не магу больш сядзець так...— Я ж даў табе работу...— Якая ж гэта работа!.. 3 жанчынамі размаўляць... Яны лепей за мяне ўсё разумеюць, а зводку перадаць — дык гэта кожны можа.— Дурная ты!., за гэта вешаюць.— Няхай вешаюць... Але я не магу далей... Не магу! Сёння вось раніцой выйшла да рэчкі... Снег... Лес... Зямля наша... Усё наша... А як успомніла, дык так балюча зрабілася. I цяпер не магу супакоіцца. Накіруй мяне да партызан, тата. Мяне і Любу... Не магу я больш, не вытрымаю, зраблю што-небудзь такое, што... Бачыць іх не магу, — і яна раптам заплакала.Маеўскі пяшчотна пагладзіў яе руку.— Ну, вось і слёзы... Куды ж нам да партызан са слязамі? — Ён на момант задумаўся, а потым ціха сказаў: — Пачакай крыху, Танюша.