Глыбокая плынь, частка 1
— О-о! — і, падняўшыся, накіраваўся да яе.Яна моцна сціснула дзіця, і яно зноў расплакалася.— Ціха, сынку, ціха, — прашаптала яна.Потым, як у сне, яна адчула над сваей галавой яго дыхание і ўбачыла тонкую белую руку з залатым пярсцёнкам на ўказальным пальцы, якая працягнулася і двума пальцамі кранулася падбародка хлапчука: ён адразу перастаў плакаць і здзіўлена пачаў глядзець на немца, які шчоўкаў языком, цмокаў губамі і нешта гаварыў.Тацяна падняла вочы і спаткала блізкі позірк блакітных вачэй. Афіцэр усміхаўся. Таня чамусьці раптам адчула смеласць, упэўненасць і таксама ўсміхнулася ў адказ. Тады немец працягнуў руку да яе, намерваючыся абняць. Яна адхінулася. Ён працягнуў другую руку. Яна штурханула яго ў грудзі і, закрычаўшы, кінулася да акна. Рукой і галавой ударыла ў раму, адчыніла акно і выскачыла на вуліцу. Аб шкло парэзала лоб, руку і ногі.Парэзаўся і Віктар. Умомант абодва яны былі акрываўленыя.Убачыўшы Тацяну ў такім выглядзе на вуліцы, некалькі жанчын выскачылі з хат і абступілі яе.— Давай Віцю, — сказала старая Сцепаніда, якая падбегла першай, і, узяўшы дзіця, хутка схавалася з ім.Тацяна прыціснулася да мачыхі і бязгучна плакала ад болю, спалоху і абразы. Праз хвіліну ўся вуліца абступіла яе. Жанчыны абурана шумелі, нягледзячы на тое, што да натоўпу падыходзілі немцы. Адзін з іх дастаў індывідуальны пакет і прапанаваў перавязаць раны. Але, нечакана з"явіўшыся, цётка Хрысця адпіхнула яго і павяла Таню ў бліжэйшую хату.Гітлераўцы нешта злосна загаварылі паміж сабой і накіраваліся да хаты Маеўскіх.Рэдар, які спачатку разгубіўся ад нечаканасці, праз хвіліну страшэнна раззлаваўся і ад тупой звярынай злосці пачаў біць пасуду, астатнія вокны, ірваць вопратку.Салдаты, убачыўшы свайго афіцэра за такім заняткам, [пачалі памагаць яму, узрадаваныя магчымасцю заняцца прывычнай справайТІІГенрых Візэнер канчаў абед, калі да яго слыху даляцеў шум на вуліцы. Ён паслаў ардынарца высветліць, у чым справа. Праз хвіліну ардынарац далажыў:— Лейтэнант Рэдар згвалтаваў дзяўчыну. Візэнер падхапіўся, ударыў аб стол шклянкай.— Блазнюк! Я яму пакажу, як не выконваць мае загады! Шалудзівы барон!У Парэзаны шклом маленькі Віця цяжка захварэў. Ужо на другі дзень яго кволае цельца спальваў моцны жар. Ён ляжаў гарачы, расчырванеўся і нават не мог плакаць, толькі квола раскідваў ручкі ды аблізваў пасінелым язычком сухія губы. А ў чорных шырокіх вочках свяцілася вялікая пакута і нейкі своеасаблівы дзіцячы смутак, такі глыбока кранальны, што Тацяна не магла стрымліваць слёзы, гл-дзячы на яго.Яна дзень і ноч сядзела над хворым дзіцем. Ёй здавалася, што гэта яна вінавата ў яго хваробе — не ўпільнавала. Часам ноччу, змораная, фізічна разбітая, яна незаўважна засынала каля калыскі, але праз некалькі хвілін спалохана падхоплівалася і кідалася да Віктара.— Сын мой... Сыночак... Галчонак мой, — пяшчотна шаптала яна, і ў гэтыя хвіліны сама была цвёрда пераканана, што гэта сапраўды яе сын, яе роднае дзіця. I тады ёй рабілася лягчэй. У начной цішыні яна пяшчотна цалавала дзіця, плакала і смяялася. Але ёй рабілася вельмі цяжка, як толькі зноў у думках вярталася яна да суровай рэчаіснасці: гэта дзіця загінуўшай маці; яе святы доўг захаваць і вырасціць яго... А як гэта зрабіць, калі нават родны яе бацька не ведае, што гэта за дзіця? Яна пакутавала ад гэтага ўсё больш.