Глыбокая плынь, частка 1
на захадзе сонца. Выйшаўшы з лесу і ўбачыўшы знаёмыя хаты такімі, якімі яна бачыла іх на працягу ўсяго свайго свядомага жыцця, яна спачатку здзівілася, а потым так узрадавалася, што ажно нешта сціснула грудзі і буйныя слёзы закапалі з вачэй. Яна стаяла, глядзела на вёску, на свой сад, які выдзяляўся з усіх садоў, і плакала. Пасля ўсяго таго, што яна бачыла па дарозе, ёй здавалася, што нічога ўжо не мае свайго ранейшага мірнага выгляду, а ўсюды — жудасныя сляды вайны.I раптам родная веска — такая ж, як заўсёды, і нічога навокал жудаснага няма. Такі ж лес, такое поле... I сонца такое ж, і садзіцца яно там жа, як заўсёды ўлетку. Як жа не плакаць ад гэтага?Яе ўвагу прыцягнуў слуп пылу ў другім канцы вёскі, каля рэчкі. Яна жахнулася. Але зразумеўшы, што гэта вяртаецца з поля статак, яшчэ болын узрадавалася. Ш-чога яна так не любіла з самага дзяцінства, як гэтую пару летняга дня, калі па вуліцы пачынаюць ісці каровы, паднімаючы хмары пылу і напаўняючы паветра водарам лугоў і малака. I тое, што яна ўваходзіла ў родную вёску ў гэты час, так узрушыла яе, што яна расплакалася яшчэ мацней, па-дзіцячаму размазваючы слёзы па запыленых шчаках кулаком. I разам з ёю заплакала дзіця. Тады яна схамянулася, заглянула ў яго смуглявы тварык і засмяялася.— Не плач, мой сыночак, не плач... Зараз мы дамоў прыйдзем.Каб не ісці вуліцай, дзе — яна ведала — яе будуць сустракаць і распытваць, Тацяна звярнула са шляху на сцежку і пайшла гародамі. Так, амаль нікім не заўважаная, яна прыйшла ў родны сад. Зайшоўшы за знаёмую агароджу, яна спынілася і легка ўздыхнула. Велізарны цяжар небяспекі, які балюча ціснуў на сэрца апошнія кіламетры, зваліўся адразу. Стала надзвычайна лёгка, нават ногі перасталі балець. Яна прагна ўдыхала паветра, і ёй здавалася, што, каб ёй завязалі вочы і прывялі сюды, яна па адных гэтых асаблівых пахах пазнала б родны кут.Сад быў вялікі — лепшы ў вёсцы. Пад дрэвамі стаяла многа вулляў. За густым кустом парэчкі Тацяна ўбачыла схіленую постаць і адразу пазнала бацьку.— Тата! — ледзь не крыкнула яна, але стрымалася і цішком падышла бліжэй, а потым шэптам паклікала:— Тата...Бацька спалохана павярнуўся і, убачыўшы яе, выпусціў з рук сетку і раму.— Таня!.. Ты? — здзіўлена і радасна прашаптаў ён. Потым хутка наблізіўся, узяў за плечы. Але не пацалаваў, а пачаў моўчкі пільна ўглядацца ў яе схудзелы, брудны твар.— Дачка мая! — некалькі разоў прашаптаў ён. — Дачка мая! Колькі я думаў аб табе, — у вачах у яго заблішчалі слёзы. — Ну, хадзем жа, хадзем у хату, — і першы пайшоў па сцежцы да хаты.Тацяна ішла за ім і думала: «Чаго ж ён не пытае аб дзіцяці? Нават не зірнуў». Але каля хлява ён спыніўся, павярнуўся да яе і спытаў неяк абыякава:— А дзіця ж гэта чыё?«Можа, прызнацца? — бліснула думка. — Ён так упэўнены... Не, не вытрымае, скажа мачысе... I будуць глядзець на яго, як на чужое, ды яшчэ разнясуць...»I яна зрабіла выгляд, што здзівілася яго пытанню.— Мае.— Тваё? — вочы бацькі расшырыліся. — Як гэта тваё? Адкуль?Яна апусціла вочы і ўсміхнулася:— Вы ж ведаеце, тата, адкуль бяруцца дзеці.— Ты не жартуй. Ты год назад прыязджала, і нічога... Колькі яму? — ён нахіліўся над дзіцем, адгарнуўшы прасціну.«Колькі яму?» — вось над гэтым яна і не падумала і таму разгубілася.— Яму? Колькі яму?.. А вось... Восем месяцаў яму. Я тады ўжо... Вы толькі не заўважылі...Карп Маеўскі доўга і вельмі пільна ўглядаўся ў твар дачкі, але яна не падымала вачэй, і ён адвярнуўся і сказаў ужо спакойна і разважліва: