Глыбокая плынь, частка 1
Цяпер, седзячы ў машыне і бясконца курачы, ён аналізаваў спалучэнне акалічнасцей, якія ратавалі яго ад смерці.Каб не было гісторыі з дзяўчынай, ён, відаць, не пасадзіў бы Рэдара з сабой. Выходзіць, яна пакарала гвалтоўніка. Але уратавала яго, Візэнера. Рок.уц Маеўскія садзіліся абедаць, калі на вуліцы загурчалі маторы і каля іх спынілася машына з нямецкімі салдатамі.Тацяна паглядзела ў акно, пазнала салдат і, пабялеўшы,падхапілася і кінулася да калыскі, схапіла соннага Віцюна рукі. Дзіця прачнулася і заплакала.— Цішэй, сынок, цішэй, мой родны, — спалохана зашаптала яна, прыціскаючы яго да грудзей і захутваючы ў коўдру.Карп Маеўскі таксама падняўся і падышоў да акна.— Навошта ты ўзяла яго? — спытаў ён, а ў самога прыкметна дрыжалі рукі.Разгубленая Палагея забегала па хаце, не ведаючы, што рабіць: схапіла са стала міску з баршчом, вынесла ў кухню, але праз хвіліну вярнулася назад з гэтай жа міскай і зноў паставіла яе на стол.Немцы не спяшаліся заходзіць у хату. Карп і Тацяна сталі каля акна і назіралі за імі. Афіцэр пастроіў салдат каля машыны і нешта гаварыў ім, злосна выкрыкваючы асобныя словы.— Дзе ён? — спытаў Карп у дачкі.— Няма яго, — няўпэўнена адказала Тацяна.— Але ж гэта тыя?— Тыя.Стары Маеўскі цяжка ўздыхнуў і незаўважна перахрысціўся, хоць ніколі раней не рабіў гэтага. Дзіця перестала плакаць, і Тацяна паступова супакойвалася. Прысутнасць бацькі бадзёрыла яе. Яна ведала, што бацька нікому не дасць яе пакрыўдзіць. Праз хвіліну Генрых Візэнер распусціў строй і з трыма салдатамі накіраваўся ў хату.Ён спыніўся на парозе, хуткім позіркам акінуў пакой і людзей, спыніў цяжкі пагляд на Тацяне. I яна глядзела на яго, глядзела смела, дзёрзка, нібы выклікала на барацьбу.Візэнер зняважліва ўсміхнуўся і накіраваўся да яе. Бацька таксама зрабіў крок, пераразаючы яму дарогу, з намерам загарадзіць сабой дачку. Але Візэнер спыніўся і ціха сказаў:— О, о! Мутэр?..Доўга разглядаў ён Тацяну. Гэта была першая руская, да якой ён не адчуваў нянавісці. Гэтая маладая жанчына з дзіцем на руках падабалася яму.У сваю чаргу Маеўскія разглядалі яго па-рознаму. Бацька і дачка глядзелі на немца з нянавісцю. Яны нават не хавалі гэтай нянавісці. Каб Візэнер быў больш пільны і менш думаў аб сваім ратаванні, ён мог бы прачытаць гэтую нянавісць у іх вачах. Палагея разглядела афіцэра і салдат з цікавасцю і страхам. Нарэшце Візэнер перавёў позірк на стол, агідліва паморшчыўся і махнуў рукою.— Прыбраць са сталаі — загадаў перакладчык. Спалоханая Палагея ўсплёснула рукамі і пачала хуткапрыбіраць са стала. Але міска з баршчом выкаўзнулася з яе рук. Па падлозе пацякла лужа. Палагея схапіла са сцяны чысты ручнік і пачала выціраць боршч.«Дурная», — падумаў Карп і адвярнуўся.Салдаты выйшлі.Тацяна паглядзела ў акно і ўбачыла, як яны выцягнулі з машыны труп чалавека ў форме афіцэра. Яны павярнуліся, каб лаўчэй падняць яго, і яна пазнала свайго гвалтоўніка. Кінулася да бацькі.— Тата, гэта ён... Яго нясуць. Карп сціснуў яе руку.— Супакойся... Сядай. Ты не пазнала яго. Разумеет? Не пазнала, — шапнуў ён, загароджваючы яе сабой і прымушаючы сесці на ложак.Салдаты ўнеслі труп у пакой і паклалі на стол. Стол бУЎ кароткі, і ногі яго ў бліскучых ботах з высокімі заднікамі звісалі і ледзь не даставалі падлогі. Візэнер загадаў прынесці другі стол. Салдаты выскачылі ў кухню, змахнулі са стала посуд на падлогу, прынеслі стол і паставілі пад ногі забітаму.