Глыбокая плынь, частка 1
Многа жудаснага бачыла Тацяна за два месяцы, але гэтае палявакне за маці з грудным дзіцем — самае жахлівае. Яна глянула ў вочы няшчаснай маці і працягнула рукі.— Давайце...— Родная мая! Будзь маці яму, — яна схапіла і пацалавала Тацяніны рукі. — Бацька яго... Барыс Каганскі... Можа, вернецца, — яна не скончыла, дзіка аглянулася, згарнула хустку, у якую было загорнута дзіця, і, узяўшы яе, як бяруць дзяцей, хутка пайшла па дарозе назад.Яна ішла роўным кронам, пільна ўзіраючыся ў лес. Анямелыя людзі глядзелі ёй услед. Як птушка, ахвяруючы сабой, пакутная маці адводзіла небяспеку ад свайго птушаняці.Яна схавалася за паваротам дарогі. Тады схамянуліся бежанцы.— Пойдзем, — сказала старая жанчына. — Хутчэй адсюль!..I яны шпарка закрочылі далей.Тацяна асцярожна несла дзіця, якое моўчкі прытулілася да яе і глядзела назад, дзе засталася яго маці.— На, загарні яго, — сказала адна жанчына І, выцягнуўшы з кошыка прасціну, падала яе Тацяне.Ззаду заляскалі стрэлы. Людзі ўздрыгнулі, баючыся азірнуцца. Старая перахрысцілася.— Госпадзі, ратуй яе, няшчасную, і нас, грэшных, таксама.Праз хвіліну насустрач ім вылецелі пяць матацык-лістаў. Яны затармазілі матацыклы, і адзін з іх падбег да людзей.— Бэр страляйт дорт? — крыкнуў ён. Старая зразумела яго пытанне і адказала:— А гэта салдацікі вашы забаўляюцца. Палююць... на людзей.— Ах, забаўляйт! Палюйт! Ошэнь гут! — засмяяўся немец, але тут жа раптам нахмурыўся. — О, о! Ты хітры, русіш фрау! Дакумент!Усе выцягнулі дакументы.Забіраючы іх, гітлеравец хацеў адгарнуць прасціну і паглядзець дзіця. Тацяна смела адхіліла яго руку і спакойна сказала:— Дзіця хварэе брушным тыфам.— А, тыфус? — ён адхапіў руку, нібы апёкся, і не ўзяў яе дакумента. Астатнія дакументы ён сунуў у кішэню і ўскочыў на матацыкл, са смехам махнуўшы людзям рукою:— Пашоль!Тое, што ён забраў гэтыя бадай што нікому цяпер непатрэбныя паперкі, нікога не ўсхвалявала. Наадварот, усе з палёгкай уздыхнулі, бо адчулі, што галоўная небяспека мінулася: тыя, што страляюць там, ззаду, не пагоняцца за імі. Усе павярнулі галовы да Тацяны, і ў вачах іх засвяцілася захапленне дзяўчынай.— Смелая ты, дзеўка, — сказала старая. — Што ж ты будзеш рабіць з ім?— Расціць... Як сына свайго...— Няхай Бог памагае табе за твой добры ўчынак. Хутка дарогі іх разышліся. Жанчыны пайшлі далей па шляху, а Тацяна адна павярнула на прасёлачную лясную дарогу. Да роднае вёскі заставалася ўсяго восем кіламетраў, і яна не адчувала ўжо ні зморанасці, ні болю ў нагах. I думала яна ўжо не аб сабе, а аб гэтым маленькім чалавечку, якога асцярожна і няўмела туліла да пругкіх дзявочых грудзей. «Ну, вось я і маці, — падумала і ўсміхнулася. — Маці! Сама яшчэ дзіця... Не, не... Гэта мае дзіця, роднае. Я павінна пераканаць усіх у гэтым... Хай ніхто не ведае, пакуль нашы не вернуцца. Я год не была дома, і гэта мой сын. Мой...»Яна баязліва аглядалася, нібы баялася, каб хто-небудзь не падслухаў яе думкі.«А як яго завуць?» — схамянулася яна праз некалькі хвілін. Няпгчасная маці забыла паведаміць яго імя, яна сказала толькі прозвішча і імя бацькі. «Як жа яго назваць?»Доўга яна перабірала ў памяці розныя імёны, і ўсе яны чамусьці не падабаліся ёй. Потым неяк выпадкова прашаптала:«Віктар... Віця... Віценька, — і радасна засмяялася. — Ты будзеш Віця, мой маленькі... Запамятай гэта, сынок...»У родную вёску Тацяна прыйшла адвячоркам,