Глыбокая плынь, частка 1
I вось новы начальнік выклікаў яго да сябе.Дзень быў марозны. Звонка спявалі палазы. Коні фыркалі і легка беглі па наезджанай дарозе. На пярэдніх санках — трое салдат, на задніх — чацвёра; Генрых Візэнер — на сярэдніх, у зялёным вазку. Ён захутаўся ў вялікі чорны кажух і з прыемнасцю курыў сігару. Ехалі полем — знарок аб"язджалі лес. Снежная роўнядзь сляпіла вочы бляскам мільярдаў срэбных лусак. Генрых Візэнер хмурыўся і любаваўся цікавым краявідам. Ён успомніў, што ў кабінеце яго бацькі вісіць старая лубачная карціна. На ёй — такое вось зімняе поле і тройка сытых коней, запрэжаная ў вялікія сані. Коньмі кіруе малады чырванашчокі хлопец. Другой рукой ён абдымаў яшчэ больш чырванашчокую тоўстую дзяўчыну. I ў хлопца, і ў дзяўчыны вельмі тупыя твары. Па гэтай карціне Генрых з маленства ўяўляў рускіх, пакуль не спаткаўся з імі ў жыцці. I ён падумаў: «Поле падобнае. Але яны не... не такія. Упартыя, д"яблы... Але нічога, мы зламаем іх упартасць. Хай не радуюцца перамозе пад Масквой...»Камендант прыняў обер-лейтэнанта Візэнера ў яго былой кватэры падкрэслена ветліва, выслухаў даклад аб падзеях на яго участку і прапанаваў закусіць. Толькі пасля гэтага запрасіў у кабінет і прыступіў Да справы.— 3 вашага даклада, пан обер-лейтэнант, можна вывесці, што ў вашым раёне партызан няма. Даруйце... Але гэта не так. Яны ёсць, яны дзейнічаюць. Ні Вам, ні мне не ўдалося знішчыць іх. Болын таго, колькасць іх з кожным днём расце. Вось што для Нас самае страшнае.Генрых Візэнер насцярожыўся.— Гэтаму росту трэба пакласці канец! Дагэтуль мы Магаліся толькі з тымі, хто пайшоў у лес, не падумаўшы, што тыя, хто застаўся ў вёсках, — таксама партызаны і заутра могуць быць у лесе. Трэба адбіць у іх ахвоту ісці ў лясы. Разумееце? Трэба любымі сродкамі спыніць рост партызанскіх атрадаў. Прапанавана правесці невялікія прафілактычныя меры, — штурмфюрэр Койфер пакорпаўся ў паперах і выцягнуў адтуль адзін аркуш. — Недалёка ад вас, пан обер-лейтэнант, ёсць веска... веска... — ён паглядзеў у паперы, — Арэхаўка. Ведаеце? Гэта — рассаднік партызанскай заразы, іх кубло. Па няпоўных дадзеных, адтуль пайшло ўжо ў лясы сем чалавек. Перада мной спіс. Прашу вас запісаць сабе... Візэнер узяў паперу, дастаў вечнае пяро.— Слухаю, пан штурмфюрэр.— Кандыба Васіль, Лубян Яўген, Зайчук Алена, Зайчук Іван, Маеўскі Сяргей, Хахлоў Пётр, Шкаруба Якуб... Прапанавана, — штурмфюрэр хвіліну памаўчаў і зноў пакорпаўся ў паперах, — знішчыць іх сем"і. Даказана практыкай, пан обер-лейтэнант, што гэта найлепшы спосаб прымусіць падумаць іншых... Разумееце?Генрых Візэнер даў начальніку зразумець, што загад яго ўцяміў і выканае дакладна. Койфер падняўся таксама.— Як гэта зрабіць, думаю, вам не патрэбны інструкцыі. Тэрмін — трое сутак, — і працягнуў руку.Зноў рыпелі палазы. Лёгка беглі коні па наезджанай дарозе. Генрых Візэнер сядзеў моўчкі і думаў. Як гэта зрабіць? Арыштаваць і пасля расстраляць? Дзе? Гэта не асабліва падзейнічае на іншых. Арышт — знаёмая з"ява. Павесіць на плошчы, сабраўшы ўсё насельніцтва? Ён не любіў вешаць, а тым болын жанчын і дзяцей. Ды і рызыкоўна гэта з такой колькасцю салдат, як у яго. Ён зноў успомніў смерць Рэдара і ўціснуў галаву ў каўнер кажуха, аглянуўся на невялікія голыя кусты каля дарогі. Агідны выпадак! Тая дзяўчына ў той вёсцы?! Добра б, каб і яна трапіла ў гэты спіс. Хоць колькасць сем"яў можна павялічыць самому. Як жа выканаць гэта?