Глыбокая плынь, частка 1
За стол Візэнер сеў адзін, паставіўшы каля дзвярэй двух узброеных салдат — вартавых. Але раней чым паЧаць есці і піць, ён загадаў Маеўскаму паспытаць стравы — правяраў, ці не атручана.Маеўскі паслухмяна выканаў яго загад. Візэнер супакоіўся і наліў віна.Падняўшы шклянку, ён ледзь прыкметна ўсміхнуўся, іранічна і сумна, і прашаптаў:— За жыццё...Пасля трэцяй шклянкі Візэнер ап"янеў. Падняўся і абышоў вакол стала, на якім ляжаў забіты, паспрабаваў выпрастаць яму сагнутую нагу. Але нага ўжо здранцвела. Хаксама застыла і рука, якую Рэдар прыціснуў да прастрэленай скроні. Расплюшчанае вока ледзяным асколкам глядзела на Візэнера. Ён дакрануўся да яго пальцам, але адхапіў руку, як ад гарачага. Вярнуўся да свайго стала. Зноў пачаў есці.Ва ўсёй гэтай сцэне было столькі агіднага і жудаснага, што ў Тацяны халадзела сэрца. Толькі прысутнасць бацькі бадзёрыла яе.Гітлеравец сядзеў да іх спіной і, відаць, забыўся на іх, заняты сваімі цёмнымі думкамі. Але за кожным іх рухам сачылі дзве пары сабачых вачэй вартавых. Тацяна і бацька сядзелі моўчкі. Гэта было пакутліва і абразліва. Здавалася, лягчэй памерці, чым сядзець так і глядзець на гэтую дзікую вячэру чужынца. Тацяна нават пазайздросціла мачысе, якая смела хадзіла з пакоя на кухню, на двор. Ёй хацелася таксама падняцца і выйсці на двор, пайсці ў сад, у лес і дыхаць, прагна дыхаць свежым восеньскім паветрам. У яе кружылася галава, падступала млоснасць. Але яна баялася падняцца, каб не ўпасці, баялася адысці ад бацькі.Маеўскі час ад часу пазіраў на дачку, ківаў ёй галавой. Ён добра разумеў яе становішча. Сам ён адчуваў сябе не лепш. Усё нутро гарэла ў яго ад нянавісці. Ажно хрумсцелі пальцы, якімі ён сціскаў у кішэні ручку рэвальвера.За акном замукалі каровы — вяртаўся з пашы статак.Тацяна ўздрыгнула, зразумеўшы, што ўжо вечар, што хутка будзе ноч. Ад гэтага зрабілася яшчэ больш жудасна.Што яны могуць зрабіць, калі надыдзе ноч! Што захочуць — тое і зробяць», — надумала яна. I, каб адагнаць гэтыя цяжкія думкі, прашаптала бацьку:— Хутка ноч, тата.— Ноч, — неяк несвядома паўтарыў Карп, але, глянуўшы на дачку, прашаптаў: — Не бойся... На ноч яны тут не застануцца, — і сам паверыў словам сваім.У пакой хутка ўбегла знадворку Палагея, расчырванелая, усхваляваная, і з крыкам кінулася да яго. — Што вы седзіцё тут, як святыя? А там кароўку павялі... Вунь, вунь вядуць яе, красулечку нашу, — загаласіла яна.Карп і Тацяна паглядзелі ў акно. Трое салдат правялі міма іхнюю карову.— Ну, чаго вы седзіцё? Чаго? — крычала Палагея. Афіцэр павярнуўся і глядзеў на іх не разумеючы.— Ну, чаго ты вылупіў вочы, стары пень? Прасі... Прасі афіцэра... Няхай аддадуць кароўку, пакуль не зарэзалі.— Пайшла ты да д"ябла са сваей каровай, — злосна адказаў Карп і падвярнуўся.Палагея аслупянела ад такога адказу, застыла на месцы з адкрытым ротам.Візэнер, выслухаўшы перакладчыка, усхапіўся з месца і ўтаропіўся п"янымі вачыма ў Маеўскага. Твар яго перакасіўся ад злосці. Крыкнуў гучным вісклівым голасам рускае слова:— Стаць!Маеўскі падняўся, не вымаючы рукі з кішэні пінжака.Візэнер дрыжачымі рукамі рвануў з кабуры парабелум і зрабіў крок да іх.Маеўскі таксама зрабіў рух: нахіліўся ў яго бок і болып высунуў з кішэні руку, якой трымаў рэвальвер.Некалькі хвілін яны глядзелі адзін аднаму ў вочы. Маеўскі глядзеў спакойна, крыху прыжмурыўшыся. Немец трымаў парабелум апушчаным, а таму стары не спяшаўся, упэўнены, што раней чым той падыме і накіруе на іх парабелум, ён зможа выпусціць увесь барабан.